Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  2. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  3. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  4. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Россия планирует изменить тактику для нового наступления в Украине летом и осенью 2025 года — ISW
  7. Трамп: Может быть Путин «не хочет останавливать войну, он просто тянет меня за собой, и с ним нужно поступить по-другому»
  8. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  9. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  10. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  11. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  12. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  13. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  14. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
Читать по-русски


Сталі вядомыя новыя падрабязнасці законапраекта са зменамі для індывідуальных прадпрымальнікаў. Так, ІП могуць забараніць займацца аптовым гандлем і аказваць турыстычныя паслугі. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Беларусь 1». Раней паведамлялася, што чыноўнікі хочуць скараціць спіс відаў дзейнасці для ІП. Тыя прадпрымальнікі, дзейнасць якіх не трапляе ў гэты скарочаны пералік, будуць вымушаныя або закрыцца, або адкрыць юрыдычную асобу.

Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Для індывідуальных прадпрымальнікаў хочуць увесці істотныя змены. Гэта прадугледжвае законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці». Так, чыноўнікі хочуць перагледзець спіс відаў дзейнасці, якімі могуць займацца прадпрымальнікі. Прапануецца, каб урад гэта зрабіў да 1 чэрвеня. Плануецца, што тымі відамі дзейнасці, якія не трапяць у абноўлены Саўмінам пералік, ІП не змогуць займацца. Тым, хто ўжо працуе па іх, дазволяць завяршыць бізнес да канца 2025 года. Выключэнне — ІП, якія займаюцца арганізацыяй і правядзеннем культурна-відовішчных мерапрыемстваў, яны змогуць працаваць да 1 ліпеня гэтага года.

Тыя ІП, якім можна будзе працаваць да канца 2025 года, затым мусяць будуць адкрыць юрыдычную асобу альбо ліквідавацца.

Як паведамляе тэлеканал «Беларусь 1», пералік відаў дзейнасці, якімі змогуць займацца ІП, цяпер прапрацоўваецца, ён будзе гатовы цягам двух месяцаў пасля прыняцця закона. «Да прыкладу, прапануецца, што ІП не змогуць займацца аптовым гандлем і аказваць турыстычныя паслугі», — сцвярджае тэлеканал, прадстаўнікі якога пагаварылі з дэпутатам Леанідам Брычам.

Нагадаем, законапраект са зменамі для індывідуальных прадпрымальнікаў паступіў у парламент, ён рыхтуецца для разгляду дэпутатамі ў першым чытанні.