Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  2. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  3. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  4. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  5. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  6. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  7. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  8. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  9. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  10. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  11. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  12. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  13. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  14. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  15. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  16. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  17. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  18. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  19. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
Читать по-русски


У абласных цэнтрах стварылі тры новыя атрады спецназа ўнутраных войскаў МУС. Яны ўжо дзейнічаюць, расказаў камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў, які 11 ліпеня наведаў заняткі па баявой падрыхтоўцы атрада «Шторм», паведамляе МУС.

Фото: МВД Беларуси
Фота: МУС Беларусі

Новыя спецпадраздзяленні ва ўнутраных войсках ствараюцца «з мэтай узмацнення нашых баявых магчымасцяў у асаблівы перыяд». Паводле Карпянкова, усё ідзе згодна з планам, ужо ёсць тры атрады — «Шторм» у Брэсце, «Тайфун» у Гродне і «Буран» у Гомелі.

Падраздзяленні стварылі ў пачатку траўня гэтага года, а цяпер яны ўкамплектаваныя, баяздольныя і выконваюць баявыя задачы, сказаў камандуючы УВ. У атрады набралі кантрактнікаў з досведам службы ў МУС не менш за 3−5 гадоў.

— Падраздзяленні экіпіяваныя, аснашчаныя, навучаныя з улікам досведу правядзення ваеннай спецаперацыі ва Украіне, — адзначыў Карпянкоў.

Атрады ўжо атрымліваюць бронемашыны, на відэа з вучэнняў у байцоў бачныя аўтаматычныя гранатамёты. Паводле словаў Карпянкова, ёсць таксама цеплавізійныя прыборы і прыцэлы, квадракоптары і беспілотныя лётныя апараты — разведвальныя і ўдарныя.

— Гэтыя падраздзяленні прызначаныя для вядзення баявых дзеянняў, для барацьбы з дыверсійна-разведвальнымі групамі, незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі ў асаблівы перыяд. Ну, а ў паўсядзённай дзейнасці гэтыя падраздзяленні ўжо нясуць службу ў памежжы і выконваюць задачы па забяспечанні сілавога прыкрыцця нашага аператыўнага саставу, які рэалізоўвае свае мерапрыемствы, праводзіць спецыяльныя мерапрыемствы, спецыяльныя аперацыі, — расказаў камандуючы ўнутранымі войскамі.

Паводле яго словаў, байцы новых атрадаў падрыхтаваныя, высокаматываваныя і могуць выконваць задачы любой складанасці.

— Грамадзяне нашай краіны могуць быць спакойныя. З такімі падраздзяленнямі спецыяльнага прызначэння мы забяспечым мір і парадак у нашай краіне. Апазіцыянеры, якія знаходзяцца за мяжой і пагражаюць нейкім уварваннем, яшчэ чымсьці на тэрыторыю Беларусі, хай бачаць гэта і баяцца, — заявіў былы кіраўнік ГУБАЗіК.

Як адзначылі ў МУС, цяпер ва ўнутраных войсках праводзіцца «шырокамаштабная праца па фарміраванні падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння».

Нагадаем, у 2022 годзе ў Беларусі абнавілі задачы ўнутраных войскаў і ўмовы выкарыстання імі зброі. Цяпер выкарыстоўваць зброю яны могуць у большай колькасці выпадкаў «з мэтамі выканання ўскладзеных на іх задач», без дадатковых агаворак.