Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  3. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  4. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  5. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  6. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  7. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  8. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  9. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  10. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
Читать по-русски


Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган лічыць, што дазвол забраць ва Украіну камандзіраў — абаронцаў «Азоўсталі» ўрэшце «выйшаў на пазітыў» у адносінах з Расіяй. Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі па выніках саміту NATO ў Вільнюсе, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Реджеп Тайип Эрдоган
Рэджэп Таіп Эрдаган

Эрдаган адзначыў, што дамоўленасці пра тое, што вайсковыя камандзіры, якія абаранялі «Азоўсталь», павінныя заставацца ў Турцыі, былі дасягнутыя на двухбаковай аснове паміж Украінай і Расіяй. Турцыя дала ім прытулак для выканання расійска-ўкраінскай дамоўленасці.

— Спачатку гэта было вынікам дыскусіі паміж Украінай і Расіяй, і да пятніцы яны былі ў нас, — растлумачыў ён.

Паводле словаў Эрдагана, ён аддаў абаронцаў «Азоўсталі» толькі таму, што пра гэта папрасіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Турэцкі лідар не лічыць, што гэта паўплывала на адносіны з Расіяй.

— Спачатку Расія абурылася, а потым гэта перайшло ў пазітыў, — заявіў ён.

Нагадаем, пяцярых камандзіраў, якія абаранялі «Азоўсталь», абмянялі на 55 расійскіх вайскоўцаў яшчэ 22 верасня мінулага года. Яны знаходзіліся ў Турцыі «пад гарантыямі прэзідэнта Рэджэпа Эрдагана». Камандзіры жылі ў рэжымным аб’екце, і планавалася, што яны застануцца там да канца вайны. Прынамсі, такое патрабаванне выстаўляла Расія.

8 ліпеня 2023 года з Турцыі ва Украіну разам з Уладзімірам Зяленскім вярнуліся пяцёра камандзіраў, якія абаранялі «Азоўсталь». Трое з іх — гэта камандзір палка «Азоў» Дзяніс Пракапенка, яго намеснік Святаслаў Паламар і старшы афіцэр Алег Хаменка.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў абвінаваціў Кіеў і Анкару ў парушэнні дамоўленасцяў, заявіўшы, што Маскве ніхто не паведаміў «пра перадачу Украіне верхаводаў тэрарыстычнай групоўкі „Азова“ з Турцыі».

Чытайце таксама