У першай палове дня 18 ліпеня на сталіцу абрынулася залева. Некаторыя вуліцы затапіла, на шэрагу маршрутаў спыніўся грамадскі транспарт.
Відэа наступстваў непагадзі з’явіліся ў сацсетках. На апублікаваных роліках — затопленыя ўчасткі вуліц Прытыцкага, Грыбаедава, мора ля ТРЦ Palazzo, велізарнае возера ў раёне парку Чалюскінцаў.
На вуліцы Веры Харужай знесенае ветрам дрэва звалілася на прыпаркаваныя аўтамабілі.
Якія ўчасткі падтапіла
Паводле звестак МНС, «праз інтэнсіўнае выпадзенне ападкаў» падтапленні зафіксаваныя на наступных участках:
- Фрунзенскі раён — вул. Кальварыйская, 29 (насупраць), вул. Глебкі, 129 (насупраць);
- Цэнтральны — скрыжаванне пр. Пераможцаў і вул. Арлоўскай, скрыжаванне пр. Пераможцаў — МКАД, вул. Арлоўская, Чарвякова, скрыжаванне пр. Пераможцаў і праезду Дразды, вул. Багдановіча, Нікіціна;
- Першамайскі — у раёне вул. Грыбаедава, вул. Каліноўскага, Кнорына і вул. Карбышава;
- Савецкі, Партызанскі — вул. Я. Коласа, вул. Дарашэвіча, пр-т Незалежнасці, вул. Казлова.
«У месцах падтапленняў працуе тэхніка МНС і Рэмаўтадара», — расказалі ў МНС.
@v.filatov #Минск #погода #беларусь #новости ♬ Beat Automotivo Tan Tan Tan Viral — WZ Beat
@grune4ka #ливеньвминске #ливень #потоп #ливневкинесправляются #обычноедело #плывут #бульбуль #кораблики ♬ Это было летом (cover) — Дмитрий Тесловский
@second_rublik #минск ♬ оригинальный звук — Rublik
Грамадскі транспарт стаіць
Станцыя «Парк Чалюскінцаў» каля 12.00 была часова закрытая для пасажыраў у сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я, праінфармаваў Мінскі метрапалітэн. У 12.38 яе адкрылі.
Як паведамляе Мінсктранс, праз залеву на некаторых маршрутах спыніўся грамадскі транспарт.
- Так, на праспекце Пушкіна, вуліцах Альшэўскага, Матусевіча, Прытыцкага ў абодвух напрамках адбылося прыпыненне руху тралейбусаў № 10, 33, 38, 39, 47, 77 і аўтобусаў № 49, 62э, 69, 107, 130.
Рух на гэтых маршрутах адноўлены ў 11.15.
- На праспекце Пераможцаў у абодвух напрамках спыніліся тралейбусы на маршруце № 10 і аўтобусы на маршрутах № 1, 44, 136, 133, 119с.
Рух гэтых маршрутаў адноўлены ў 11.17.
- На вуліцах Кальварыйскай, Пінскай у абодвух напрамках праз надвор’е прыпыняўся рух тралейбусаў на маршрутах № 7, 9, 44, на вуліцах Сурганава, Куйбышава ў напрамку вуліцы Арлоўскай.
Рух гэтых маршрутаў адноўлены ў 11.12.
- На бульвары Шаўчэнкі ў абодвух напрамках спыніўся рух тралейбусаў на маршрутах № 22, 40.
- З 11.12 на Лагойскім тракце, вуліцы Валгаградскай у абодвух напрамках праз надвор’е прыпыняўся рух трамваяў на маршрутах № 1, 5, 6.
- З 11.13 на вуліцы Карбышава ў абодвух напрамках праз надвор’е прыпыняўся рух тралейбусаў на маршруце № 1.
Рух адноўлены ў 12.20.
- З 11.17 на вуліцах Валгаградскай, Коласа ў абодвух напрамках праз надвор’е прыпыняўся рух аўтобусаў на маршрутах № 37, 80, 113с, 115Э, 145с.
- З 11.30 на вуліцах Кядышкі, Славінскага ў абодвух напрамках праз надвор’е прыпыняўся рух тралейбусаў на маршрутах № 35,38.
Рух адноўлены ў 12.20.
- З 11.35 на вуліцах Русіянава, пр-т Незалежнасці ў напрамку вул. Каліноўскага праз надвор’е прыпыняўся рух тралейбусаў на маршрутах № 61,37,41 аўтобусаў № 2т, 31,99,135,139,167,169,195,194с, 300э.
- З 11.43 на Лагойскім тракце, вуліцы Кальцова ў абодвух напрамках праз надвор’е прыпыняўся рух аўтобусаў на маршрутах № 13,80,113 з, 115Э, 145с, 143с, трамваяў на маршрутах № 1,5,6.
- З 11.50 на вуліцах Даўгабродская, Батанічная ў абодвух напрамках праз надвор’е прыпыняўся рух трамваяў на маршрутах № 3,6,7.
Рух гэтых маршрутаў адноўлены ў 12.13.
- З 11.50 на вуліцы Купалы ў абодвух напрамках праз надвор’е прыпыняўся рух аўтобусаў на маршруце № 57.
Рух адноўлены ў 12.15.
- З 12.01 на праспекце Партызанскі, 19 у напрамку вуліцы Кашавога праз надвор’е прыпыняўся рух тралейбусаў на маршрутах № 3,16,19,36,59 .
Рух адноўлены ў 12.30.
- З 12.07 на вуліцы Гінтаўта ў абодвух напрамках праз надвор’е прыпыняўся рух тралейбусаў на маршрутах № 37,42.
- З 12.20 на вуліцах Кабушкіна, Малініна, Крупскай праз надвор’е прыпыняўся рух тралейбусаў на маршрутах № 19,50,49.
Рух адноўлены ў 12.52.
- З 12.32 на вуліцы Ангарская, 5 у напрамку пр-та Партызанскі праз надвор’е прыпыніўся рух тралейбусаў на маршрутах № 3,34.
- З 12.44 на вуліцы Сталетава, 22 у напрамку вул. Запарожская праз надвор’е прыпыніўся рух тралейбусаў на маршрутах № 33,34,35,92.
ДАІ раіць адмовіцца ад паездак
У сувязі з непагаддзю сталічная Дзяржаўтаінспекцыя заклікала кіроўцаў «устрымлівацца ад паездак на асабістым транспарце ў моцны дождж».
«Залева выклікала падтапленні некаторых сталічных вуліц. Рух транспарту ў гэтых месцах ускладнены. На гэтых участках вулічна-дарожнай сеткі інспектары ДАІ ажыццяўляюць рэгулявальныя дзеянні», — паведамілі ў ДАІ.
У ДАІ параілі таксама падчас моцнага дажджу і ветру «паркаваць свае аўтамабілі ўдалечыні ад дрэваў, а таксама слаба ўмацаваных канструкцый».
«Калі непагадзь заспела ў асабістым транспарце, не спрабуйце пераадолець падтопленыя ўчасткі. Трэба павольна перамясціцца ў крайні правы шэраг або з’ехаць на ўзбочыну і спыніцца. Не лішнім будзе ўключыць аварыйную сігналізацыю. Пешаходам варта быць асабліва асцярожнымі падчас пераходу праезнай часткі і знаходжання паблізу дарогі», — дадалі ў ведамстве.
А было папярэджанне?
Нагадаем, Белгідрамет абвясціў на 18 ліпеня аранжавы ўзровень небяспекі праз непагадзь. Аднак паводле прагнозу моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру прагназаваліся «днём у паўднёва-ўсходніх раёнах» краіны. Увагу на гэта звярнуў тэлеграм-канал пра надвор’е «Nadvorie».