Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  2. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  3. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  4. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  5. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  6. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  7. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  8. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  9. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  10. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  11. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  12. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  13. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  14. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  15. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  16. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  17. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
Читать по-русски


У Беларусі дзіцячыя садкі пачнуць працаваць паводле новага графіку, паведаміла БЕЛТА намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі профільнага ведамства Альбіна Давідовіч. Адзначаецца, што зроблена гэта на даручэнне Аляксандра Лукашэнкі і для зручнасці бацькоў.

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY

«У сакавіку гэтага года на сустрэчы з актывам Беларускага саюза жанчын кіраўнік дзяржавы вельмі выразна паставіў нам задачу, каб дзіцячыя садкі, іх рэжым працы забяспечвалі магчымасць працаваць мамам і ў цэлым бацькам. Рэжым працы садкоў мусіць быць максімальна набліжаны да працы арганізацый, прадпрыемстваў, фірмаў. Гэта велізарны кірунак, над якім мы працуем», — расказала Давідовіч.

Яна адзначыла, што заканадаўча такая магчымасць даўно існуе.

«У Кодэксе пра адукацыю акрэсленыя розныя рэжымы працы ўстановаў дашкольнай адукацыі. Ёсць кароткачасовы рэжым знаходжання — ад дзвюх да сямі гадзін, у іншых установах дзеці знаходзяцца 10,5 гадзіны, 12 гадзін і нават 24 гадзіны, то-бок кругласутачнае знаходжанне. Рэжым працы вызначаецца заснавальнікам з улікам запытаў бацькоў. На першым месцы цяпер максімальна ўлічваць запыты бацькоў. У нас у краіне большасць дзіцячых садкоў працуе з рэжымам 10,5 гадзіны, але ў кожным рэгіёне ёсць свае асаблівасці. Да прыкладу, Мінск ужо даўно вырашыў гэтую праблему, і больш за 97% дзіцячых садкоў функцыянуюць з рэжымам працы 12 гадзін», — паведаміла прадстаўніца Мінадукацыі.

Які ў выніку хочуць зрабіць рэжым працы ў дзіцячых садках у залежнасці ад рэгіёнаў, яна не канкрэтызавала, але паабяцала, што да верасня гэтае пытанне вырашаць.