КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фарміраваннем» рагачоўскі гурт Tor Band. Пра гэта паведаміў 20 студзеня праваабарончы цэнтр «Вясна».
Адпаведнае рашэнне было прынятае 16 студзеня.
Удзельнікаў гурта Tor Band разам з жонкамі затрымалі 28 кастрычніка ў Рагачове. У канцы снежня паведамлялася, што яны не выйшлі на волю пасля 60 сутак арышту.
Tor Band — вядомы беларускі гурт. Іх кліпы на песні «Мы — не „народец“», «Жыве», «Кто, если не ты?!» набралі больш за мільён праглядаў на YouTube.