У Мінску 21 чэрвеня абвясцілі прысуды фігурантам крымінальнай справы экс-рэстаратара Вадзіма Пракоп’ева, піша «Мінская праўда».
Відэа: «Мінская праўда»
Абвінавачанымі праходзілі 18 чалавек. Трох з іх судзілі завочна, бо яны знаходзяцца за мяжой. Гэта Вадзім Пракоп’еў, Ігар Чамякін і Дзяніс Хаміцэвіч.
У выніку суд прызнаў усіх вінаватымі і прызначыў: Вадзіму Пракоп’еву — 25 гадоў пазбаўлення волі, Сяргею Лісоўскаму і Ігару Чамякіну — па 20 гадоў, а Уладзіміру Савянкову і Дзянісу Хаміцэвічу — па 16 гадоў кожнаму. Сяргею Сакалову — 14 гадоў узмоцненага рэжыму, а Дзмітрыю Невяркевічу — 11 гадоў узмоцненага рэжыму. Вользе Петух і Мікалаю Рою — 10 (агульнага) і 12 гадоў (узмоцненага) адпаведна. Паўлу Чыхінскаму і Дзянісу Філончыку, Пятру Юркевічу — па 9 гадоў узмоцненага рэжыму. Для Эдуарда Пестрака — 3,5 года з пазбаўленнем права займаць дзяржаўныя пасады, а для Аляксея Міхайлава — 2 гады агульнага рэжыму, які ён ужо адбыў, таму яго вызвалілі ў зале суда.
Сям'і Вайцяховічаў прызначылі наступныя тэрміны: Уладзіславу (сын) — 21 год, Віталю (бацька) — 19 гадоў, Анастасіі (жонка сына) — 11 гадоў, Вользе (маці) — 11 гадоў.
Вадзіму Пракоп’еву, Уладзіславу і Віталю Вайцяховічам, Ігару Чамякіну, Сяргею Лісоўскаму, Пятру Юркевічу і Дзянісу Хаміцэвічу, якіх дзяржабвінаваўца назваў «самымі актыўнымі і небяспечнымі ўдзельнікамі злачыннай супольнасці», суд прызначыў першыя пяць гадоў пакарання адбываць ва ўмовах турмы.
— Сапраўдныя злачынцы застаюцца на волі, — пракаментаваў «Люстэрку» рашэнне суда Вадзім Пракоп’еў.
Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.
У чым яны абвінавачваліся
Вадзім Пракоп’еў — ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 289 (Падрыхтоўка да акту тэрарызму), ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 289 (Замах на акт тэрарызму), ч. 3 арт. 289 (Акт тэрарызму, учынены арганізаванай групай), ч. 4 арт. 295 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), ч. 2 арт. 295−3 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў), ч. 3 арт. 333−1 (Незаконнае перамяшчэнне праз мяжу Беларусі агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, выбуховых прыладаў, а таксама іншых відаў узбраення і ваеннай тэхнікі, здзейсненае арганізаванай групай), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 (Замах на змову з мэтай захопу ўлады), ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 359 (Падрыхтоўка да акту тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча), ч. 1 арт. 361−1 (Заклікі да санкцый), ч. 1 арт. 13 і арт. 364 (Падрыхтоўка да гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў), ч. 5 арт. 16 і ч. 3 арт. 424 (Суўдзел у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі).
Ігар Чамякін — ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 289 (Падрыхтоўка да акту тэрарызму), ч. 3 арт. 289 (Акт тэрарызму, учынены арганізаванай групай), ч. 2 арт. 295 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), ч. 2 арт. 295−3 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 (Замах на змову з мэтай захопу ўлады), ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 359 (Падрыхтоўка да акту тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча), ч. 3 арт. 361−1 (Заклікі да санкцый праз СМІ), ч.1 арт. 13 і арт. 364 (Падрыхтоўка да гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў).
Дзяніс Хаміцэвіч — ч. 1 арт. 14 і ч.3 арт. 289 (Замах на акт тэрарызму), ч. 2 арт. 295−3 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 (Замах на змову з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361−1 (Заклікі да санкцый праз СМІ).
Віталь Вайцяховіч — ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 289 (Падрыхтоўка да акту тэрарызму), ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 289 (Замах на акт тэрарызму), ч. 3 арт. 289 (Акт тэрарызму, учынены арганізаванай групай), ч. 2 арт. 295−3 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 (Замах на змову з мэтай захопу ўлады), ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 359 (Падрыхтоўка да акту тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча), ч. 3 арт. 361−1 КК (Заклікі да санкцый праз СМІ);
Анастасія Вайцяховіч — ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 289 (Падрыхтоўка да акту тэрарызму), ч. арт. 14 і ч. 3 арт. 289 (Замах на акт тэрарызму), ч. 3 арт. 289 (Акт тэрарызму, учынены арганізаванай групай), ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 295−3 (Дапамаганне ў незаконных дзеяннях у дачыненні да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 (Замах на змову з мэтай захопу ўлады), ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 359 (Падрыхтоўка да акту тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча), ч. 3 арт. 361−1 (Заклікі да санкцый праз СМІ), ч. 1 арт. 13 і арт. 364 КК (Падрыхтоўка да гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў);
Уладзіслаў Вайцяховіч — ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 289 (Падрыхтоўка да акту тэрарызму), ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 289 (Замах на акт тэрарызму), ч. 3 арт. 289 (Акт тэрарызму, учынены арганізаванай групай), ч. 1 і ч. 2 арт. 295−3 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 (Замах на змову з мэтай захопу ўлады), ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 359 (Падрыхтоўка да акту тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча), ч. 3 арт. 361−1 (Заклікі да санкцый праз СМІ), ч. 1 арт. 13 і арт. 364 КК (Падрыхтоўка да гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў);
Вольга Вайцяховіч — ч. 3 арт. 289 (Акт тэрарызму, учынены арганізаванай групай), ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 289 (Замах на акт тэрарызму), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 (Замах на змову з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361−1 КК (Заклікі да санкцый праз СМІ);
Сяргей Лісоўскі — ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 289 (Падрыхтоўка да акту тэрарызму), ч. 3 арт. 289 (Акт тэрарызму, учынены арганізаванай групай), ч. 1 арт. 342, ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 (Замах на змову з мэтай захопу ўлады), ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 359 (Падрыхтоўка да акту тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча), ч. 3 арт. 361−1 (Заклікі да санкцый праз СМІ), ч. 1 арт. 13 і арт. 364 КК (Падрыхтоўка да гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў);
Аляксей Міхайлаў — ч. 2 арт. 406 КК (Неданясенне пра падрыхтоўку асабліва цяжкага злачынства);
Дзмітрый Невяркевіч — ч. 2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 (Замах на змову з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361−1 КК (Заклікі да санкцый праз СМІ);
Эдуард Пестрак — ч. 3 арт. 425 КК (Бяздзейнасць службовай асобы);
Вольга Петух — ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 289 (Падрыхтоўка да акту тэрарызму), ч. 6 арт. 16 і ч. 2 арт. 295−3 (Дапамаганне ў незаконных дзеяннях у дачыненні да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў), ч. 1 арт. 357 (Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады), ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 359 (Падрыхтоўка да акту тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча), ч. 1 арт. 13 і арт. 364 КК (Падрыхтоўка да гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў);
Мікалай Рой — ч. 2 арт. 295−3 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 (Замах на змову з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361−1 КК (Заклікі да санкцый праз СМІ);
Уладзімір Савянкоў — ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 289 (Замах на акт тэрарызму), ч. 2 арт. 295−3 (Дапамаганне ў незаконных дзеяннях у дачыненні да прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 (Замах на змову з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361−1 КК (Заклікі да санкцый праз СМІ);
Сяргей Сакалоў — ч. 1 арт. 13 і ч. 3 арт. 289 (Замах на акт тэрарызму), ч. 3 і ч. 4 арт. 295 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), ч. 2 і ч. 3 арт. 333−1, ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 (Замах на змову з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361−1 КК (Заклікі да санкцый праз СМІ);
Дзяніс Філончык — ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 (Замах на змову з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361−1 КК (Заклікі да санкцый праз СМІ);
Павел Чыхінскі — ч. 1 арт. 357 (Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады) і ч. 3 арт. 424 КК (Злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі);
Пётр Юркевіч — ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), ч.1 арт. 14 і ч. 2 арт. 357 (Замах на змову з мэтай захопу ўлады), ч. 3 арт. 361−1 КК (Заклікі да санкцый праз СМІ).

Нагадаем, працэс стартаваў у Мінску 6 сакавіка. У той жа дзень пракурор зачытаў абвінавачанне Пракоп’еву. Паводле яго версіі, той кіраваў ім жа створанай арганізаванай злачыннай групай, якая дзейнічала з 14 ліпеня 2020 года да 6 студзеня 2022 года на тэрыторыі Беларусі, Турцыі, Польшчы, Украіны.
У групу нібыта ўваходзілі «радыкальна настроеныя да дзейнай улады асобы», у тым ліку былыя і дзейныя вайскоўцы, сілавікі, перш за ўсё са спецназа, спартоўцы рукапашнага бою, бізнесоўцы і іншыя, «хто падзяляў погляды захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам», а іх план нібыта палягаў на захопе ўлады з тэрактамі і масавымі беспарадкамі.
Раней Алег Гайдукевіч паведаміў, што ў ноч з 10 на 11 ліпеня 2021 года ў яго дом невядомыя кінулі «кактэйлі Молатава», з якіх загарэўся толькі адзін. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, акрамя ката — у яго абгарэў нос. КДБ распачаў крымінальную справу па артыкуле 289 КК (Акт тэрарызму).
Чытайце таксама