Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  2. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  3. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  4. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  5. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  6. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  7. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  10. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  11. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  12. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  13. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
Читать по-русски


Аднойчы ноччу міліцыя прыехала ў адзін з інтэрнатаў Гродна на выклік па сямейнай сварцы. Канфлікт сапраўды меў месца, і мужчыну, які зладзіў яго нападпітку, «прапанавалі» праехаць у аддзяленне. У адказ мужчына выказаўся нецэнзурна, у тым ліку агучыў сваё меркаванне пра Аляксандра Лукашэнку. У выніку ён атрымаў рэальны тэрмін і трапіў у калонію. Пра інцыдэнт стала вядома з апублікаванага прысуду суда.

Милиционеры у здания суда. Снимок носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Міліцыянты ля будынка суда. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Усё адбылося каля паўночы. Уладзімір (імя змененае) выпіваў у сваім пакоі разам з жонкай. Яны пасварыліся, і жанчына выклікала хуткую дапамогу, заявіўшы, нібыта муж параніў яе нажом. Медыкі тут жа перадалі паведамленне міліцыянтам, і тыя апярэдзілі «хуткую». Спачатку прыехалі двое міліцыянтаў з групы затрымання Дэпартамента аховы, а потым яшчэ двое з Ленінскага РАУС — дзяжурны сяржант і старшы лейтэнант — аператыўнік.

Нажавога ранення насамрэч, магчыма, не было — міліцыянты далі паказанні, што выязджалі на праверку, але ў справе няма ніякіх указанняў на тое, што словы жонкі пацвердзіліся. Так ці інакш, сямейнага скандаліста вырашылі затрымаць і забраць у аддзяленне для разбіральніцтва.

Аднак, паводле міліцыянтаў, Уладзімір «адмовіўся прайсці ў РАУС і аказаў непадпарадкаванне». А ў дадатак, раззлаваны, выказаўся пра Аляксандра Лукашэнку, ужыўшы абразлівае нецэнзурнае слова. А потым яшчэ і паўтарыў. Гэты момант трапіў на запіс нагрудных рэгістратараў міліцыянтаў.

Уладзіміра затрымалі і пачалі праверку цяпер ужо не па сямейным канфлікце, а па значна больш шматабяцальнай справе. Ён быў узяты пад варту і змешчаны ў СІЗА. Была прызначаная лінгвістычная экспертыза, якая прыйшла да высновы, што ў словах Уладзіміра была «негатыўная ацэнка» Лукашэнкі, выказаная адным словам і якая мае «форму ненарматыўнага маўленчага выказвання».

Супраць мужчыны распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 368 КК. На думку абвінаваўцаў, мужчына абразіў Лукашэнку публічна, наўмысна і мэтаскіравана, каб уздзейнічаць на грамадскую свядомасць, «прынізіў яго гонар і годнасць» з мэтай нанесці ўдар па аўтарытэце дзяржаўнай улады і кіравання.

Суд адбыўся ў Гродне ў сакавіку. Уладзімір прызнаў сваю віну толькі часткова: ён не адмаўляў, што выказаўся нецэнзурна на адрас Лукашэнкі, але запэўніваў, што ў яго не было намеру яго абразіць.

Аднак суд у гэта не паверыў і прызнаў яго вінаватым.

Тое, што мужчына быў п’яны, стала для яго абцяжарвальнай акалічнасцю. У дадатак экспертыза выявіла, што ў яго хранічны алкагалізм (але ў момант «злачынства» ён быў здольны кантраляваць сябе), таму яму прызначылі прымусовае лячэнне.

Раскаянне Уладзіміра не прызналі змякчальнай акалічнасцю, бо ён адмаўляў наўмыснасць сваіх дзеянняў. Акрамя таго, на пакаранне паўплывала тое, што гродзенец нідзе не працуе і не раз прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.

У выніку суд вырашыў, што мужчыну варта адправіць за краты. Яго асудзілі на 1 год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытайце таксама