Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  3. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  4. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  5. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  8. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  9. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  10. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  11. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  12. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
Читать по-русски


Аб’яднанне былых беларускіх сілавікоў BELPOL апублікавала фільм «Душ уражанняў» пра рэканструяваны чатырохпавярховы будынак у цэнтры Мінска. Мяркуецца, што гэта новая рэзідэнцыя Аляксандра Лукашэнкі.

Генплан реконструкции объекта на улице Красноармейской. Фото: BELPOL
Генплан рэканструкцыі аб’екта на вуліцы Чырвонаармейскай. Фота: BELPOL

Меркаваная новая рэзідэнцыя знаходзіцца па адрасе: вуліца Чырвонаармейская, 15. Гэта недалёка ад адміністрацыі Лукашэнкі на вуліцы Карла Маркса. Раней у будынку знаходзіўся корпус «лечкамісіі» — аддзяленне афтальмалогіі Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра, які пераехаў у 2018 годзе.

У тым жа годзе дзяржагенцтва «Мінск-Навіны» пісала, што ў вызваленых будынках адкрыюць гарадскі шматпрофільны клінічны цэнтр.

Прогресс в реконструкции на спутниковых снимках. Фото: BELPOL
Прагрэс у рэканструкцыі на спадарожнікавых здымках. Фота: BELPOL

Ініцыятыва BELPOL займела дакументы, якія датычаць рэканструкцыі будынка. У відэа прыводзіцца кошт некаторых аб’ектаў і прадметаў. Так, альтанка на прылеглай тэрыторыі каштуе амаль 151 тысячу рублёў, а чатыры канапы на першым паверсе — амаль 25,2 тысячы. Акрамя гэтага, валанцёры зрабілі візуалізацыю памяшканняў будынка згодна з планам.

План первого этажа здания на улице Красноармейской. Фото: BELPOL
План першага паверха будынка на вуліцы Чырвонаармейскай. Фота: BELPOL

На першым паверсе будынка, аздобленым мармурам, размесцяцца тры пакоі для перамоваў, памяшканне для працоўнай змены і кіроўцаў, рабочыя кабінеты, цэнтральны пост аховы з відэасцяной, зброевы пакой, два пакоі чакання, пункт пропуску са сканарам і металадэтэктарамі.

Документ о поставке диванов в адрес Главного управления капитального строительства Управления делами Лукашенко. Фото: BELPOL
Дакумент пра пастаўку канапаў на адрас Галоўнага ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі. Фота: BELPOL
Визализация зоны с бассейном и «дорожкой Кнейпа». Фото: BELPOL
Візуалізацыя зоны з басейнам і «дарожкай Кнейпа». Фота: BELPOL

Ёсць басейн з асобнай віп-зонай і «дарожкай Кнейпа» з чатырма ванначкамі для ног з кантраснымі тэмпературамі і масажам ступняў. Таксама ў плане прысутнічаюць два джакузі, крыясаўна, два «душы ўражанняў» і хамам.

Ведомость и документ о "душах впечатлений". Фото: BELPOL
Ведамасць і дакумент пра «душы ўражанняў». Фота: BELPOL

У віп-зоне — спа-басейн, снегагенератар, пяць лежакоў, саўна і паравае памяшканне, масажны кабінет, пакой адпачынку і сервіравальны пакой.

План второго этажа. Фото: BELPOL
План другога паверха будынка на вуліцы Чырвонаармейскай. Фота: BELPOL

Другі паверх адведзены пад працоўную прастору. Там размяшчаюцца кабінеты «начальнікаў структурных падраздзяленняў» з асобнымі прыёмнымі, дзве залы для перамоваў, прэс-цэнтр і канферэнц-зала на 49 чалавек.

План третьего этажа здания на улице Красноармейской. Фото: BELPOL
План трэцяга паверха будынка на вуліцы Чырвонаармейскай. Фота: BELPOL

На трэцім паверсе размешчаныя абедзенны зала з вітражом на столі больш за 72 тысячы рублёў, «пакой для запрошаных», сервіравальны пакой, серверны, пакой групы аховы і дзяжурнага ад’ютанта з відэасцяной.

Фрагмент плана с комнатой группы охраны и дежурного адъютанта. Фото: BELPOL
Фрагмент плана з пакоем групы аховы і дзяжурнага ад'ютанта. Фота: BELPOL

Ёсць зала нарадаў з васільковым вітражом на столі за амаль 225 тысяч рублёў, бібліятэка, два электракаміны, працоўны кабінет з вітражом на столі за 78,3 тысячы рублёў і спальня з мяккімі сценамі. Прысутнічае санвузел з душам, унітазам, бідэ і, напрыклад, мыльніцай за 1656 рублёў.

Визуализация спальни в здании на улице Красноармейской. Фото: BELPOL
Візуалізацыя спальні ў будынку на вуліцы Чырвонаармейскай. Фота: BELPOL

Чацвёрты, і апошні, паверх змяшчае тры кабінеты для персаналу, кабінеты начальніка асабістай аховы і асабістага доктара, працэдурны кабінет.

План четвертого этажа здания на Красноармейской. Фото: BELPOL
План чацвёртага паверха будынка на Чырвонаармейскай. Фота: BELPOL
Начинка процедурного кабинета здания на Красноармейской. Фото: BELPOL
Абсталяванне працэдурнага кабінета будынка на Чырвонаармейскай. Фота: BELPOL

Фінальны кошт усяго аб’екта — 43 645 943 рублі. Па курсе на дадзены момант гэта 13 386 273 даляры. BELPOL прыводзіць кошт па курсе на 1 жніўня 2023 года — амаль 14 400 000 даляраў.

Ускосныя пацверджанні таго, што гэта магчымая рэзідэнцыя Лукашэнкі, — дакументы, падпісаныя начальнікам Галоўнага ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі Яўгенам Галіным, наяўнасць памяшканняў для ад’ютанта і асабістай аховы, адной спальні, аднаго працэдурнага кабінета.

Нагадаем, у Аляксандра Лукашэнкі на гэты момант не менш за 17 рэзідэнцый. Міжнародных гасцей ён часцей за ўсё прымае ў Палацы Незалежнасці, а жыве ў Астрашыцкім гарадку пад Мінскам.