Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  2. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  3. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  4. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  5. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  6. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  7. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  8. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  9. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  10. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  11. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  12. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
Читать по-русски


Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян не будзе ўдзельнічаць у паседжанні АДКБ у Мінску. Як паведамілі ва ўрадзе Арменіі, прэм’ер-міністр выказаў надзею, што партнёры па арганізацыі зразумеюць гэтае рашэнне.

Никол Пашинян. Фото: пресс-служба премьер-министра Армении
Нікол Пашынян. Фота: прэс-служба прэм’ер-міністра Арменіі

«З ініцыятывы беларускага боку прэм’ер-міністр Нікол Пашынян правёў тэлефонную размову з Аляксандрам Лукашэнкам. Абмеркаваныя пытанні, звязаныя з арганізацыяй паседжання Савета АДКБ, якое пройдзе 23 лістапада ў Мінску. Прэм’ер-міністр Пашынян праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку, што не зможа ўзяць удзел у паседжанні, і выказаў надзею, што партнёры па АДКБ зразумеюць гэтае рашэнне», — адзначаецца ў паведамленні.

Нагадаем, Нікол Пашынян даўно і даволі жорстка крытыкуе АДКБ. У лістападзе 2022 года ён не стаў падпісваць сумесную дэкларацыю Савета калектыўнай бяспекі АДКБ праз адсутнасць палітычнай ацэнкі «агрэсіі Азербайджана» супраць суверэнітэту Арменіі.

У траўні гэтага года армянскі прэм’ер заявіў, што, на думку Ерэвана, АДКБ не рэагуе на просьбы даслаць маніторынгавую місію; такім чынам, ствараецца ўражанне, што арганізацыя «сыходзіць з Арменіі». Прэм’ер тады дапусціў, што краіна можа прыпыніць сяброўства ў АДКБ.