Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  5. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  6. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  7. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  8. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  9. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  10. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
Читать по-русски


На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавалі новы закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь». У новай рэдакцыі пазбаўляць беларускага грамадзянства змогуць не толькі «экстрэмістаў».

Фото: Zerkalo.io
Фота: «Люстэрка»

«Грамадзянства Рэспублікі Беларусь страчваецца: з прычыны паступлення асобы на вайсковую службу, службу ў паліцыю, органы бяспекі, юстыцыі ці іншыя дзяржаўныя органы замежнай дзяржавы», — гаворыцца ў апублікаваным законе.

Мяркуючы з гэтага новаўвядзення, пазбавіцца беларускага грамадзянства змогуць добраахвотнікі, якія бяруць удзел у вайне ва Украіне, прычым тыя, хто ваюе за абодва бакі канфлікту, але сумнеўна, што гэта закране тых, хто выступае на баку Расіі.

Таксама адзначаецца, што пазбавіць грамадзянства Беларусі змогуць дзіця па заяве аднаго з бацькоў. Але ў выпадку, калі дзіця ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў, патрабуецца яго згода — пісьмовае і натарыяльна завераная.

Норма пра пазбаўленне грамадзянства Беларусі тых, хто асуджаны за «экстрэмісцкую дзейнасць» і знаходзіцца за межамі краіны, засталася ранейшай. Гэта датычыць і тых, хто з’яўляецца грамадзянінам Беларусі па нараджэнні і не мае пашпартоў іншых дзяржаваў.

Таксама абноўлены закон прадугледжвае абавязковае прынясенне прысягі Беларусі пры ўступленні ў грамадзянства («рашэнне аб набыцці грамадзянства Рэспублікі Беларусь адмяняецца, калі асоба адмовілася ад прынясення прысягі»), абавязак інфармаваць улады краіны пра атрыманыя за мяжой віды на жыхарства і іншыя замежныя дакументы і гэтак далей.

Зменены закон аб грамадзянстве набывае моц праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання.