Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  2. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  3. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  4. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  5. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  6. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  7. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  8. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  9. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  10. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  11. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  12. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  13. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
Читать по-русски


Аналітыкі праекта «Вашы грошы» склалі новы індэкс «чаркі і скваркі». Заснаваны на афіцыйных звестках, ён паказвае нечуваны рост дабрабыту насельніцтва. Здаецца, так добра беларусы яшчэ не жылі, але ёсць нюансы.

Фото: Reuters
Ілюстрацыйны здымак. Фота: Reuters

Аналітыкі складаюць індэкс «чаркі-скваркі» з сакавіка 2015 года. Гэты рэйтынг вылічваецца паводле прыкладу індэкса бігмака, якім з 1986 года займаецца часопіс The Economist, спрабуючы выявіць рэальны курс абмену валют у розных краінах зыходзячы з цаны гамбургераў.

Індэкс «чаркі-скваркі» складаецца з цаны 100 грамаў бескасцёвай свініны і 100 грамаў гарэлкі і разлічваецца штоквартальна на падставе звестак Белстата. Аўтары індэкса сцвярджаюць, што з яго дапамогай можна вызначыць, наколькі абясцэніўся беларускі рубель, а таксама параўнаць даходы і выдаткі беларусаў і нашых суседзяў.

Што паказалі апошнія замеры

Заробкі беларусаў у другім квартале 2024 года ў пераліку на «чарку і скварку» выраслі з 537 да 569 за месяц у параўнанні з папярэднім кварталам. І гэта новы рэкорд. Але калі разабрацца, у гэтым няма нічога дзіўнага: заробкі цяпер актыўна растуць, а цэны штучна стрымліваюць.

Источник: your-money.info
Сярэдні заробак у «чарках і скварках». Крыніца: your-money.info

Дзяржаўны кантроль цэн затармазіў у тым ліку і рост кошту адной «чаркі і скваркі». За год, квартал да квартала, сярэдні заробак вырас на 19,5% у намінальным выражэнні, а кошт адной «чаркі і скваркі» — усяго на 5,7%, тым не менш дадаўшы за год 21 капейку — з 3,7 да 3,91 рубля.

Пры гэтым кошт па рэгіёнах мае значныя адрозненні. Напрыклад, самая танная «чарка і скварка» цяпер у сталіцы (3 рублі 65 капеек), а самая дарагая — у Мінскай і Магілёўскай абласцях (4 рублі 31 капейка). Адчувальная разбежка тлумачыцца галоўным чынам тым, што цана гарэлкі ў Мінскай і Магілёўскай абласцях у сярэднім на траціну вышэйшая, чым у Мінску.

Стоимость чарки-шкварки. Источник: your-money.info
Цана «чаркі і скваркі». Крыніца: your-money.info

З іншага боку, мацней за ўсё за год цана такога набору паднялася ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях (рост на 27 капеек), у той час як у Мінскай вобласці яна вырасла толькі на 16 капеек.

Калі ўлічыць пры гэтым рост заробкаў па рэгіёнах, то карціна будзе яшчэ цікавейшая. Так, пры мясцовых цэнах найбольшую колькасць «чарак і скварак» могуць сабе дазволіць жыхары сталіцы — 814 на месяц. За год іх колькасць вырасла на 89 адзінак. З іншага боку, мінімальныя заробкі ў пераліку на гэты паказчык у жыхароў Магілёўскай вобласці — 434 з ростам на 51 адзінку за год.

Средняя зарплата в чарках и шкварках. Источник: your-money.info
Сярэдні заробак у «чарках і скварках» па рэгіёнах. Крыніца: your-money.info

Можна разгледзець зарплаты па асноўных сферах эканомікі. І выявіцца, што найменшы даход у «чарках і скварках» будзе ў сферы адукацыі — 436 такіх набораў у сярэднім на месяц. На іншым канцы зарплатнага шэрагу чакана размясціліся айцішнікі з сярэднім заробкам 1717 за месяц. Калі за год у настаўнікаў заробак дадаў 47 «чарак і скварак», то ў прадстаўнікоў сферы высокіх тэхналогій скараціўся на 43 адзінкі.

Средняя зарплата в чарках и шкварках по отраслям. Источник: your-money.info
Сярэдні заробак у «чарках і скварках» па галінах. Крыніца: your-money.info

За кошт чаго беларусы багацеюць

У цэлым выглядае ўсё так, што дабрабыт жыхароў краіны стабільна і адносна раўнамерна расце, адзначаюць эксперты праекта «Вашы грошы».

«Здаецца, што ні шматлікія санкцыі, ні праблемы ў замежным гандлі і на рынку працы не перашкаджаюць беларусам багацець. Аднак падчас больш уважлівага разгляду становіцца ясна, што гэты калос эканамічнага росту стаіць на гліняных нагах, — пішуць аналітыкі. — Дзясятая частка бюджэту непасрэдна датуецца Расіяй, а значная частка росту беларускай эканомікі звязаная з рознымі шэрымі схемамі абыходу санкцый і супрацоўніцтвам з расійскім абаронна-прамысловым комплексам. Усё гэта ніяк не можа быць асновай для доўгатэрміновага здаровага эканамічнага росту».

На думку аналітыкаў, «у чыноўнікаў ёсць моцнае жаданне пратрымацца да выбараў 2025 года, выцягваючы сродкі з бізнесу і згаджаючыся на любыя авантуры ўсходняга суседа».

«Аналагічна ў Расіі сёлета ключавыя непапулярныя рашэнні, такія як павышэнне падаткаў і збораў, былі адкладзеныя на поствыбарны перыяд. Ці атрымаецца правярнуць такое ж у Беларусі, залежыць ад аб’ёму падтрымкі з боку Расіі, а таксама ад інфляцыйнага ціску, сур’ёзнасці праблем у замежным гандлі і на ўнутраным рынку працы. Рана ці позна эканоміка выставіць рахунак за перагрэў заробкаў і ручны кантроль цэн», — удакладняюць эксперты праекта «Вашы грошы».

Чытайце таксама