Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  2. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  3. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  4. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  5. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  6. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  7. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  10. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  11. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  12. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
Читать по-русски


Стала вядома, што 15 лістапада 2023 года ў судзе Глуска на дзесяці месяцаў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ («хатняй хіміі») асудзілі менеджарку Вольгу Галамака. Яе прызналі вінаватай па арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) праз сторыз у Instagram пра інспектара ДПС, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Піктаграма Instagram на экране. Фота: Brett Jordan, Unsplash

Акрамя гэтага, яна павінная выплаціць штраф у памеры 40 базавых велічынь (1480 рублёў), матэрыяльную кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 600 рублёў і дзяржпошліну на карысць дзяржавы ў памеры 111 рублёў. Вядома, што Вольга — удава, якая выхоўвае траіх няпоўнагадовых дзяцей. Яна была на волі да суда, але яе затрымлівалі на некалькі сутак да выстаўлення абвінавачання.

Суддзя Вольга Галаўнёва прызнала яе вінаватай у тым, што яна запосціла ў Instagram сторыз, што нібыта абражалі мясцовага інспектара ДПС. Вольга Галамака прызнала віну і расказала, што размясціла ролік з ім, бо была пакрыўджаная тым, што супрацоўнік склаў на яе пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне. Калі яе спынілі, у машыны не было пасведчання пра тэхнічнае абслугоўванне. Сторыз магло паглядзець каля 60 чалавек — менавіта столькі ў жанчыны падпісчыкаў.

Супрацоўнік ДПС запытаў пазоў у памеры 5000 рублёў, аднак Вольга Галамака адзначыла, што гэтая сума занадта высокая для яе. Суддзя зменшыла яе да 600 рублёў, якія жанчына павінная выплаціць на карысць «пацярпелага».