Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  2. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
  3. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  4. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  5. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  6. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  7. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  8. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  9. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  10. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  11. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  12. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  13. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  14. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  15. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
Читать по-русски


Чыноўнікі абмяркоўваюць магчымыя змены ў Падатковы кодэкс. Пра некаторыя з іх мы ўжо расказвалі — для тых, хто выязджае на аўто за мяжу, а таксама для шматдзетных сем’яў па маёмасным падатковым выліку. Але гэта яшчэ не ўсе магчымыя новаўвядзенні для насельніцтва — улады таксама хочуць забраць у людзей адну з падатковых ільгот.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: «Зеркало»
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Люстэрка»

Мінфін прапануе адмяніць ільготу па падаходным падатку на даходы, якія фізічныя асобы атрымліваюць ад продажу доляў у статутным фондзе беларускіх арганізацый і іх акцый.

Цяпер гэтыя даходы вызваляюць ад падаходнага збору. Пры гэтым па набытых з 1 студзеня 2014 года акцыях ёсць умова, каб не плаціць падатак падчас іх продажу: чалавек мусіць валодаць імі бесперапынна не менш за тры гады (гэта прапісана ў пункце 35 артыкула 208 Падатковага кодэкса).

Як заявіў першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко, асноўная прычына адмены гэтай ільготы ў тым, што «прыкметнага эфекту для інвестыцый не адзначаецца, бо сродкі па факце не рэінвестуюцца, а размяркоўваюцца на карысць фізічных асобаў у павышаных памерах». Паводле яго, гэтае магчымае новаўвядзенне не закранае інтарэсаў дзяржарганізацый, бо яны ў абавязковым парадку размяркоўваюць частку прыбытку.

Дзмітрый Кійко таксама паведаміў, што ўлады збіраюцца ў 2025 годзе праіндэксаваць некаторыя падаткі, вылікі і льготы. Так, плануецца карэктаванне ставак падаткаў у рублях. Як чакаецца, павышэнне прывяжуць да інфляцыі. Нагадаем, чыноўнікі прагназуюць, што ў 2025-м цэны вырастуць не больш чым на 5% гадавых.

У рублях устаноўленыя, да прыкладу, стаўкі маёмасных падаткаў — на зямлю, нерухомасць, транспарт.

Як заявілі ў Мінфіне, аналагічным чынам будуць перагледжаныя льготы і вылікі па падаходным падатку.

Чытайце таксама