Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  5. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  6. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  7. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  8. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  9. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  10. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
Читать по-русски


Беларусы і ўкраінцы, якія ў 2023 годзе з’язджалі з Літвы, прыкметна паўплывалі на статыстыку міграцыі ў гэтай краіне, паведамляе LRT са спасылкай на Дзяржагенцтва звестак.

Пункт пропуска "Каменный Лог". Фото: Госпогранкомитет Беларуси
Пункт пропуску «Каменны Лог». Фота: Дзяржпамежкамітэт Беларусі

Так, летась з Літвы з’ехала 22 тысячы сталых жыхароў, што амаль удвая больш, чым у 2022-м. Пры гэтым большасць тых, хто пакінуў краіну, — замежнікі (іх 12 тысяч), у той час як літоўцаў з’ехала дзесяць тысяч. У параўнанні з 2022 годам гэты паказчык вырас на 44% (тады Літву пакінула 15,3 тысячы сталых жыхароў).

Часцей за ўсё мясцовае насельніцтва з’язджала ў Вялікабрытанію, Нарвегію і Германію, а замежнікі — ва Украіну і Беларусь.

Да прыкладу, у 2023 годзе восем тысяч замежных жыхароў Літвы з’ехала ва Украіну, амаль дзве тысячы — у Беларусь. У 2022 годзе гэтыя паказчыкі былі 4,6 тысячы і 2,7 тысячы адпаведна.

Як адзначаюць мясцовыя сацыёлагі, патокі мігрантаў нестабільныя і залежаць ад геапалітычнай сітуацыі ў рэгіёне.

У цэлым жа ў 2023 годзе Літва прыняла менш імігрантаў, чым у 2022-м (66,9 тысячы чалавек і 87,4 тысячы адпаведна). З іх 75% — гэта замежныя грамадзяне, а 25% — грамадзяне Літвы, якія вярнуліся на радзіму.

Часцей за ўсё ў Літву едуць жыць беларусы, украінцы і ўраджэнцы іншых постсавецкіх краін, а большасць літоўцаў, якія вяртаюцца дадому, едзе з Вялікабрытаніі, Нарвегіі і Германіі.

На пачатак 2024 года насельніцтва Літвы складала 2 мільёны 886,5 тысячы пастаянных жыхароў.