Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  5. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  6. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  7. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  8. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  9. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  10. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
Читать по-русски


МЗС Германіі пацвердзіла інфармацыю пра смяротны прысуд грамадзяніну ФРГ Рыка Крыгеру ў Беларусі, піша Deutsche Welle

Фото: Reuters
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: Reuters

Як паведамілі выданню ў МЗС Германіі, ведамства і амбасада ФРГ у Мінску аказваюць консульскую дапамогу мужчыну і інтэнсіўна працуюць з беларускімі ўладамі ў яго інтарэсах.

«Смяротнае пакаранне — гэта жорсткая і бесчалавечная форма пакарання, якую Германія адхіляе ў любых абставінах», — адзначылі ў дыпведамстве.

Нагадаем, днём 19 ліпеня з’явілася інфармацыя, што Мінскі абласны суд у канцы чэрвеня асудзіў на смяротнае пакаранне грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера.

У профілі Рыка Крыгера ў прафесійнай сетцы LinkedIn апошнім месцам працы пазначаны Нямецкі Чырвоны Крыж. Там ён працаваў з 2021 года тэхнікам хуткай медыцынскай дапамогі. Да гэтага ён быў надомным медбратам. З 2014 да 2017 года, як адзначана ў яго LinkedIn, Рыка Крыгер быў ахоўнікам пры амбасадзе ЗША ў Берліне.

Як заявіў праваабарончы цэнтр «Вясна», справа вайсковага медыка Крыгера датычыць палка Каліноўскага (яго структурнага падраздзялення — замежнага механізаванага батальёна Western). У каментары «Люстэрку» прадстаўнікі палка сказалі, што Рыка ніякага дачынення да іх не мае.