Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  2. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  3. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  4. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  5. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  6. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  7. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  8. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  9. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  10. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  11. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  12. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  13. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  14. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
Читать по-русски


Цяпер на лячэнні ў дзіцячай інфекцыйнай клінічнай бальніцы Мінска знаходзяцца сем падлеткаў з сярэдняй школы № 165, якія паступілі з прыкметамі кішачнай інфекцыі. Пра гэта расказаў загадчык інфекцыйнага аддзялення № 3 Вадзім Лагацько, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Городская детская инфекционная клиническая больница в Минске. Фото: doktora.by
Гарадская дзіцячая інфекцыйная клінічная бальніца ў Мінску. Фота: doktora.by

Са словаў спецыяліста, школьнікі пачалі паступаць у клініку з вечара 9 студзеня. Усяго па медыцынскую дапамогу звярнуліся восем падлеткаў, з іх семярых шпіталізавалі, а аднаго бацькі забралі дадому на амбулаторнае лячэнне, бо ў стацыянарнай медыцынскай дапамозе ён не меў патрэбы.

— Наймалодшаму з гэтых пацыентаў 10 гадоў, найстарэйшаму — 14, — адзначыў Лагацько. — У трох падлеткаў ужо пацвердзілася вірусная інфекцыя (у двух — ротавірусы, у аднаго — наравірусы). Астатнія — у працы.

Медык удакладніў, што школьнікі звярнуліся ў бальніцу з сімптомамі — павышаная тэмпература, ваніты, дыярэя. Вынікі лабараторных даследаванняў паказалі, што гэта вірусная кішачная інфекцыя. Яна перадаецца бытавым шляхам — ад чалавека да чалавека. Не праз ежу і не праз ваду.

— Таму школа тут не вінаватая, — канстатаваў спецыяліст.

Кажучы пра стан здароўя школьнікаў, медык адзначыў, што ён стабільны, сярэдняй ступені цяжкасці. Тэмпература ў дзяцей — 37,2−37,3°С, яны ядуць, п’юць. Калі ўсё будзе нармальна, на наступным тыдні іх выпішуць.