Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  2. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  3. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  4. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  5. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  6. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  7. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  8. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  9. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  10. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  11. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  12. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
Читать по-русски


Польшчы варта рыхтавацца да народнага паўстання ў Беларусі і магчымага патоку ўцекачоў з нашай краіны, а таксама падтрымаць добраахвотнікаў, калі тыя пачнуць аперацыю супраць Лукашэнкі. Пра гэта ў інтэрв'ю Polsat News заявіў былы намеснік міністра абароны Польшчы Вальдэмар Скшыпчак.

Снимок носит иллюстративный характер. Фото: gov.pl
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: gov.pl

Вальдэмар Скшыпчак выказаўся пра нядаўнія падзеі ў Белгародскай вобласці Расіі, куды зайшла група дыверсантаў з Украіны. Паводле яго, гэтую вылазку распачалі расіяне — «праціўнікі рэжыму Пуціна і яго самога», а іх мэта — дэстабілізаваць расійскую адміністрацыю ў рэгіёне.

Ён дапусціў, што падобныя акцыі неўзабаве могуць адбыцца і на тэрыторыі Беларусі.

— У выпадку поспеху ўкраінскага контрнаступлення ўзброеныя беларусы, якія з’яўляюцца часткай ваеннага патэнцыялу ўкраінскага войска, не складуць зброю, — заявіў Скшыпчак.

— Яны адправяцца ў Беларусь. Я спадзяюся, што гэта выкліча паўстанне ў Беларусі, Лукашэнка гэтага баіцца, — дадаў ён і заклікаў рыхтавацца да гэтай падзеі, «таму што яна адбудзецца».

— Гаворка пра тое, каб мы не праспалі гэты момант, — падкрэсліў ён.

Чыноўнік заявіў, што Польшча мусіць быць гатовая аказаць падтрымку беларускім падраздзяленням, калі тыя пачнуць аперацыю супраць Лукашэнкі.

— У нас ёсць прычыны дапамагаць ім, як мы дапамагаем украінцам, — сказаў Скшыпчак.

Паводле яго слова ў, «беларускі народ падтрымае іх і з энтузіязмам пойдзе супраць Лукашэнкі», у той час як у апошняга больш няма магчымасцяў перадухіліць паўстанне сілавым шляхам.

— Расія яму асабліва не дапаможа, бо ў яе будуць свае праблемы, — лічыць экс-намеснік міністра абароны Польшчы.

Калі паўстанне ўсё ж адбудзецца, непазбежны паток беларускіх уцекачоў у бок Польшчы, і краіна таксама мусіць быць да гэтага гатовая, дадаў ён.

Нагадаем, 22 траўня на тэрыторыю Грайваранскай акругі Белгародскай вобласці зайшла ўзброеная група, якая складаецца з удзельнікаў Легіёна «Свабода Расіі» і Рускага добраахвотніцкага корпуса. У абодва фармаванні ўваходзяць расіяне, якія ваююць на баку Кіева.

Мэтай рэйду назвалі стварэнне «паласы бяспекі для абароны цывільных украінцаў». У ведамстве падкрэслілі, што ў аперацыі задзейнічаныя выключна расіяне.

У Крамлі тое, што адбылося, назвалі спробай «адцягнуць увагу ад бахмуцкага напрамку», паведаміўшы, што пра сітуацыю далажылі Уладзіміру Пуціну.

У аўторак, 23 траўня, у Мінабароны Расіі заявілі, што «падчас контртэрарыстычнай аперацыі» група «была разгромленая».