Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Ты сто человек таких увидишь за день». Беларусы, которых вербовал КГБ, рассказали, как узнать «агента» и не сказать случайно лишнего
  2. У 44 гады памёр палітвязень з Быхава
  3. Помните парня, бежавшего за водометом в 2020-м? Его искали силовики, но нашли журналисты «Зеркала» — поговорили с ним
  4. «Мы не придурошная Европа». Пропаганда бросилась защищать взорвавшую соцсети идею Лукашенко переселить в Беларусь 150 тысяч пакистанцев
  5. Силовики начали задерживать беларусов за комментарии о пакистанцах и публиковать «покаянные» видео
  6. Если вы гадаете, бежать за дешевым долларом или подождать еще, чтобы его курс упал больше, то для вас есть прогноз эксперта
  7. Сначала — супердоступ силовикам, а теперь — запуск посредника при заказах из зарубежных интернет-магазинов. У чиновников — новая идея
  8. Путин заявил о готовности заморозить конфликт по линии фронта и отказаться от претензий на некоторые украинские территории — с какой целью
  9. Лукашенко съездил в Шклов и нашел то, что будут «лепить по всей Беларуси»
  10. Забывчивым беларусам пригрозили «административкой» — кто и за что на этот раз
  11. Лукашенко рассчитывал, что жесткий контроль цен станет «уникальной операцией». В закрытом документе ему объяснили, чем это аукнулось
  12. БелЖД предложила Литве, Латвии и Польше возобновить прямое пассажирское сообщение
  13. Чиновники решили взяться за еще одну категорию работников, но после волны возмущения людей от некоторых новшеств отказались
  14. Дело пропавшей спикерки КС засекретили? «Зеркало» получило ответ из Национальной прокуратуры Польши
  15. «Роман делает даже немного больше, чем требовалось». Интервью со Степаном Путило о списке Forbes, Протасевиче и будущем протеста
  16. «Я решил положить конец этим мегерам». Рассказываем, как убежденный антифеминист однажды убил 13 студенток и сотрудницу университета
Читать по-русски


Міністэрства абароны Расіі заявіла пра паспяховае наступленне ў Запарожскай вобласці і захоп Кляшчэеўкі ў Данецкай вобласці. Украінскі Генштаб паведаміў, што Кляшчэеўка падверглася абстрэлу. У Інстытуце па вывучэнні вайны назвалі магчымыя тэрміны новага расійскага наступу на Украіну з тэрыторыі Беларусі.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Расказваем пра галоўнае са зводак штабоў і высноваў экспертаў на 331-ы дзень вайны ва Украіне.

Генштаб УСУ: Расія рыхтуе ў Крыме прыхаваную мабілізацыю

Асноўныя намаганні расійскія войскі канцэнтруюць на вядзенні наступлення на Бахмуцкім і Аўдзееўскім напрамках. На Купянскім, Ліманскім, Навапаўлаўскім і Херсонскім — абараняюцца, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы.

— За мінулыя суткі расіяне нанеслі дзевяць ракетных і 23 авіяцыйныя ўдары, правялі больш за 80 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню. На ўсёй тэрыторыі Украіны захоўваецца павышаная пагроза авіяцыйных і ракетных удараў па цывільных аб’ектах.

— На Валынскім, Палескім, Северскім і Слабажанскім напрамках з артылерыі абстраляныя 11 населеных пунктаў; на Купянскім — 10; на Ліманскім напрамку расіяне з усіх наяўных агнявых сродкаў абстралялі раёны шасці населеных пунктаў і Серабранскае лясніцтва; на Бахмуцкім напрамку агнявому паражэнню падвергліся 10 населеных пунктаў, у тым ліку Кляшчэеўка; на Аўдзееўскім напрамку пад агонь трапілі восем населеных пунктаў; на Навапаўлаўскім — пяць; на Запарожскім напрамку ад танкавага, мінамётнага і артылерыйскага агню пацярпелі больш за 20 населеных пунктаў; на Херсонскім напрамку абстраляныя дзесяць населеных пунктаў.

— За мінулыя суткі падраздзяленні Сіл абароны адбілі атакі праціўніка ў раёнах населеных пунктаў Навасёлаўскае і Белагораўка Луганскай вобласці; Верхнякаменскяе, Чырвонапапоўка, Салядар, Чырвоная Гара, Параскавіеўка, Бахмут, Іванаўскае, Дзіліеўка, Вадзяное, Мар'інка, Перамога, Навасёлка Данецкай вобласці і Малая Такмачка і Стэпавае ў Запарожжы.

— Авіяцыя Сіл абароны за мінулыя суткі нанесла 21 удар па раёнах канцэнтрацыі праціўніка і сем — па пазіцыях яго зенітна-ракетных комплексаў. Таксама ўкраінскія вайскоўцы знішчылі тры БПЛА тыпу «Ланцэт-3».

— Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі Сіл абароны Украіны нанеслі ўдары па шасці пунктах кіравання, васьмі раёнах канцэнтрацыі расійскіх сіл і складзе боепрыпасаў.

У Генштабе заявілі, што ў акупаваным Крыме Расія рыхтуецца да прыхаванай мабілізацыі. У прыватнасці, у горадзе Севастопаль выклікі ў ваенныя камісарыяты пачалі паступаць IT-спецыялістам, фінансавым работнікам і іншым спецыялістам, якія мелі бронь.

У акупаванай Луганскай вобласці для лячэння параненых вайскоўцаў выкарыстоўваюць цывільныя ўстановы аховы здароўя. Так, у Навапскове Старабельскага раёна «палявы шпіталь» разгарнулі ў памяшканні мясцовай радзільні, там цяпер праходзяць лячэнне больш за 300 вайскоўцаў і наймітаў з ПВК Вагнера.

Фото: facebook/GeneralStaff.ua
Фота: facebook/GeneralStaff.ua

Мінабароны РФ: наступаем на Данецкім і Запарожскім напрамках

Расійскае ваеннае ведамства заяўляе пра захоп двух населеных пунктаў — у Данецкай і Запарожскай абласцях.

— На Купянскім напрамку ваенная авіяцыя і артылерыя Заходняй ваеннай акругі нанесла агнявое паражэнне падраздзяленням 14-й і 92-й механізаваных брыгад УСУ ў раёнах населеных пунктаў Цімкаўка, Табаеўка і Бераставое Харкаўскай вобласці. Знішчаныя да 30 украінскіх вайскоўцаў, баявая браніраваная машына, два пікапы, а таксама дзве гаўбіцы Д-20 і Д-30.

-На Чырвона-Ліманскім напрамку артылерыя Цэнтральнай ваеннай акругі нанесла паражэнне падраздзяленням 92-й і 66-й механізаваных брыгад УСУ ў раёнах населеных пунктаў Стальмахоўка і Макееўка Луганскай вобласці, а таксама 95-й дэсантна-штурмавой брыгады УСУ ў раёне Серабранскага лясніцтва. У раёне населенага пункта Чырвоны Ліман Данецкай вобласці знішчаны склад артылерыйскіх боепрыпасаў. Страты УСУ за суткі на гэтым напрамку склалі звыш 40 вайскоўцаў, дзве баявыя машыны пяхоты, чатыры баявыя браніраваныя машыны і гаўбіцу Д-20.

— На Данецкім напрамку добраахвотнікі штурмавых атрадаў пры агнявой падтрымцы аператыўна-тактычнай і армейскай авіяцыі, ракетных войскаў і артылерыі Паўднёвай ваеннай акругі захапілі населены пункт Кляшчэеўка Данецкай вобласці. У раёне населенага пункта Званаўка Данецкай вобласці знішчаны склад рэактыўных снарадаў да сістэм залпавага агню УСУ. Акрамя таго, за суткі знішчаныя: да 60 вайскоўцаў УСУ, тры баявыя браніраваныя машыны, два аўтамабілі, дзве самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі «Гваздзік», а таксама гаўбіцы «Гіяцынт-Б» і Д-20.

— На Запарожскім напрамку ў выніку наступальных дзеянняў падраздзяленняў Усходняй ваеннай акругі захоплены населены пункт Лабковае Запарожскай вобласці. У раёне населенага пункта Каменскае Запарожскай вобласці знішчаны ангар з узбраеннем і ваеннай тэхнікай УСУ. У раёне населенага пункта Малая Такмачка Запарожскай вобласці знішчаная радыёлакацыйная станцыя контрбатарэйнай барацьбы AN/ТPQ-37. Агульныя страты УСУ за суткі склалі да 90 вайскоўцаў забітымі і параненымі, чатыры баявыя браніраваныя машыны, тры аўтамабілі, самаходную гаўбіцу «Акацыя», а таксама дзве гаўбіцы Д-20 і Д-30.

— На Херсонскім напрамку падчас контрбатарэйнай барацьбы знішчаная на агнявой пазіцыі самаходная артылерыйская ўстаноўка М109 Paladin, а таксама дзве гаўбіцы: Д-30 і «Мста-Б».

Усяго за суткі, паводле МА РФ, аператыўна-тактычнай авіяцыяй, ракетнымі войскамі і артылерыяй УС РФ нанесенае паражэнне 78 артылерыйскім падраздзяленням, жывой сіле і ваеннай тэхніцы УСУ ў 103 раёнах. Збітыя два верталёты Мі-8 паветраных сіл Украіны і пяць беспілотных лётных апаратаў. Перахопленыя шэсць рэактыўных снарадаў сістэм залпавага агню HIMARS і «Ураган» у раёнах населеных пунктаў Мірнае і Любімаўка Запарожскай вобласці.

Інстытут па вывучэнні вайны: Лукашэнка працягвае балансаваць

У свежай зводцы Амерыканскага інстытута па вывучэнні вайны (ISW) аналізуецца імавернасць новага нападу РФ на Украіну з Беларусі. На думку экспертаў, малаімаверна, што гэта адбудзецца ў пачатку года.

У ISW адзначаюць, што высокапастаўленыя крамлёўскія чыноўнікі працягваюць праводзіць сустрэчы з кіраўніцтвам Беларусі: гэтая «дзейнасць можа стварыць умовы для нападу Расіі на Украіну з Беларусі, хоць і неабавязкова і не ў найбліжэйшыя тыдні». У сувязі з гэтым яны згадваюць тэлефонную размову Шайгу і Хрэніна, якая адбылася 19 студзеня, а таксама сустрэчу Лаўрова з Лукашэнкам у Мінску.

У Інстытуце лічаць, што «найбольш небяспечны план дзеянняў новага нападу Расіі на Украіну з Беларусі ў пачатку 2023 года здаецца менш імаверным», а вось у канцы 2023 года такі сцэнар развіцця падзей магчымы, улічваючы нядаўнія паведамленні ўкраінскай разведкі пра тое, што Расія і Беларусь плануюць правесці буйныя вучэнні («Захад-2023» і «Саюзны шчыт — 2023»), імаверна, у верасні 2023 года.

Эксперты адзначаюць, што Расія да таго часу завершыць падрыхтоўку прызыўнікоў восені 2022 года, а войска папоўніцца прызыўнікамі вясны 2023 года, цалкам магчымыя і дадатковыя наборы рэзервістаў. За гэты час ваенная прамысловасць РФ зможа падрыхтавацца і забяспечыць большую частку неабходнай тэхнікі для аднаўлення ўварвання з Беларусі, чым можа даць гэтай зімой.

Між тым Лукашэнка працягвае балансаваць, малюючы Беларусь як суверэнную дзяржаву ў складзе Саюзнай дзяржавы. Гэтая рыторыка адпавядае яго даўнім спробам пазбегнуць перадачы беларускага суверэнітэту даміноўнаму Крамлю, адзначаюць у ISW.

Сам Крэмль актывізуе сваю інфармацыйную аперацыю па распаўсюдзе ілжывай версіі пра тое, што вайна выйдзе «на новы якасны ўзровень, што не пойдзе на карысць глабальнай і агульнаеўрапейскай бяспецы», калі Захад перадасць Украіне зброю, здольную нанесці ўдар па расійскіх войсках у акупаваным Крыме. У Інстытуце адзначаюць, што гэтыя пагрозы «не адпавядаюць рэальным магчымасцям Расіі па эскалацыі супраць Захаду». ISW нагадвае, што такія пагрозы гучалі і раней і, імаверна, будуць гучаць і ў будучыні. Расійскія сілы ў іх цяперашнім стане не здольныя праводзіць паспяховыя звычайныя баявыя дзеянні супраць Захаду і NATO, лічаць у ISW: «Расія сур’ёзна аслабіла сваю ваенную пазіцыю, перакінуўшы вайсковыя часткі і тэхніку, уключаючы сістэмы СПА, далей ад NATO ва Украіну, і зазнаўшы там жахлівыя страты ў жывой сіле і тэхніцы».

Аналізуючы новыя пагрозы Дзмітрыя Мядзведзева, які заявіў, што «пройгрыш ядзернай дзяржавы ў звычайнай вайне можа справакаваць пачатак ядзернай вайны», эксперты кажуць, што «Крэмль наўрад ці выкарыстае ядзерную зброю ва Украіне, і вельмі малаімаверна, што выкарыстае яе супраць Захаду». А мэта такой рыторыкі — запалохаць і ўтрымаць Захад ад далейшай ваеннай дапамогі Украіне.

На што яшчэ звярнулі ўвагу эксперты:

  • Уладзімір Пуцін, намагаючыся зменшыць уплыў Яўгена Прыгожына ў РФ, усё часцей становіцца на бок яго праціўнікаў;
  • Прыгожын працягвае заяўляць пра тактычныя поспехі сваёй ПВК, каб умацаваць сваё становішча і зменшыць уплыў Мінабароны Расіі ў інфармацыйнай прасторы;
  • кіраўнік Генштаба Расіі і камандуючы групоўкай РФ ва Украіне Валерый Герасімаў заявіў, што ПВК Вагнера не ўваходзіць у структуру Узброеных сіл Расіі і што расійскія вайскоўцы не супрацоўнічаюць з вагнераўцамі, нягледзячы на шматлікія доказы адваротнага;
  • украінскія сілы працягвалі контрнаступальныя аперацыі ў раёне Сватава, а расійскія войскі праводзілі абмежаваныя контратакі ў раёне Крамянной;
  • расійскія крыніцы сцвярджалі, што расійскія войскі захапілі Кляшчэеўку падчас расійскіх наступальных аперацый вакол Салядара, Бахмута і Аўдзееўкі;
  • расійскія крыніцы сцвярджалі, што расійскія войскі вялі лакальныя наступальныя аперацыі ў Запарожскай вобласці;
  • паведамляецца, што расійскія афіцыйныя асобы працягваюць рыхтавацца да другой хвалі мабілізацыі;
  • украінскія партызаны маглі падарваць самаробную выбуховую прыладу ў Запарожскай вобласці.