Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  2. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  3. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  4. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  5. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  6. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  7. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  8. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  9. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  10. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  11. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  12. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  13. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  14. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  15. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  16. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  17. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  18. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  19. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
Читать по-русски


Дзякуючы злітай базе зваротаў у КДБ, выкладзенай у сеціва «Кіберпартызанамі», стала вядома пра ўкраінку, якую ў Беларусі асудзілі за «шпіянаж», калі яна паехала ў Гомель да былога мужа па аліменты. Яе гісторыю расказвае «Радыё Свабода».

Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

У жніўні мінулага года жыхарка Чарнігава Вольга (усе імёны змененыя) і яе сястра Кацярына разам з дзецьмі паехалі ў Беларусь. Былы муж Вольгі — беларус, і яна збіралася атрымаць у яго аліменты на 14-гадовага сына.

У Беларусі абедзвюх жанчын затрымалі па падазрэнні ў разведвальнай дзейнасці на карысць Украіны. Падставай стаў знойдзены ў тэлефоне Вольгі здымак ваеннай тэхнікі, зроблены сынам. Кацярына адседзела ў беларускім СІЗА пяць месяцаў і змагла вярнуцца ва Украіну, а сястру асудзілі на тры гады зняволення нібыта за шпіянаж на карысць Украіны.

Пакуль Кацярына знаходзілася ў ізалятары, яе муж Мікалай напісаў у беларускі КДБ, каб даведацца, з якой прычыны яго жонку затрымалі. «Радыё Свабода» звярнула ўвагу на зварот і звязалася з мужчынам.

Мікалай пацвердзіў, што летась звяртаўся ў КДБ.

— Мая жонка ўжо дома, але яе сапраўды затрымлівалі. Ёй інкрымінавалі разведвальную дзейнасць, шпіянаж. Яна пяць месяцаў сядзела ў ізалятары, але потым яе вызвалілі, нават не ведаю, як гэта адбылося. Бо я ж туды не мог паехаць — жонцы казалі, што калі прыедзе муж, то яго дакладна пасадзім, — распавёў ён.

Тым часам Вольга па-ранейшаму знаходзіцца ў зняволенні ў Беларусі.

— Знайшлі нібыта нейкі здымак у сына, яна з сынам ехала. У яе былы муж — беларус і не выплачваў аліментаў, і яны паехалі разбірацца, а іх там затрымалі. А малы ўзяў і сфоткаў нейкую ваенную тэхніку, і за гэта пасадзілі маці. Далі ёй тры гады, — патлумачыў украінец.

Паводле яго, жанчыны ехалі ў Гомель, але іх затрымалі неўзабаве пасля перасячэння мяжы.

— Сястра Кацярыны сядзела ў ізалятары, а цяпер ужо перавялі на турму. З улікам таго, што была ў ізалятары, лічыцца, што яна ўжо адседзела там адзін год, — паведаміў Мікалай.

Дзецям затрыманых украінак удалося вярнуцца на радзіму.

— Дзяцей мы змаглі вярнуць. Яе (Вольгі. — Заўв. рэд.) сыну цяпер 14 гадоў, а майму 15, яны былі разам і змаглі выехаць. Іх там не кантралявалі, і мы папрасілі знаёмых ім дапамагчы вярнуцца дадому, — дадаў украінец.

З мужчынам таксама звязалася «Медыязона» — ён расказаў выданню, што пасля пяці месяцаў у СІЗА яго жонку выправадзілі з Беларусі і паставілі ёй забарону на ўезд у краіну на 5 гадоў.