Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  2. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  3. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  4. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  5. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  6. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  7. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  8. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  9. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  10. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  11. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  12. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  13. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
Читать по-русски


Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна дазволіла наносіць удары амерыканскай зброяй па расійскай тэрыторыі. Пра гэта, як піша ТАСС, ім паведамілі ў Пентагоне.

Артиллеристы ВСУ. Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Артылерысты УСУ. Фота: facebook/GeneralStaff.ua

«Прэзідэнт нядаўна даручыў сваёй камандзе забяспечыць Украіне магчымасць выкарыстоўваць перададзеную ЗША зброю з мэтамі контрбатарэйнай барацьбы ў [раёне] Харкаўскай вобласці з тым, каб Украіна магла наносіць удары ў адказ па расійскіх сілах, якія атакуюць яе або рыхтуюцца атакаваць», — заявіў прадстаўнік амерыканскага абароннага ведамства, адказваючы на запыт ТАСС.

«Нашая пазіцыя адносна забароны на выкарыстанне [тактычных балістычных ракет] ATACMS або сродкаў далёкага паражэння ўнутры Расіі застаецца нязменнай», — адзначыў ён.

Як піша The Guardian, у чацвер адміністрацыя Байдэна змякчыла сваю даўнюю палітыку, якая забараняе Украіне выкарыстоўваць амерыканскую зброю супраць цэляў унутры Расіі. Аднак забарона знятая толькі на выкарыстанне ўзбраення ў расійскіх рэгіёнах, якія мяжуюць з Харкаўшчынай, адкуль Масква вядзе новы наступ. У астатнім нічога не змянілася, адзначаюць у Белым доме.

«Гэта значна павысіць нашую здольнасць супрацьстаяць спробам Расіі перабрацца праз мяжу», — пракаментаваў рашэнне адміністрацыі Байдэна прэс-сакратар Зяленскага Сяргей Нікіфараў.

«Мае права абараняцца ад нападаў»

Абмежаванні, звязаныя з выкарыстаннем перададзенай украінскім вайскоўцам зброі, зняла ў пятніцу, 31 траўня, і Германія. Цяпер УСУ змогуць наносіць удары па тэрыторыі РФ, заявіў у пятніцу ў Берліне прэс-сакратар нямецкага ўрада Штэфен Хебестрайт.

— Украіна падвяргалася атакам, у прыватнасці, у Харкаўскай вобласці з пазіцый у непасрэдна прылеглай да расійскай мяжы зоне. Мы перакананыя, што Украіна мае права ў адпаведнасці з міжнародным правам абараняцца ад гэтых атак, — цытуе Хебестрайта Bild.

Раней да зняцця абмежаванняў заклікалі кіраўнік NATO Енс Столтэнберг і кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль.

Як не раз адзначаў у сваіх справаздачах Амерыканскі інстытут па вывучэнні вайны, Расія, карыстаючыся заходнімі абмежаваннямі, выкарыстоўвае свае памежныя тэрыторыі для нанясення бомбавых і ракетных удараў па ўкраінскіх пазіцыях і памежных гарадах, а таксама для канцэнтрацыі сіл і тэхнікі перад магчымымі наступленнямі.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, каментуючы гэтыя заклікі, заявіў, што краінам NATO варта было б «усведамляць, з чым яны гуляюць».

— Яны павінныя памятаць, што гэта, як правіла, дзяржава з невялікай тэрыторыяй з вельмі шчыльным насельніцтвам. І гэта фактар, які яны мусяць мець на ўвазе, перш чым казаць пра нанясенне ўдараў углыб расійскай тэрыторыі, — заявіў Пуцін.