Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  2. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  3. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  4. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  5. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  6. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  10. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  11. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  12. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  13. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  14. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  15. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
Читать по-русски


Старшыня Следчага камітэта Беларусі Дзмітрый Гара паведаміў прозвішчы новых абвінавачаных, у дачыненні да якіх будзе адкрытая завочная спецвытворчасць, піша «Sputnik Беларусь».

Дмитрий Гора в эфире ОНТ. Скриншот видео
Дзмітрый Гара ў эфіры АНТ. Скрыншот відэа

«Ініцыяваная спецвытворчасць у дачыненні да сапраўдных здраднікаў, людзей, якія нанеслі велізарную шкоду нашай краіне», — паведаміў Гара.

Старшыня СК Беларусі ўдакладніў, што пад дадзенымі характарыстыкамі ён мае на ўвазе таксама Пуцілу, BYPOL і людзей, якія далучыліся да гэтай арганізацыі.

«У тым ліку і здраднік Лупаносаў, які праходзіў службу ў праваахоўных органах. І ў канчатковым выніку здзейсніў здраду дзяржаве, здрадзіў і дзяржаве, і народу», — падкрэсліў Гара, дадаўшы, што назваў прозвішчы асноўных фігурантаў справаў «экстрэмісцкай скіраванасці».

Станіслаў Лупаносаў працаваў у ГУБАЗіК з ліпеня 2020 года, пасля выбараў звольніўся і з’ехаў з краіны. Лупаносаў унесены КДБ у «пералік асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», прызнаны абвінавачаным па артыкулах аб замаху на акт тэрарызму і несанкцыянаваным капіяванні інфармацыі — яго абвінавачваюць у перадачы дадзеных BYPOL.

Сцяпан Пуціла — адзін са стваральнікаў тэлеграм-канала NEXTA. Унесены КДБ у «пералік асобаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці». Супраць Пуцілы распачатыя крымінальныя справы па 10 артыкулах. Улады Беларусі абвясцілі Пуцілу ў міждзяржаўны вышук. Заснавальнік NEXTA ў 2020 годзе атрымаў міжнародную абарону, а ў 2021-м — статус палітычнага ўцекача ў Польшчы.

Што такое спецыяльная вытворчасць

Як тлумачаць на сайце СК, «спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс». То-бок спецвытворчасць фактычна з’яўляецца першым крокам да нядаўна ўзаконеных у Беларусі завочных судоў над тымі, хто знаходзіцца за мяжой.

Разам з абвяшчэннем аб адкрыцці спецыяльнай вытворчасці СК выклікае фігурантаў у Беларусь для правядзення следчых дзеянняў — публікацыя гэтай інфармацыі на сайце ведамства паводле цяперашняга закона лічыцца належным паведамленнем. Усіх іх чакаюць у Мінску ў цэнтральным апараце СК на вуліцы Фрунзе, 19.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка ў ліпені падпісаў закон пра змены ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс, якія дазваляюць судзіць беларусаў, што знаходзяцца за мяжой, завочна і нават асуджаць іх на расстрэл.