Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  2. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  3. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  4. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  5. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  6. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  7. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  8. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  9. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  10. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  11. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  12. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  13. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
Читать по-русски


Сінод Беларускай праваслаўнай царквы (БПЦ) выступіў з занепакоенасцю праз сітуацыю ва Украіне. Яе выклікала не вайна, якая ідзе ўжо больш за год, а «цяперашні стан справаў кананічнай Праваслаўнай Царквы на тэрыторыі Украіны». Украінскую праваслаўную царкву Маскоўскага патрыярхату (УПЦ МП) падазраюць у сувязях з Расіяй, а манахі УПЦ МП мусяць ужо заўтра пакінуць Кіева-Пячэрскую лаўру ў Кіеве.

Синод БПЦ. Фото: БПЦ
Сінод БПЦ. Фота: БПЦ

Беларуская праваслаўная царква заклікала сусветную супольнасць «актыўна выступіць з абаронай кананічнага праваслаўя на ўкраінскай зямлі як сапраўднай Царквы Хрыстовай, як гаранта міру і стабільнасці ва ўкраінскім грамадстве».

У БПЦ лічаць, што ўкраінскія ўлады мусяць прыняць неабходныя меры, скіраваныя «на спыненне дэструктыўных заяваў і дзеянняў у дачыненні да Украінскай праваслаўнай царквы, яе святароў і вернікаў, уключаючы адмену рашэння пра высяленне насельнікаў Свята-Успенскай Кіева-Пячэрскай лаўры».

«Мы таксама заклікаем улады Украіны забяспечыць няўхільнае выкананне дзейнага ўкраінскага заканадаўства і міжнароднага права што да свабоды сумлення і веравызнанняў, датрымання законных правоў і свабод чалавека», — гаворыцца ў заяве БПЦ.

Нагадаем, улады Украіны падазраюць УПЦ Маскоўскага патрыярхату ў сувязях з Расіяй. У лістападзе 2022 года СБУ правяла «контрразведвальныя мерапрыемствы» ў Кіева-Пячэрскай лаўры. Паведамлялася, што падчас ператрусаў знайшлі прарасійскую літаратуру, буйныя сумы ў розных валютах і нават украінца, які можа быць датычны да супрацьпраўнай дзейнасці прарасійскага інфармагенцтва «Антван». Пасля гэтага ператрусы і допыты таксама прайшлі ў іншых храмах УПЦ МП у розных епархіях Украіны.

У снежні мінулага года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зацвердзіў рашэнне РНБА, якая прапануе забараніць у краіне дзейнасць звязаных з Расіяй рэлігійных арганізацый, — фактычна, гэта забарона на дзейнасць Маскоўскага патрыярхату ва Украіне.

Пазней улады Украіны запатрабавалі ад манахаў Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату (УПЦ МП) пакінуць Кіева-Пячэрскую лаўру да 29 сакавіка. Міністэрства культуры Украіны, у чыім падпарадкаванні знаходзіцца комплекс старажытных цэркваў і знакамітых пячор, абвясціла, што з гэтага дня скасоўвае дамову з Украінскай праваслаўнай царквой пра бестэрміновую арэнду лаўры.