Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  2. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  3. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  4. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  5. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  6. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  7. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  8. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  9. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  10. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  11. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  12. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
Читать по-русски


У выпадку неабходнасці ў Беларусі з’явіцца стратэгічная ядзерная зброя. Пра гэта заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін 14 красавіка на палігоне ў Брэсцкай вобласці, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Министр обороны Виктор Хренин на полигоне в Брестской области. 14 апреля 2023 года. Фото: Олег Некало, "Ваяр"
Міністр абароны Віктар Хрэнін на палігоне ў Брэсцкай вобласці. 14 красавіка 2023 года. Фота: Алег Некала, «Ваяр»

— У нас падрыхтаваная тэхніка — гэта самалёты, якія могуць несці ядзерныя боепрыпасы. У нас падрыхтаваныя лётчыкі. Мы атрымалі сучасны комплекс «Іскандэр», які можа выкарыстоўваць ракеты з ядзернымі боегалоўкамі, — нагадаў Віктар Хрэнін.

Ён дадаў, што на наступным тыдні завяршаецца падрыхтоўка беларускага падраздзялення, якое вернецца з навучання ў Расіі.

— Калі трэба — у нас будзе і стратэгічная ядзерная зброя, — звярнуў увагу кіраўнік абароннага ведамства.

Віктар Хрэнін запэўніў, што Беларусь ужо займаецца падрыхтоўкай наяўных у нас пляцовак для стратэгічнай зброі.

— Калі будзе і далей такая агрэсіўная рыторыка — гэта будзе наступны крок, — прыгразіў Хрэнін. — На пагрозу сілы толькі сілай. Па-іншаму, на жаль, цяпер на Захадзе не разумеюць.

Нагадаем, 25 сакавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што Масква і Мінск дамовіліся размясціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, пра што «даўно прасіў» Аляксандр Лукашэнка. Паводле прэзідэнта Расіі, будаўніцтва спецыяльнага сховішча для гэтых узбраенняў скончыцца да 1 ліпеня 2023 года.

У сваім пасланні беларускаму народу 31 сакавіка Лукашэнка заявіў, што ў выпадку неабходнасці Пуцін можа ўвесці ў Беларусь і стратэгічную ядзерную зброю.

— І яны гэта павінныя разумець, мярзотнікі, якія там за мяжой сёння спрабуюць падарваць нас знутры і звонку. Мы ні перад чым не спынімся, абараняючы свае краіны, свае дзяржавы і свае народы, — заявіў Лукашэнка. — Хоць так прымусім іх лічыцца з нашым народам, калі іншай мовы не разумеюць.

Чытайце таксама