Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Згодна з «фільмам-расследаваннем», паказаным на дзяржаўным тэлеканале АНТ, некалькі маладых людзей нібыта пасля падбухторвання свайго сябра, які жыве ва Украіне, збіраліся зладзіць у неназваных месцах Беларусі тэракты на 9 траўня. Аднак мы заўважылі ў апублікаваным матэрыяле пэўныя нестыкоўкі: дзіўныя даты, спрэчную матывацыю ўдзельнікаў і многае іншае (а яшчэ высветлілі, што беларускія сілавікі цяпер ходзяць на затрыманні, пазначыўшы сябе сімволікай, якая выкарыстоўваецца расійскімі агрэсарамі ва Украіне). Расказваем, што ўдалося разгледзець на кадрах.

Загадкавая перапіска і дзіўныя скрыншоты

Мы не будзем пераказваць тут сюжэт фільма, ахвочыя могуць пазнаёміцца з ім па спасылцы. Замест гэтага будзем звяртаць увагу толькі на тое, што падалося нам важным.

Як сцвярджаюць стваральнікі фільма, паводле версіі спецслужбаў, у Мінск з Украіны праз Італію адправілі дзве пасылкі ў адной скрынцы праз сістэму СДЭК. Унутры знаходзіліся настольныя электрычныя пліты (сцвярджаецца, што іх было дзве, але ў кадры відаць тры — пра гэта ніжэй).

Пасылкі 23 сакавіка забірае з пункта выдачы СДЭК у Мінску Вікторыя Волчак, пасля чаго паведамляе гэта свайму сябру Валерыю Водзіну, звязанаму, як сцвярджаецца ў фільме, з украінскай разведкай і палком Каліноўскага. Пры гэтым, мяркуючы з адпраўленага дзяўчынай фотадоказу, скрынку з пункта выносіць не Волчак, а нейкі мужчына. Хто гэта — невядома, аўтары фільма нічога не кажуць. Водзін у адказ піша, што ў скрынцы 20 кілаграмаў тратылу, але гэта можна расцаніць як іронію: 20 кг тратылу ў пліту ніяк не запхнеш, а сам тратыл — слабае і састарэлае выбуховае рэчыва.

Якобы фотодоказательство Волчек, отправленное Водину. Посылку несет неизвестный мужчина. Скриншот видео
Нібыта фотадоказ Волчак, адпраўлены Водзіну. Пасылку нясе невядомы мужчына. Перапіска датаваная 23 сакавіка. Скрыншот відэа АНТ

Крыху пазней аказваецца, што Водзін папрасіў сяброўку не толькі забраць пасылкі, але і закапаць іх. Волчак чамусьці адмаўляецца, і хлопец піша іншай сваёй сяброўцы, Ганне Савачкінай, просячы забраць і закапаць пасылку. Пра тое, што адбываецца, нібыта ведаў і не ўхваляў, але і не перашкаджаў малады чалавек Савачкінай. Матывацыяй увядзення ў план новага чалавека аўтары фільма называюць нецярплівасць украінскіх разведчыкаў, якія Водзіна нібыта прыспешвалі, бо трэба было паспець да Дня Перамогі.

Калі менавіта Водзін зрабіў прапанову Савачкінай, незразумела: дата перапіскі на скрыншоце з Instagram пазначаная як «сёння», час — 13.31. Магчыма гэта ў двух выпадках. Альбо Ганна праз 17 хвілін пасля перапіскі (час — 13.48) чамусьці зрабіла яе скрыншот, які прабыў у яе на тэлефоне да затрымання ў красавіку-траўні (сама перапіска, як мы хутка пераканаемся, мусіла адбывацца зімой). Альбо хтосьці зымітаваў перапіску ў любы дзень і заскрыніў яе (ніякіх прыкметаў, што перапіску сапраўды вяла Савачкіна, скрыншот не змяшчае).

Якобы переписка Водина и Савочкиной. В левом верхнем углу видно время, когда сделан скриншот — 13:48. Скриншот фильма ОНТ
Нібыта перапіска Водзіна і Савачкінай. У левым верхнім рагу відаць час, калі зроблены скрыншот, — 13.48. Скрыншот відэа АНТ

Справу прапануецца абмеркаваць у Telegram. Затым нам дэманструюць перапіску ўжо ў гэтым мэсэнджары. Нягледзячы на тое, што Водзін і Савачкіна, паводле версіі КДБ, сябры, на скрыне відаць, што іх паведамленні адно аднаму — першыя. Аднак само па сабе гэта яшчэ не можа служыць падставай для падазрэнняў. Значна цікавейшыя дата перапіскі і час скрыншота. Гэта 16 лютага, а заскрынілі размову ў 13.48 (хвіліна ў хвіліну з першым скрынам у Instagram). Адначасова ўвесь экран у кадры не мільгае, таму скрыншотаў мы зрабілі два — верхняя і ніжняя частка экрана.

Начало якобы переписки Водина и Савочкиной в Телеграм (верхняя часть). Время скриншота — 13:48, полностью совпадает с временем, когда был сделан скриншот в Instagram. Скриншот фильма ОНТ
Пачатак нібыта перапіскі Водзіна і Савачкінай у Telegram (верхняя частка). Час скрыншота — 13.48, які цалкам супадае з часам, калі быў зроблены скрыншот у Instagram. Скрыншот відэа АНТ
Якобы переписка Водина и Савочкиной (нижняя часть экрана). Видна дата общения: 16 февраля. Сообщение, отправленное от имени Савочкиной, написано в те же 13:48 и не прочитано. Скриншот фильма ОНТ
Нібыта перапіска Водзіна і Савачкінай (ніжняя частка экрана). Відаць дата размовы — 16 лютага. Паведамленне, адпраўленае ад імені Савачкінай, напісанае ў тыя ж 13.48 і не прачытанае. Скрыншот відэа АНТ

Пры гэтым апошняе паведамленне таго, хто ў гэтай гутарцы грае ролю Савачкінай, напісанае ўсё ў тыя ж 13.48, калі зроблены скрыншот. А яшчэ яно не прачытанае.

Такім чынам, калі верыць афіцыйнай версіі беларускіх спецслужбаў, атрымліваецца прыкладна наступная карціна. Волчак у дваццатых чыслах сакавіка згаджаецца забраць пасылку, але адмаўляецца яе закопваць. Тады Валерый Водзін піша іншай сваёй сяброўцы, Ганне Савачкінай, прычым робіць гэта больш чым за месяц да моманту атрымання пасылкі — 16 лютага (хоць сцвярджаецца, што гэта адбываецца праз тое, што ўкраінскі бок яго прыспешвае). Тэракт нібыта запланаваны на 9 траўня, перапіска вядзецца амаль за тры месяцы да аперацыі і задоўга да таго, як пасылка будзе хаця б адпраўленая. Што наогул перашкаджала проста адправіць пасылку Савачкінай, а не Волчак, якая адмовілася яе закопваць, незразумела.

Скрыншоты «перапісак з Савачкінай» зробленыя ў адзін і той жа час — 13.48, прычым перапіска ў Instagram заскрыненая праз 17 хвілін пасля таго, як камунікацыя скончылася, а перапіска ў Telegram заскрыненая адразу ж пасля яе заканчэння, у 13.48. Да таго як Водзін або той, хто мусіў яго граць, нават прачытаў паведамленне.

Тэхнічныя нюансы

26 сакавіка Волчак, як паведамляюць аўтары фільма, перадала першую электраплітку Савачкінай. Тая з нейкай прычыны не стала забіраць рэч сама, а папрасіла дапамагчы маці, Таццяну Русак (цяпер тая таксама падазраецца ў здрадзе дзяржаве і падрыхтоўцы да здзяйснення акту тэрарызму). Купіўшы рыдлёўку і пальчаткі, жанчыны нібыта адправіліся закопваць плітку. Месца абраў Водзін — чамусьці гэта аказаліся могілкі (прычым, паводле версіі спецслужбаў, «якія-небудзь»), а Савачкіна выбрала пагост у Калодзішчах. Капалі, паводле Таццяны Русак, «у другой палове дня», было цёмна.

Каментаваць такое цяжка. Данесці плітку ў адзіночку даволі проста, прыцягваць сваякоў да аперацыі зусім неабавязкова. Дзве жанчыны, якія капаюць нешта (усё роўна што) на могілках і зусім не падобныя да магільшчыкаў, — гэта вельмі прыкметныя людзі, якія практычна непазбежна забяруць увагу. Людзі на могілках бываюць у розны час, гарантаваць бязлюднасць там нельга ніколі. Непасрэдных доказаў, што такое немагчыма, у нас няма, але ідэя відавочна кепская, і зразумець гэта можа кожны.

Далей пачынаецца тэхнічная частка. У фільме паказваюць, як супрацоўнік групы «А» КДБ вядзе жанчын на могілкі і пачынае даставаць «смертаносны груз», закапаны ў зямлю і накрыты вазонам. Спачатку на вяроўцы цягнуць сам вазон, затым — загорнутую ў поліэтылен электраплітку; гэта, мабыць, мусіла паказваць, што праца небяспечная. Праўда, падарвацца «альфавец» (як і аператар, які здымае з блізкай адлегласці) зусім не баіцца — ён апрануты ў звычайную форму, а не ў трывалую браню сапёра, нават балістычныя акуляры ў яго не на вачах, а на шлеме. Небяспекі для жыцця байца, відавочна, няма ніякай.

Процесс извлечения плитки со "взрывчаткой". Сотрудник спецслужб одет в обычную форму, без саперного снаряжения. Скриншот фильма ОНТ
Працэс даставання пліткі з «выбухоўкай». Супрацоўнік спецслужбаў апрануты ў звычайную форму, без сапёрнага рыштунку. Скрыншот відэа АНТ

Дастаўшы плітку і адкрыўшы яе, мужчына гаворыць «да гадалкі не хадзі, гэта дэтанатар». Праўда, ніякіх дэтанатараў у кадры няма. На кадрах відаць драты без слядоў спайкі або скруткі (такія сляды з вялікай імавернасцю засталіся б пасля зборкі выбуховага прыстасавання), два прыёмнікі на 433 Гц (падобныя выкарыстоўваюцца для кіравання варотамі, якія адкрываюцца па сігнале) і скотч. Праўда, у пакеце побач ляжыць белы брусок — але гэта не дэтанатар, а альбо, як сцвярджае прапаганда, выбухоўка С-4, альбо што заўгодна падобнае аж да белага пластыліну (дакладней па відэа не вызначыць). Вядома, можна дапусціць, што перад намі проста следчы эксперымент. Аднак у фільме гэта ніяк не прагаворваецца.

Электроплитка после того, как ее вскрыли. Детонаторов там нет. Скриншот фильма ОНТ.
Электраплітка пасля таго як яе ўскрылі. Дэтанатараў там няма. Скрыншот відэа АНТ
Плитка с другого ракурса. Видны два приемника на 433 Гц и провода без следов спайки или скрутки. Детонаторов нет. Скриншот фильма ОНТ
Плітка з іншага ракурсу. Бачныя два прыёмнікі на 433 Гц і драты без слядоў спайкі або скруткі. Дэтанатараў няма. Скрыншот фільма АНТ

15 красавіка, паводле версіі спецслужбаў, у Волчак забралі другую плітку. Але гэтым разам ніякай гаворкі пра тое, што рэч трэба абавязкова закапаць, не ідзе. Схаваць другую пасылку Валерый Водзін, як сцвярджаюць аўтары фільма, папрасіў яшчэ аднаго знаёмага, Андрэя Грыгор’ева. Апошні працаваў зубным тэхнікам у стаматалагічным кабінеце — кадры яго затрымання на месцы працы таксама паказалі ў фільме. Пры гэтым адзін з супрацоўнікаў беларускіх спецслужбаў, які ўварваўся ў кабінет, носіць на шлеме літару Z, якая стала сімвалам расійскіх агрэсараў ва Украіне.

Задержание Андрея Григорьева. На затылке шлема одного из бойцов — ясно видный символ Z. Скриншот фильма ОНТ
Затрыманне Андрэя Грыгор'ева. На патыліцы шлема аднаго з байцоў ясна відаць сімвал Z. Скрыншот відэа АНТ

Грыгор’еў паказвае, што схаваў плітку сярод будаўнічага смецця ў аграгарадку Аляхновічы Маладзечанскага раёна. На кадрах відэа чалавек практычна ў цывільным дастае яе, таксама відавочна не баючыся падарвацца (як і аператар, які здымае).

"Разминирование" второй плитки. Если мужчина на кладбище хотя бы был одет по форме, то в данном случае на человеке свитер и кепка. Скриншот фильма ОНТ
«Размініраванне» другой пліткі. Калі мужчына на могілках хаця б быў апрануты па форме, то ў гэтым выпадку на чалавеку проста швэдар і кепка. Скрыншот фільма АНТ

Калі плітку дастаюць і адкрываюць, відаць змесціва. Спачатку нам паказваюць ужо знаёмыя белыя брускі ў поліэтылене і нешта падобнае да паўэрбанкаў для зарадкі тэлефонаў. Прыёмнікаў на 433 Гц гэтым разам няма. У брусках няма ні адтулін, ні дэтанатараў.

Вторая электроплитка. Видны устройства, похожие на powerbank, белые бруски и провода. Скриншот видео ОНТ
Другая электраплітка. Відаць прылады, падобныя да паўэрбанкаў, белыя брускі і драты. Скрыншот відэа АНТ

Потым нарэшце з’яўляюцца і дэтанатары — прамысловыя ЭДП-Р. Вырабы акуратна спакаваныя і захоўваюцца асобна, іх распакоўваюць у кадры. У выпадку, калі перад намі следчы эксперымент, распакаванне адбываецца, відавочна, не ўпершыню (то-бок вырабы ўжо распакоўваліся і зноў былі спакаваныя), а калі не — то, як мы пісалі вышэй, супрацоўнікі спецслужбаў і аператары паводзяцца вельмі бестурботна.

Распаковка детонаторов происходит прямо в кадре. Скриншот фильма ОНТ
Распакаванне дэтанатараў адбываецца проста ў кадры. Скрыншот відэа АНТ
Распакованные детонаторы ЭДП-Р. Скриншот видео ОНТ
Распакаваныя дэтанатары ЭДП-Р. Скрыншот відэа АНТ

Нарэшце нам дэманструюць яшчэ адну плітку, ужо ў памяшканні. Дзіўна, але гэтая электраплітка — ні першая, ні другая з тых, што фігуравалі на ранейшых кадрах: яна адрозніваецца ад абедзвюх і невядома адкуль узялася. Ні пра якую трэцюю плітку, пасылку або выбуховую прыладу ў фільме ні разу не згадвалася — магчыма, гэта зноў следчы эксперымент або пастаноўка, але тады наогул незразумела, ці ёсць у фільме хоць якія рэальныя кадры.

Третья электроплитка. Легко заметно, что она не является ни найденной в Кололищах, ни отвезенной в Молодечненский район. Скриншот фильма ОНТ
Трэцяя электраплітка. Лёгка заўважыць, што гэта ні знойдзеная ў Калодзішчах, ні адвезеная ў Маладзечанскі раён. Скрыншот відэа АНТ

Затое ў гэтай плітцы як мінімум выбухоўка і дэтанатар ёсць, прычым у распакаваным выглядзе. Белыя брускі, раней шчыльна заматаныя ў поліэтылен, цяпер лепш відаць — яны сапраўды падобныя да выбухоўкі С-4. Праўда, з дэтанатарамі няўвязка — гэта выраб мадэлі ЭД-8, а не ЭДП-Р, якія мы бачылі раней. Адкуль узяліся гэтыя, нічога не гаворыцца (зрэшты, як і пра тое, чаму плітак наогул тры).

Детонатор в третьей плитке. Это ЭД-8, а не ЭДП-Р, которые нам показывали ранее. Скриншот фильма ОНТ
Дэтанатар у трэцяй плітцы. Гэта ЭД-8, а не ЭДП-Р, якія нам паказвалі раней. Скрыншот фільма АНТ
Похоже, в третьей электроплитке действительно взрывчатка С-4 или что-то очень на нее похожее. Скриншот фильма ОНТ
Падобна, у трэцяй электраплітцы сапраўды выбухоўка С-4 ці нешта вельмі да яе падобнае. Скрыншот фільма АНТ

Больш нічога цікавага ў фільме не паказалі.

Якія высновы можна зрабіць?

Гісторыя з перадухіленымі тэрактамі на 9 траўня (якія заключаліся незразумела ў чым — у фільме нічога не казалі, каго і дзе збіраліся падрываць; пацверджанняў таго, што выбухоўку наогул планавалі неяк выкарыстоўваць, на відэа няма, не кажучы ўжо пра даты) вельмі сумнеўная. Плітак тры, а не дзве. Перапіскі ўдзельнікаў «змовы», як апісана вышэй, не стыкуюцца адна з адной. Планы закопвання «смертаноснага грузу» на могілках выглядаюць недарэчна, працэс «размініравання», хутчэй за ўсё, пастановачны і падобны да следчага эксперыменту (сілавікі і аператары наогул не турбуюцца наконт мераў бяспекі), але дэтанатары аказваюцца чамусьці зноў акуратна спакаваныя (быццам іх вырашылі не ўскрываць першы раз). Плітка на могілках наогул, наколькі відаць на кадрах, была без дэтанатараў. А ў трэцяй плітцы дэтанатары іншай мадэлі, чым у другой.

Словам, прасцей пералічыць, што з паказанага ў фільме не выклікае сумневу: гэта факт давання маладымі людзьмі прызнальных паказанняў (аднак адзначым, што пра падрыхтоўку тэракту і яго дату ніхто з іх не кажа — людзі толькі пацвярджаюць факт таго, што нейкім чынам узаемадзейнічалі з пліткамі). Ці не агаварылі яны сябе — невядома. Аднак ніякіх доказаў, што тэракты рэальна рыхтаваліся, пакуль няма.

Чытайце таксама