Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  2. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  3. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  4. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  5. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  6. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  7. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  8. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  9. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  10. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  11. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  12. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  13. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  14. МИД Литвы ответил на предложение Беларуси возобновить движение пассажирских поездов между странами
Читать по-русски


/

Урад Беларусі склаў паўнамоцтвы. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка. Аляксандр Лукашэнка ў сваю чаргу 3 лютага падпісаў указ пра падаўжэнне паўнамоцтваў урада.

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY

Выбары-2025, як і любая электаральная кампанія пасля прыходу ў 1994 годзе да ўлады Аляксандра Лукашэнкі, ні сумленныя, ні свабодныя. Падрабязней пра тое, як рэжым дзесяцігоддзямі крадзе галасы беларусаў і беларусак, мы расказалі ў праекце «Без выбару».

«Урад згодна з Канстытуцыяй склаў паўнамоцтвы перад зноў абраным прэзідэнтам. Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця», — гаворыцца ў паведамленні.

«З мэтай забяспечання бесперабойнай працы выканаўчай вертыкалі ўлады» Лукашэнка сваім указам даручыў прэм’ер-міністру, яго намеснікам, міністрам, старшыням дзяржкамітэтаў і кіраўніку апарата Савета Міністраў працягнуць выкананне абавязкаў да фармавання новага складу ўрада.

Аляксандр Лукашэнка, якога ЦВК назваў «абраным прэзідэнтам», мусіць назваць новы склад урада або перапрызначыць стары. Фармальна яму патрабуецца на гэта згода парламента, але практыка паказвае, што такія рашэнні Лукашэнкі праводзяць «задняй датай».