Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  2. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  3. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  4. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  5. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  6. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  7. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  8. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
Читать по-русски


Абавязковае размеркаванне студэнтаў платнай формы навучання не закране навучэнцаў, якія паступілі ў навучальныя ўстановы да ўступлення ў сілу адпаведных паправак у Кодэкс аб адукацыі. Пра гэта паведаміў БЕЛТА міністр адукацыі Андрэй Іванец.

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: TUT.BY
Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

— Змены ў заканадаўчую базу закрануць тых, хто будзе паступаць у нашыя ўніверсітэты альбо каледжы пасля ўступлення ў сілу гэтых нормаў, то-бок тых, хто сёння вучыцца на платным, гэтая навацыя датычыць не будзе. Аднак скарыстацца правам на атрыманне першага працоўнага месца яны могуць. Больш за тое, мы мяркуем, што павінныя забяспечыць адзіны падыход да падрыхтоўкі спецыялістаў як на бюджэтнай, так і на платнай форме атрымання адукацыі, і не толькі ў рамках навучання ва ўніверсітэтах, але і ў праходжанні практыкі — прадстаўленні першага працоўнага месца, — канстатаваў міністр.

Ён адзначыў, што ў адпаведнасці з новай рэдакцыяй Кодэкса аб адукацыі сёлета больш за дзве тысячы выпускнікоў-платнікаў скарысталіся магчымасцю атрымання накіравання на першае працоўнае месца.

— Фактычна накіраванне на першае працоўнае месца мы разглядаем як працяг навучання, толькі пракчнаарыентаванае, калі праз настаўніцтва, праз уваходжанне ў прафесію малады чалавек атрымлівае новыя прафесійныя навыкі і кампетэнцыі. І для таго, каб малады спецыяліст адбыўся, неабходныя не менш за два гады, — падкрэсліў кіраўнік адукацыйнага ведамства.

Чытайце таксама