Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  2. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  3. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  4. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  5. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  6. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  7. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  8. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  9. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  10. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  11. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  12. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  13. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
Читать по-русски


/

У ноч на 29 кастрычніка ад расійскіх удараў пацярпелі Кіеў і Крывы Рог. Украінскую сталіцу атакавалі беспілотнікі. У Крывым Рогу балістычная ракета прыляцела ў жылы квартал. Ахвярамі гэтых атак сталі мірныя людзі.

Последствия российского удара по Кривому Рогу, Украина, 29 октября 2024 года. Фото: ГСЧС Украины
Наступствы расійскага ўдару па Крывым Рогу, Украіна, 29 кастрычніка 2024 года. Фота: ДСНС Украіны

Кіраўнік Рады абароны Крывога Рога Аляксандр Вілкул назваў мінулую ноч «трагічнай». У сваім тэлеграм-канале ён напісаў, што ўдар быў нанесены балістычнай ракетай па жылым квартале з вельмі шчыльнай шматкватэрнай забудовай. У выніку амаль разбураны трохпавярховы жылы дом, яшчэ больш за 20 дамоў пашкоджаныя. Пацярпелі таксама медустанова, школа, гаражы, аб’екты бізнесу, крамы, офісныя памяшканні.

Последствия российского удара по Кривому Рогу, Украина, 29 октября 2024 года. Фото: ГСЧС Украины
Наступствы расійскага ўдару па Крывым Рогу, Украіна, 29 кастрычніка 2024 года. Фота: ДСНС Украіны
Последствия российского удара по Кривому Рогу, Украина, 29 октября 2024 года. Фото: ГСЧС Украины
Наступствы расійскага ўдару па Крывым Рогу, Украіна, 29 кастрычніка 2024 года. Фота: ДСНС Украіны

«На месца былі скіраваныя ўсе экстранныя, медыцынскія і камунальныя службы. З дома ўдалося выратаваць пяць чалавек. На жаль, 14 чалавек пацярпелі. Дактары зрабілі ўсё, што змаглі, але ад цяжкай адкрытай чэрапна-мазгавой траўмы памёр мужчына 39 гадоў.

Цяпер у бальніцах горада знаходзіцца 10 чалавек, стан аднаго пацыента 60 гадоў цяжкі, ён у рэанімацыі, іншыя сярэдняй цяжкасці. Дактары робяць усё неабходнае», — расказаў Вілкул.

Последствия падения обломков российских ударных беспилотников в Киеве, 29 ноября 2024 года. . Фото: @VA_Kyiv
Наступствы падзення абломкаў расійскіх ударных беспілотнікаў у Кіеве, 29 кастрычніка 2024 года. Фота: @VA_Kyiv

Кіеў быў атакаваны 18 разоў з пачатку месяца. Як паведамілі ў ваеннай адміністрацыі горада, «варожыя беспілотнікі заходзілі ў бок сталіцы па розных напрамках, але сіламі і сродкамі супрацьпаветранай абароны былі выяўленыя і абясшкоджаныя». У выніку падзення абломкаў у Саломенскім раёне загарэліся жылы дом, крама і некалькі аўто. Пашкоджаная газавая магістраль.

Последствия падения обломков российских ударных беспилотников в Киеве. Фото: @VA_Kyiv
Наступствы падзення абломкаў расійскіх ударных беспілотнікаў у Кіеве. Фота: @VA_Kyiv
Последствия падения обломков российских ударных беспилотников в Киеве. Фото: @VA_Kyiv
Наступствы падзення абломкаў расійскіх ударных беспілотнікаў у Кіеве. Фота: @VA_Kyiv

У Святошынскім раёне пацярпеў трохпавярховы адміністрацыйны будынак.

Паводле звестак украінскай Дзяржслужбы па надзвычайных сітуацыях, раненні атрымалі шасцёра жыхароў Саломенскага раёна, адзін з іх шпіталізаваны.

Нагадаем, у Харкаве ўвечары ахвярамі расійскага ракетнага ўдару сталі чатыры чалавекі. Пашкоджаны дом дзяржаўнай прамысловасці (Дзяржпрам), унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.