Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  2. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  3. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  4. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  5. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  6. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  7. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  8. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  9. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  10. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  11. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  12. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
Читать по-русски


Некаторыя чальцы літоўскага Сейма атрымалі ліст, у якім выказваецца незадаволенасць палітыкай афіцыйнага Вільнюса што да беларусаў, якія жывуць у краіне, паведамляе Delfi.

Вильнюс, Литва, август 2023 год. Фото: "Зеркало"
Вільнюс, Літва, жнівень 2023 года. Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: «Люстэрка»

Ліст, які чальцы Сейма атрымалі «зусім нядаўна», напісаны на літоўскай мове, але, як адзначае аўтар артыкула, па колькасці памылак ствараецца ўражанне, што тэкст быў перакладзены з іншай мовы з выкарыстаннем камп’ютарнай праграмы.

«Паважаныя чальцы Сейма! Да вас звяртаюцца беларусы, якія не жывуць у сябе на радзіме, не падтрымліваюць дзейную ўладу Беларусі, не падтрымліваюць Ціханоўскую і яе прыхільнікаў. Мы заўсёды з павагай ставіліся да нашых суседзяў (украінцаў, палякаў, літоўцаў і латышоў). Аднак цяпер палітыка ў дачыненні да беларусаў, якія жывуць у Літве, непрымальная. Вы, напэўна, забылі гісторыю, таму нагадваем, што ў XIX стагоддзі ў 56% жыхароў Віленскага краю роднай мовай была беларуская, а ў 17% — літоўская мова. У пачатку ХХ стагоддзя Вільнюс быў цэнтрам беларускага нацыянальнага адраджэння. Тую ж ролю ён адыграў і для літоўцаў», — так пачынаецца ліст.

Аўтары паслання адзначаюць, што парламентарыі мусяць памятаць гістарычныя факты і «правільна ацэньваць рашэнні, якія яны прымаюць у дачыненні да беларусаў».

Чальцы Сейма атрымалі ў свой адрас і пагрозу: «Хочам вас папярэдзіць, што нас шмат і ў нас ужо ёсць баявыя навыкі. Калі ваш урад працягне праводзіць агрэсіўную палітыку ў дачыненні да беларусаў, абяцаем, вы пра гэта пашкадуеце. У Літве і за яе межамі ёсць нашыя баявыя браты, якія могуць дапамагчы вярнуць Вільнюс Беларусі, калі ўзнікне вялікая неабходнасць».

Адным з тых, каму прыйшоў ліст, была парламентарка Агне Шырынскене. Паводле яе, такія пасланні «ўжо сталі практыкай».

Нагадаем, у верасні мінулага года паведамлялася, што некаторыя чальцы Сейма атрымалі на свае электронныя скрыні лісты з пагрозамі ад імені беларускага батальёна «Тэрор», які ваюе на баку Украіны. У лістах згадвалася і Вольга Карач, якой адмовіліся даць у Літве палітычны прытулак. «Тэрор» тады абверг сваю датычнасць да гэтых пагроз.

Мяркуючы з усяго, цяперашнія лісты — справа рук праваахоўных органаў Беларусі. Гэта адзначаецца і ў артыкуле Delfi са спасылкай на Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі (ДДБ).