Польскіх памежнікаў абстралялі з беларускага боку, інцыдэнт здарыўся некалькі дзён таму, піша rmf24.pl.
Пакуль невядома, хто і з чаго страляў у польскіх афіцэраў. Як паведаміў палкоўнік Аркадыюш Тыванюк з памежнай службы, «хуткасць і кінетычная энергія былі значнымі».
«Я не ведаю, ці быў стрэл з нейкай пнеўматычнай зброі, але ў любым выпадку нешта прайшло праз бакавое акно машыны, вылецела з іншага боку і ўвайшло ў іншае акно. Падкрэслю, што ў машыне знаходзіліся двое афіцэраў, і гэта пагражала іх жыццю і здароўю», — адзначыў ён.
Амаль кожны дзень у бок польскіх патрулёў кідаюць камяні.
Таксама кіраўніцтва падраздзялення прадставіла ў Сейм інфармацыю пра міграцыйны крызіс на мяжы з Беларуссю.
Паведамляецца, што з пачатку года мігранты зрабілі 12 300 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы. На больш чым 200-кіламетровым участку мяжы з Беларуссю ўжо ёсць плот з электроннай сістэмай, якая фіксуе такія дзеянні.
Прадстаўнік памежнай службы паведаміў, што большасць мігрантаў прыбывае з Афганістана, Сірыі, Самалі, Емена і Ірака. Паводле звестак за 15 чэрвеня, у Польшчу з Беларусі спрабаваў трапіць 81 нелегал з Егіпта, Малі і Эфіопіі. Былі затрыманыя двое грамадзян Чэхіі за перавозку чатырох мігрантаў з Ірана, а адзін беларус вёз пяцярых сірыйцаў.