Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  3. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  4. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  5. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  6. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  7. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  8. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  9. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  10. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  11. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  12. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
Читать по-русски


У Польшчы звярнулі ўвагу на змяненне рыторыкі Аляксандра Лукашэнкі, аднак застаецца адкрытым пытанне, колькі свабоды яму дае Расія. Пра гэта ў эфіры Radio Zet заявіў міністр унутраных справаў і адміністрацыі, каардынатар спецыяльных службаў Томаш Семоняк, каментуючы магчымыя варыянты развіцця сітуацыі на мяжы. Увагу на эфір звярнуў Reform.news.

Министр внутренних дел и администрации, координатор специальных служб Томаш Семоняк. 2024 год. Скриншот видео
Міністр унутраных справаў і адміністрацыі, каардынатар спецыяльных службаў Томаш Семоняк. 2024 год. Скрыншот відэа

Міністр падкрэсліў, што Польшча працягвае настойваць на вызваленні Андрэя Пачобута, супрацоўніцтве беларускага боку ў вышуку забойцы польскага салдата. Пакуль гэтыя і іншыя пытанні не вырашаныя, варыянт далейшага закрыцця памежных пераходаў працягвае разглядацца. Разам з тым ён канстатаваў змяненне рыторыкі беларускіх уладаў.

— Маем дачыненне з такой сітуацыяй, што з ліпеня ў Лукашэнкі новая рыторыка адносна Польшчы, ёсць зніжэнне колькасці спробаў парушэнняў. Мы лічым, што ёсьць магчымасці гэтыя цяжкія праблемы вырашыць. Зразумела, што гэтыя перамовы мусяць праводзіцца ў атмасферы даверу, каб быць паспяховымі. У гэтым кірунку будзем рухацца. Заўсёды будзем кіравацца інтарэсамі Польшчы, а інтарэсы Польшчы — гэта вызвалены Андрэй Пачобут, і забойца польскага салдата, які будзе асуджаны і паўстане перад судом, і мноства справаў, якія, мы перакананыя, можна інакш урэгуляваць, калі ідзе гаворка пра польска-беларускія адносіны. Відавочна, ёсць пытанне, колькі свабоды мае Беларусь перад Расіяй ва ўсім гэтым. Бо гэта працэс, які ўсе мы назіраем, — пракаментаваў Семоняк.