Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На рынку нерухомасці ў Мінску чакаюцца перамены — экспертка расказала, што можа змяніцца і што на ім адбываецца цяпер
  2. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  3. Кремлевские чиновники продолжают угрожать НАТО, вероятно, чтобы подготовить население России к будущей агрессии — ISW
  4. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  5. Для кіроўцаў з'явілася змяненне, пра якое лепш ведаць на выпадак ДТЗ
  6. КГК и прокуратура пожаловались Лукашенко на растраты в важной для него сфере. «Зеркало» получило закрытые документы — что в них
  7. Один из иностранных банков ввел новые ограничения для беларусов. Они оказались масштабнее, чем сообщалось ранее
  8. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  9. У траўні будзе тры выходныя дні запар. Што пра гэта важна ведаць работнікам і наймальнікам
  10. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  11. Помнік пратэсту ў цэнтры Мінска. Успамінаем, як увесь горад выйшаў на вуліцы патрабаваць вызвалення палітвязняў — і трапіў пад агонь
  12. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  13. МЗС Літвы адказала на прапанову Беларусі аднавіць рух пасажырскіх цягнікоў паміж краінамі
  14. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  15. В Офисе президента Украины пояснили, что имел ввиду Зеленский, когда сказал, что Россия «что-то готовит в Беларуси этим летом»
  16. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  17. «Аперацыі могуць быць прыпыненыя». Адзін з банкаў папярэдзіў кліентаў, што лепш паведамляць пра паездкі за мяжу
  18. На свободу вышел фигурант дела «о попытке госпереворота» Юрий Зенкович
  19. Ёсць праблема з пенсіямі, пра якую кажуць нават афіцыйныя прафсаюзы. Паглядзелі, якая з ёй сітуацыя
Читать по-русски


Беларуска Дар’я, якая жыве ў Варшаве, расказала, што на яе напаў і ўдарыў па твары раварыст проста ў цэнтры горада. Паводле яе, паліцыя адпусціла мужчыну, прыстрашыўшы толькі штрафам. Пра тое, што здарылася, дзяўчына расказала ў сябе ў Instagram, заўважыла «Маланка Медыя».

Пострадавшая в результате нападения в Варшаве беларуска Дарья. Фото: instagram.com/dbambalina
Пацярпелая ў выніку нападу ў Варшаве беларуска Дар’я. Фота: instagram.com/dbambalina

Дар’я расказала, што ўсё адбылося ў цэнтры польскай сталіцы. У той дзень яна гуляла з сяброўкай і сабакам і заўважыла, што іх спрабуе збіць раварыст. Мужчына спачатку запатрабаваў ад дзяўчат «прыбірацца», потым саскочыў з ровара і ўдарыў Дар’ю па твары. Паводле беларускі, у руцэ ён трымаў нож.

На дапамогу дзяўчатам прыйшлі наведнікі найбліжэйшай кавярні, якія павалілі нападніка на зямлю. Аднак паліцэйскія, якія прыехалі на месца здарэння, заявілі, што «нічога страшнага не адбылося», бо мужчына быў цвярозы і не пусціў нож у ход. Пасля гэтага нападніка адпусцілі і прыгразілі яму толькі штрафам за тое, што ён ехаў не па веласцежцы, кажа Дар’я.

Як кажа беларуска, у размове з паліцэйскімі мужчына заявіў, што яму 37 гадоў, ён з Украіны, працуе на будоўлі і не збіраецца плаціць штраф, бо ў яго няма грошай.

— Ён даў свой адрас паліцыі, але я думаю, што схлусіў, бо мы праверылі — там такога дома няма, — дадала Дар’я.

Дзяўчына раскрытыкавала дзеянні варшаўскай паліцыі і прызналася, што яна «ў жаху, у поўным шоку і страху»:

— Ён і далей ходзіць [па горадзе]. Жудасна, што, замест таго каб радавацца жыццю, мне цяпер даводзіцца хавацца ў кватэры, — кажа Дар’я.

Нагадаем, гэта не першы выпадак, калі на беларусак нападаюць проста на вуліцы ў сталіцы Польшчы. Так, у канцы чэрвеня ў Варшаве на нашую суайчынніцу напалі трое палякаў. Паводле яе словаў, яны выдралі тэлефон з рук, адзін з іх ударыў яе і паспрабаваў душыць. Яе выратаваў адзін з аўтамабілістаў, хоць, паводле дзяўчыны, многія праязджалі міма і не рэагавалі.

Яшчэ адну дзяўчыну ноччу ў ліпені незнаёмы мужчына спрабаваў пацалаваць і задраць адзенне, але яна змагла адбіцца.

У лютым 25-гадовая беларуска Ліза была згвалтаваная ў цэнтры Варшавы, праз некалькі дзён яна памерла ў бальніцы, не прыходзячы ў прытомнасць. Абвінавачаны — 23-гадовы жыхар польскай сталіцы Дарыян С., якога затрымалі неўзабаве пасля таго, што здарылася.