Прэм’ер-міністар Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што 21 студзеня ЦАХАЛ, Агульная служба бяспекі (ШАБАК) і паліцыя пачалі ваенную аперацыю па выкараненні тэрарызму ў Джэніні.
Паводле яго, «маштабная і важная» ваенная аперацыя атрымала назву «Жалезная сцяна».
«Гэта чарговы крок да дасягнення пастаўленай мэты — умацавання бяспекі ў Іўдзеі і Самарыі. Мы сістэматычна і рашуча змагаемся з іранскай воссю ва ўсіх месцах, куды яна цягне свае шчупальцы: у Газе, Ліване, Сірыі, Емене, Іўдзеі і Самарыі — і гэта толькі пачатак», — напісаў Нетаньяху ў сацсетцы X.
Чакаецца, што аперацыя прадоўжыцца некалькі дзён, піша The Times of Israel.