Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  2. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  3. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  4. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  5. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  6. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  7. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  8. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  10. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  11. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  12. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  13. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
Читать по-русски


Удзень 3 красавіка агрэсіўна настроеныя фанаты ўварваліся на трэніроўку польскага футбольнага клуба «Заглэмбэ» і ўдарылі трэнера Аляксандра Хацкевіча. Падрабязнасці інцыдэнту «Люстэрку» расказаў спартыўны дырэктар каманды Міхаіл Залеўскі.

Александр Хацкевич. Фото из личного архива
Аляксандр Хацкевіч. Фота з асабістага архіва

Як кажа спартыўны дырэктар, фанатаў было каля 20−30. Усе яны былі ў масках і відавочна не мелі ахвоты на дыялог.

«Фанаты ўварваліся на поле, калі праходзіла трэніроўка. Яны прайшлі міма трэнерскага штаба і скіраваліся да групы футбалістаў, якія былі на іншым канцы пляцоўкі. Мы пайшлі за імі. У нейкі момант адзін з іх паспрабаваў нанесці ўдар Аляксандру Мікалаевічу, але той яго заблакаваў. Тады адбыўся яшчэ адзін удар», — сказаў Міхаіл Залеўскі і дадаў, што нагамі Хацкевіча ніхто не біў. У канфлікт адразу ўмяшаўся штаб і футбалісты і лакалізавалі яго.

Прадстаўнік клуба адзначыў, што фанаты выказвалі прэтэнзіі з нагоды выступлення каманды. Яны заяўлялі, што ў «Заглэмбе» павінныя гуляць толькі мясцовыя, а астатнія замежнікі, у тым ліку палякі з іншых гарадоў, мусяць з’ехаць.

Пасля таго як фанаты пакінулі стадыён, хвілін праз 5−7 прыехала паліцыя. Праваахоўнікі прапанавалі напісаць заяву, але Хацкевіч і Залеўскі адмовіліся.

«Калі гэта была акцыя застрашвання, то яна правалілася. Пасля таго, што мы бачылі на вайне [ва Украіне], і пасля рэвалюцыі з намі гэта не працуе, — падсумаваў спартыўны дырэктар. — Фанаты маюць права выказваць сваю незадаволенасць, толькі рабіць гэта трэба цывілізаванымі метадамі, а не нападаць на каманду».

Нагадаем, польскі клуб «Заглэмбэ», які трэніруе беларускі спецыяліст Аляксандр Хацкевіч, займае апошняе месца ў другім дывізіёне чэмпіянату Польшчы. Пасля 25 матчаў у яго ўсяго 13 ачкоў. У папярэднім туры, які прайшоў 1 красавіка, каманда пацярпела паразу ад GKS Katowice (0:4).

Пасля пачатку вайны, якую Хацкевіч заспеў у Кіеве, ён не раз выказваўся ў падтрымку Украіны і асуджаў маўчанне вядомых беларускіх спартоўцаў.