Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  2. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  3. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  4. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  5. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  6. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  7. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  8. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  9. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  10. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  11. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  12. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  13. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
Читать по-русски


Чацвёрты дзень нараджэння сустракае за кратамі Марыя Калеснікава — сябра Каардынацыйнай рады, кіраўніца выбарчага штаба Віктара Бабарыкі, якая стала адным з сімвалаў беларускага пратэсту 2020 года. 24 красавіка ёй споўнілася 42. Палітзняволеная, асуджаная на 11 гадоў пазбаўлення волі, знаходзіцца ў Гомельскай жаночай калоніі ў рэжыме інкамунікада: блізкія не ведаюць пра яе нічога ўжо 434 дні, яна ізаляваная ад іншых зняволеных, не атрымлівае ні лістоў, ні перадач. «Позірк» пагаварыў з сястрой Калеснікавай Таццянай Хоміч. Апошні ліст ад Марыі блізкія атрымалі 15 лютага 2023 года.

Мария Колесникова. Фото: TUT.BY
Марыя Калеснікава. Фота: TUT.BY

— Навін ад Марыі па-ранейшаму няма? Можа, да вас даходзіць нейкая інфармацыя ад тых, хто быў з ёю ў калоніі і выйшаў раней?

— На жаль, навін няма, сувязі з Машай няма, нейкіх прарыўных вестак няма. Сітуацыя ранейшая. Нядаўна сапраўды з’явілася інфармацыя, што стан здароўя Машы пагаршаецца. Але нейкіх падрабязнасцяў, што гэта, з чым звязанае, ці лечаць яе там наогул — не. І няма магчымасці праверыць гэтую інфармацыю.

Дакладна вядома, што Маша ўвесь гэты час, ужо больш за год, знаходзіцца адна ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу — спецыяльнае памяшканне, у якім змяшчаюцца асуджаныя на пазбаўленне волі, пераведзеныя ў парадку спагнання за злосныя парушэнні парадку адбыцця пакарання ў папраўчых калоніях. — Заўв. рэд.). Яна не ў атрадзе з усімі.

ПКТ знаходзіцца ў асобным будынку. Нават калі Машу кудысьці выводзяць, яе суправаджае некалькі супрацоўнікаў адміністрацыі, яны заўсёды побач з ёю, таму магчымасці нейкай камунікацыі ні ў яе, ні з ёю няма. Інфармацыя пра яе з’яўляецца, толькі калі кагосьці змяшчаюць у ПКТ побач з ёю, людзі альбо бачаць здалёк, як Машу суправаджаюць кудысьці, напрыклад, у медчастку, альбо, магчыма, чуюць, што яна прысутнічае ў тым жа будынку. З гэтай прычыны ўся інфармацыя пра яе ўрыўкавая.

— Ці робяцца спробы выходзіць на кіраўніцтва Гомельскай ПК-4, каб атрымаць нейкую інфармацыю пра Марыю і яе стан?

— Такія спробы былі, але ў калоніі не паведамляюць дадатковай інфармацыі, камунікацыя з імі наогул не дае ніякіх тлумачэнняў. Яны нават не пацвярджаюць той інфармацыі, што Маша знаходзіцца ў ПКТ, хоць гэта вядомы факт, што яна не ў атрадзе, не працуе, не бачыцца з іншымі.

— Ці прымаюцца для яе перадачы?

— У прынцыпе, любыя перадачы неабходна ўзгадняць з самім зняволеным. І праз адсутнасць зносін атрымліваецца, што гэтай магчымасці таксама няма, хоць нават умовы ўтрымання ў ПКТ мяркуюць, што Машы належыць два разы на год (раз на паўгода) бандэроль вагой два кілаграмы. Гэта максімум, які дазваляецца ва ўмовах утрымання ў ПКТ, але нават гэтыя два кілаграмы мы ніяк не можам ёй перадаць.

— Ці ёсць, па-вашаму, нейкія спосабы падтрымаць Марыю і іншых палітвязняў, якія знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада, нават ва ўмовах абсалютнай ізаляцыі?

— У гэтай сітуацыі важна працягваць гаварыць пра Машу і іншых палітвязняў. Асабліва пра тых, з кім наогул няма сувязі: Віктара Бабарыку, Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча, Ігара Лосіка. Неабходна працягваць пастаянна падымаць гэтае пытанне і даваць зразумець, у тым ліку беларускім уладам, што людзі пра іх памятаюць. Улады дабіваюцца менавіта таго, каб на іх забыліся, яны хочуць зрабіць так, каб усе думалі, што палітвязняў у краіне няма. Мы мусім процідзейнічаць гэтаму, гаварыць пра гэта, дзяліцца інфармацыяй пра іх са знаёмымі, у сацыяльных сетках. І дзень нараджэння Машы — акурат такая нагода, калі асабліва варта нагадаць і пра яе, і пра тое, што яна зрабіла ў 2020 годзе, якую ролю адыграла.

Вельмі важна далей гаварыць пра гэта, у тым ліку на міжнародным узроўні. Я раблю гэта ўвесь час: гавару пра Марыю і іншых беларускіх палітвязняў. Неабходна, каб заходнія краіны, якія прысутнічаюць у Беларусі, пастаянна звярталі ўвагу ўладаў на палітвязняў, прасілі і патрабавалі розным тонам, нагадвалі б ім, не давалі забываць.

Нават у выпадку інкамунікада варта працягваць пісаць палітвязням лісты. Гэта таксама будзе даваць зразумець адміністрацыям калоній, самім уладам, людзям, праз якіх праходзяць гэтыя лісты, што на палітвязняў не забыліся — нават калі лісты не дойдуць да адрасатаў. Гэта тое, чаго дабіваюцца ўлады — забыцця палітвязняў. Яны хочуць таксама, каб самі палітвязні ўпалі духам, на іх аказваецца такім чынам псіхалагічны ціск.

— Марыя Калеснікава здаецца чалавекам, якога немагчыма зламаць. Але прайшло шмат часу, яна знаходзіцца ў ізаляцыі. Ці магла яна ўпасці духам?

— Я вельмі спадзяюся, што не. Цяпер самае галоўнае, каб Маша фізічна і псіхалагічна не падала духам, каб старалася максімальна захаваць сваё здароўе, каб ёй і астатнім аказвалі медыцынскую дапамогу — і гэта зноў жа тое, пра што варта пастаянна казаць. Трэба патрабаваць, каб палітвязням аказвалі медыцынскую дапамогу, нават калі яны не паведамляюць пра гэта публічна, нават калі няма сувязі. Цяпер у зняволенні больш за 30 палітвязняў у цяжкім стане. Вядома пра шэсць выпадкаў смерці, тры з якіх здарыліся за апошнія чатыры месяцы.

Я вельмі спадзяюся, што Маша нават у такіх умовах зможа захаваць сябе. Мне складана сказаць, што я ўпэўненая ў гэтым. Але гэта тое, што дае мне сілы.

Я ведаю, што Маша і сёння, і кожны дзень думае пра нас. Учора перачытвала яе лісты. Я ведаю, што ёй там, вядома, цяжка. І яна цяжка перажывала ўвесь гэты час, гэта відавочна. Думаю, яна ўспамінае, напэўна, як мы святкавалі яе дні нараджэння, гэта заўсёды было альбо сям’ёй, альбо з вялікай кампаніяй сяброў. Машы заўсёды прыносілі вельмі шмат кветак. Яна — цэнтр прыцягнення для абсалютна розных, вельмі цікавых, таленавітых людзей з усіх сфер: мастацтва, бізнесу, ІТ.

Вельмі спадзяюся, што гэта апошні дзень нараджэння, які Маша сустрэне ў зняволенні.

Заклікаю ўсіх працягваць падтрымліваць палітвязняў: як бы цяжка нам ні было, ёсць людзі, якім цяпер цяжэй. Гэта можна рабіць, звяртаючыся ў ініцыятывы падтрымкі палітвязняў. Такая дапамога не абавязкова мусіць быць публічнай. Можна пісаць лісты, дзяліцца ў сваіх сацсетках інфармацыяй. Нават калі здаецца, што гэта нейкая дробязь і нікому не трэба. Насамрэч гэта вельмі трэба кожнаму з нас, і гэта трэба родным палітвязняў.

Чытайце таксама