Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  2. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  3. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  4. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  5. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  6. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  7. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  8. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  10. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  11. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  12. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  13. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
Читать по-русски


У Мінску сілавікі затрымалі 29-гадовую дзяўчыну за ўдзел у пратэстах. Падставай сталі яе фатаграфіі ў Tinder, дзе яна падчас аднаго з пратэсных маршаў 2020 года стаіць на дарозе з бел-чырвона-белым сцягам. Публікацыя пра затрыманне з’явілася ў адным з неафіцыйных тэлеграм-каналаў сілавікоў.

Фото опубликовано силовиками
Фота апублікаванае сілавікамі

Паведамляецца, што дзяўчына працуе менеджарам лагістычнай кампаніі Trans Solutions. Сілавікі запэўніваюць, што хтосьці «зліў» яе фота з Tinder міліцыі, але праверыць гэтае сцверджанне немагчыма.

З дзяўчынай знялі «пакаяльнае» відэа, дзе яна пацвярджае свой удзел у пратэстах. Яна змешчаная ў ІЧУ, супраць яе распачалі крымінальную справу па арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Больш за тое, у тэлеграм-канале сілавікоў заявілі, што пасля затрымання мінчанкі дзве яе сяброўкі, з якімі яна хадзіла на маршы, паспрабавалі з’ехаць з Беларусі. Адной удалося выехаць у Турцыю, але другую 29-гадовую дзяўчыну затрымалі на мяжы з Польшчай. Паводле сілавікоў, яна працуе адміністрацыйным памочнікам у нейкай міжнароднай арганізацыі.