Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  2. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  3. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  4. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  5. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  6. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  7. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  8. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  9. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  10. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  11. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  12. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  13. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  14. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  15. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  16. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  17. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
Читать по-русски


МУС 10 лістапада адсправаздачылася пра тое, што аператыўнікі ў сферы нораваў выявілі 24-гадовую жыхарку Бераставіцкага раёна, якая ў сваёй кватэры «арганізавала парнастудыю». На наступны дзень дзяўчына, вядомая пад нікам LoLi Bela, дала інтэрв'ю YouTube-каналу ЛенТВ24. Яна расказала, што на яе старонцы OnlyFans «прам голага» нічога няма, справу вядзе знаёмы, у якога падазраваная была на вяселлі, а ў Беларусі яна наогул нічога не здымала і не публікавала — з 2020 года дзяўчына ў краіне не жыве.

Модель LoLi Bela. Ноябрь 2023 года. Скриншот ролика YouTube
Мадэль LoLi Bela. Лістапад 2023 года. Скрыншот роліка YouTube

Увагу на відэа, размешчанае на расійскім YouTube-канале, звярнула «Наша Ніва». Дзяўчына ў інтэрв'ю заявіла, што пра крымінальную справу ёй нібыта паведамілі яе падпісчыкі.

— Многія падтрымлівалі, пісалі, прапаноўвалі супрацоўніцтва. Таксама былі каментары негатыўныя, тыпу як я магла насмеліцца такое зрабіць. Мне ўсё роўна, я іх не ўспрымаю сур’ёзна, бо… Ну, хай гэтыя людзі проста возьмуць і пакажуць свой браўзер, што яны там глядзяць, а потым кагосьці абмяркоўваюць, — сказала Лолі.

Яна сцвярджае, што «голых» здымкаў у яе канале няма.

— У мяне там няма парнаграфіі. У мяне там фатаграфіі ў бялізне, у купальніку, у моры. Я люблю купляць камплекты прыгожай бялізны і дэманстраваць. Голага ў мяне наогул нічога там няма.

— Чаму менавіта да цябе яны прычапіліся і цябе ўзялі ў распрацоўку?

— Мне здаецца, хтосьці сачыў за мной, я — папулярны блогер. Хтосьці сачыў за мной і неяк даведаўся, што я знаходжуся ў Беларусі. І неяк падчапіў. Той чалавек, які вядзе справу, ён па факце мне лічыцца аднакласнікам. І, разумееце, было вельмі дзіўна… калі я была ў пастарунку, ён не здзівіўся.

— Вы што, не сябравалі ў школе ці што? Чаму ў яго зуб на цябе?

— Я была ў яго на вяселлі. Можа, яму падарунак мой не спадабаўся, — сказала дзяўчына.

Яна расказвае, што гэтыя здымкі пачала рабіць у 2020 годзе. Тады яна ўжо не жыла ў Беларусі.

— Я была ў Беларусі 10 траўня, і мяне там злавілі. Хтосьці здаў, што я прыехала ў Беларусь, і мяне там злавілі. Прывялі ў пастарунак і пабеглі потым у кватэру, у якой я не жыву з 2020 года. Яны мне пагражалі. І яны самі напісалі ўсё і прымусілі падпісаць. Там было напісана, што мной на тэрыторыі Беларусі былі распаўсюджаныя фатаграфіі і відэа [якія прадаваліся] ад пяці да 100 даляраў.

Дзяўчына падкрэсліла, што з 2020 года не жыла ў Беларусі, ніякіх ролікаў на радзіме не здымала і не публікавала. Цяпер яна жыве ў Дубаі, хутка ляціць у Ірландыю.

Нагадаем, у прэс-рэлізе МУС пра завядзенне крымінальнай справы ў дачыненні да мадэлі OnlyFans сцвярджалася, што дзяўчына «ў сваёй кватэры арганізавала парнастудыю» і «цягам трох гадоў дзяўчына рабіла інтымны кантэнт са сваім удзелам і распаўсюджвала яго на адным з тэматычных сайтаў». Больш за тое, аператыўнікі сцвярджалі, што мадэль здымала ролікі «як у сябе дома, так і на розных лакацыях за межамі Беларусі». Пры гэтым падчас ператрусу па месцы жыхарства ў яе канфіскавалі толькі ноўтбук, «на якім захоўвалася гатовая прадукцыя».

Выраб і распаўсюд парнаграфіі прадугледжвае абмежаванне волі або да чатырох гадоў калоніі.