Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  2. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  3. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  4. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  5. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  6. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  7. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  10. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  11. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  12. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
Читать по-русски


Днямі Hrodna.life са спасылкай на крыніцу паведаміла, што ў жаночай калоніі ў Гомелі, дзе сядзяць Марыя Калеснікава, Марына Золатава і іншыя жанчыны, асуджаныя па палітычных справах, некаторых палітзняволеных наўмысна заражаюць каростай праз іншых вязняў. Пры гэтым, паводле звестак выдання, самі мясцовыя медыкі называюць гэта «алергіяй». Пра тое, як і навошта такое можа адбывацца, «Люстэрка» пагаварыла з былым турэмным медыкам, праваабаронцам Васілём Завадскім.

Женская колония в Гомеле. Кадр из фильма «Дебют» Анастасии Мирошниченко
Жаночая калонія ў Гомелі. Кадр з фільма «Дэбют» Анастасіі Мірашнічэнка

Васіль Завадскі амаль 25 гадоў адпрацаваў у пенітэнцыярнай сістэме Беларусі. З 1998 да 2010 года ўзначальваў медыцынскую службу Дэпартамента выканання пакаранняў МУС. А ў 2017-м заснаваў і кіраваў праваабарончай арганізацыяй «ТаймАкт», што займалася праблемамі зняволеных.

Васіль Завадскі кажа, што заражэнні каростай у калоніях і СІЗА здараюцца. Аднак меркаванне, што гэта робяць супрацоўнікі калоніі наўмысна, ён называе бздурай. І тлумачыць, што, па-першае, гэта стане для мясцовых медыкаў дадатковай працай, бо хворых давядзецца лячыць ім жа. Па-другое, каб заразіць кагосьці каростай, «трэба пастарацца». Кароста перадаецца падчас цеснага скурнага кантакту паміж людзьмі, праз пасцельную бялізну або, напрыклад, праз адзенне хворага, «прычым ніжняе», якое мусіць панасіць здаровы чалавек.

— З тых звестак, якія мы маем у артыкуле, я цалкам выключаю наўмыснае заражэнне. Каб аб’ектыўна паставіць дыягназ «кароста», трэба знайсці кляшча і пацвердзіць гэта пад мікраскопам у лабараторыі. У чалавека, які знаходзіўся ў калоніі, такое ўражанне магло скласціся, але яно памылковае, — кажа спецыяліст. — У жаночай калоніі людзі працуюць на швейнай вытворчасці. Швейная вытворчасць — гэта пыл. Нярэдка праз яго ўзнікае алергія, у выніку якой паміж пальцамі, на жываце, дзе скура самая ўразлівая, можа з’яўляцца высып, пачынаецца сверб.

— Але ж затрыманныя па палітычных справах, якія сядзелі на Акрэсціна, расказвалі, што былі выпадкі, калі ім спецыяльна падсажвалі людзей з вошамі.

— Гэта мне знаёма. І не толькі з вошамі. Тады якраз быў кавід. Казалі, што людзей наўмысна падсажвалі ў камеру з хворымі на каранавірус. Але ізалятары — гэта іншы кантэкст і хваробы. Чаму? Па-першае, шмат у якіх ІЧУ па краіне няма медыкаў. Па-другое, чалавек адседзеў свае суткі, вызваліўся — і мясцовым дактарам не трэба далей з ім працаваць. Медыкі не будуць бачыць наступстваў яго хваробы, напрыклад, экзэм, а значыць, і займацца іх лячэннем. Таму тут гэта нікога не стрымлівае.

У калоніях і СІЗА іншая сітуацыя. Калі б кагосьці наўмысна заражалі, то медыкі самі сабе дадавалі б працы, бо нават калі яны не хочуць камусьці з вязняў дапамагаць, ім давядзецца гэта рабіць. Да таго ж кароста — гэта не толькі пра сверб, калі яе не пазбавіцца, з часам яна ператворыцца ў гнойныя захвораванні, экзэмы. Запусціўшы каросту, займацца лячэннем вельмі складана. Акрамя таго, гэта можа прывесці да ўспышкі захворвання. Гэта яшчэ адзін агумент на карысць таго, што ў калоніі не будуць наўмысна кагосьці заражаць.

— Ці сутыкаліся вы ў працы з тым, каб людзей у калоніі ці СІЗА спецыяльна чамсьці заражалі?

 — Я адпрацаваў у сістэме амаль 25 гадоў і ніколі з такім не сутыкаўся. У легендах было, што туберкулёзам наўмысна заражаюць. Але гэта хлусня і абсалютна выключана. У той жа час перыядычна ўспышкі хваробаў у калоніях здараюцца. Часцей за ўсё яны звязаныя з кішачнымі захвораваннямі. Здаралася гэта ў той жа калоніі № 4 ў Гомелі. У 1990-х былі распаўсюджаныя ўспышкі туберкулёзу.

— Як павінныя дзейнічаць медыкі ў калоніі, калі нехта захварэў на тую ж каросту, і як яны дзейнічаюць на практыцы?

— Тут ўсё лагічна, яны павінныя выявіць хворых, кантакты і праводзіць лячэнне. Менавіта гэта і робіцца. Скажу так: успышка любой хваробы у калоніі ці СІЗА — гэта надзвычайнае здарэнне. Прыязджаюць эпідэміёлагі, іншыя правяральнікі. Няхай гэта і ўнутраныя кантрольныя органы, але заўсёды з начальніка пытаюць, бо, калі такое ўзнікае, значыць, ёсць сур’ёзныя недапрацоўкі і хібы. Ніхто такіх праблем сабе не хоча. Помню, як працаваў у Навасадах (там знаходзіцца ПК № 14. — Заўв. рэд.), там была ўспышка кішачнай хваробы. Цэлы дэсант спецыялістаў прыязджаў. Калі я быў ужо ў Дэпартаменце выканання пакаранняў МУС, сам у складзе такога дэсанту ездзіў у адну з калоній. Нікому гэтыя праблемы не патрэбныя.

— У такім выпадку навошта заражаюць людзей, якія трапляюць у ізалятары?

— На маю думку, асноўны аргумент, чаму гэта робяць сярод тых, хто трапляе на кароткі тэрмін, — запалохаць. Каб людзі баяліся туды трапляць і іншым, так бы мовіць, было непанадна. Усё гэта для стварэння і падтрымання атмасферы страху. Прычым не толькі ў ІЧУ, але і ўвогуле ў грамадстве. Акрамя таго, напэўна ёсць выпадкі, калі людзі такім чынам праяўляюць свой характар. У некага, напрыклад, можа быць схільнасць да здзекаў.