Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  2. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  3. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  4. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  5. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  6. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  7. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  8. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
Читать по-русски


/

У Чарнагорыі абмяркоўваюць увядзенне візаў для грамадзян Беларусі і Расіі, каб адаптаваць свае правілы ўезду да палітыкі Шэнгенскай зоны. Візавы рэжым для беларусаў і расіян можа быць уведзены «найбліжэйшым часам», паведамляе чарнагорская газета Dan са спасылкай на шматлікія крыніцы ва ўрадзе краіны.

Будва, Черногория. Фото: Pixabay.com
Будва, Чарнагорыя. Фота: pixabay.com

Паводле звестак выдання, Чарнагорыі як кандыдату на ўступленне ў ЕС трэба будзе правесці сур’ёзныя рэформы ў сферы візавай палітыкі, у тым ліку гарманізацыю з правіламі, якія дзейнічаюць у Шэнгенскай зоне. На гэтым настойваюць еўрапейскія чыноўнікі, аднак канкрэтныя тэрміны ўвядзення змяненняў не называюцца.

Сярод іншага ЕС патрабуе ад кандыдатаў на ўступленне ўвесці візавы рэжым у дачыненні да грамадзян трэціх краін, якім неабходна атрымліваць візы для ўезду ў дзяржавы Еўрасаюза. У ліку такіх краін — Расія, Беларусь, Кітай, Іран і іншыя.

Адзначым, што цяпер беларусы могуць знаходзіцца ў Чарнагорыі без візы 30 дзён. Для даўжэйшага знаходжання неабходна афармляць візу ў амбасадзе ў Маскве.

Выданне падкрэслівае, што ўвядзенне візаў для грамадзян Беларусі і Расіі можа прыкметна паўплываць на прыток турыстаў з гэтых краін, а таксама скараціць іх значны ўнёсак у мясцовую эканоміку.

З іншага боку, для еўраінтэграцыі Чарнагорыі неабходна адаптаваць сваю палітыку да правілаў Шэнгенскай зоны. Да таго ж газета адзначае рост напружанасці ў адносінах паміж Чарнагорыяй і Расіяй, дзе ў апошнія гады практыкуюць узаемнае высыланне дыпламатаў.

Застаецца імавернасць таго, што балканская дзяржава будзе дабівацца канкрэтных дамоўленасцяў для асобных краін падчас перамоваў наконт уступлення ў ЕС. Але шанцы на тое, што еўрапейскія чыноўнікі пагодзяцца на сур’ёзныя саступкі, адносна невялікія, падсумоўвае выданне.

Чытайце таксама