Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  2. Оздоровил за границей сотни тысяч детей, но сам умер от лейкемии. История человека, который спасал беларусов от последствий Чернобыля
  3. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  4. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  5. Что происходит с заводом, который бросили американцы, а Кочанова говорила им вслед — «пусть уходят — справимся»
  6. Беларусы оценили попытку властей заставить их прекратить обсуждение приезда пакистанцев. Получилось грустно и метко
  7. Новые станции рискуют всплыть из-под земли, «как корабль». На строительстве метро в Минске возникли сложности
  8. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  9. Роман Протасевич, который не мог найти работу, все же нашел источник заработка
  10. Москва для прекращения огня и заключения мирного соглашения выдвигает условия, которые позволят ей вновь вторгнуться в Украину, — эксперты
  11. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  12. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  13. Торговые сети бьют тревогу из-за нехватки популярного продукта, а чиновники ожидают возможного дефицита
  14. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
  15. «Дорожными знаками обозначаться не будут». В ГАИ появились новые системы фиксации — нарушители получат «письма счастья»
  16. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  17. «Владимир, остановитесь!» Трамп обратился к Путину после ударов по Киеву
Читать по-русски


Навошта Беларусь увяла кантроль на мяжы з Расіяй? Чаму Лукашэнка паехаў на парад у Маскву, нягледзячы на відавочныя праблемы са здароўем? Працэс рэпрэсій у Беларусі мае канец? Навошта ўладам так абвастраць і без таго вострую сітуацыю з Бабарыкам і астатнімі палітвязнямі? Гэтыя і іншыя надзённыя пытанні задалі нашыя чытачы. Мы пераадрасавалі іх палітычнаму аналітыку Арцёму Шрайбману і запісалі новы выпуск праекта «Шрайбман адкажа». Гэта яго тэкставая версія.

— Навошта Беларусь увяла кантроль на мяжы з Расіяй?

— Спачатку трэба зразумець, што мы ведаем пра яго. Ён з’явіўся, паводле паведамленняў, 5 траўня, праз тры дні пасля таго, як Лукашэнка правёў нараду з усімі сілавікамі на тэму аховы межаў. Гэтая паслядоўнасць падзей кажа сама за сябе. 2 траўня Лукашэнка гаворыць з сілавікамі, і пра вынікі гэтай размовы не паведамляюць публічна. А праз тры дні беларускія памежныя пасты ўпершыню з’яўляюцца на ўсходняй мяжы. Словы Дзяржпамежкамітэта пра тое, што гэтыя пасты з’явіліся часова і толькі ў рамках падрыхтоўкі да запуску пагаднення пра ўзаемнае прызнанне візаў з Расіяй, гучаць непераканаўча. Увялі памежны кантроль спантанна. Кіроўцаў пра яго не папярэджвалі, чаго было б лагічна чакаць, калі б гэта было планавае мерапрыемства.

І ў выніку на трасах з’явіліся вялікія чэргі. Акрамя таго, дробныя дарогі ў Расію, якімі карыстаюцца мясцовыя жыхары, улады завалілі дрэвамі або перакапалі. Гэта таксама слаба цягне на часовыя або планавыя меры. Хутчэй, на стыхійнае рашэнне вострага пытання. Акрамя таго, з мяжы прыходзяць паведамленні, што тых, хто ўязджае ў Беларусь, просяць адказваць на пытанні пра іх стаўленне да пратэстаў, да вайны ва Украіне, просяць разблакаваць тэлефоны. Гэта падобна да таго кантролю, які ўлады ладзілі пасля дыверсіі ў Мачулішчах, але на заходніх межах Беларусі, калі правяралі ўсіх, хто выязджае, каб знайсці датычных да гэтай атакі. Тут жа меры скіраваныя на фільтрацыю людзей, якія ўязджаюць у краіну. І падстава для гэтай заклапочанасці Лукашэнкі таксама выглядае цалкам вытлумачальнай. У канцы красавіка і за дзень да нарады з сілавікамі ў Бранскай вобласці спусціліся з рэек у выніку выбухаў два грузавыя цягнікі.

Да гэтага было некалькі паспяховых дыверсійных вылазак з Украіны ў суседнія рэгіёны Расіі. На гэтым фоне па Крамлі ўдарылі беспілотнікі, а ў розных гарадах Расіі ўзрываюць яе прапагандыстаў. Бачачы гэта, Лукашэнка і ягоныя сілавікі, мяркуючы з усяго, прыйшлі да высновы, што расіяне не здольныя закрыць мяжу з Украінай і, каб такія дыверсіі не перакінуліся на Беларусь, мае сэнс увесці кантроль. У палітычным плане гэта сведчыць пра няпоўны давер саюзнікаў адзін аднаму. Але і гэта, у прынцыпе, не навіна.

Расія ўмацоўвае сваю частку гэтай мяжы яшчэ з 2016 года, калі Беларусь упершыню пачала ўводзіць бязвізавы рэжым для Захаду. І тады з расійскага боку з’явіліся мабільныя памежныя пасты і рэжым памежнай зоны, які ўключае больш сур’ёзны кантроль памежнай тэрыторыі з Беларуссю. І тады расійскія афіцыйныя асобы таксама матывавалі гэтыя меры тэрарыстычнай пагрозай, то-бок нейкімі дыверсантамі, якія могуць заехаць у іх краіну праз адкрытую беларуска-расійскую мяжу, таму што беларускія памежнікі іх нібыта прапусцяць у краіну.

Незалежна ад таго, колькі будзе доўжыцца гэты рэжым праверак з нашага боку, ён паказвае, што ў Мінска ўсё яшчэ ёсць нейкая воля і здольнасць прымаць аўтаномныя ад Масквы рашэнні ў сферы бяспекі. І чым большым ачагом нестабільнасці і пагроз будзе нашая ўсходняя суседка, тым больш будзе стымулаў у Лукашэнкі прымаць нейкія аднабаковыя меры, каб знізіць для сябе гэтыя рызыкі.

Белорусско-российская граница на автотрассе М-1
Беларуска-расійская мяжа на аўтатрасе М1. Фота: TUT.BY, выкарыстанае ў якасці ілюстрацыі

— Навошта Лукашэнка паехаў на парад у Маскву, нягледзячы на відавочныя праблемы са здароўем? У яго была магчымасць адмовіцца?

— Я, безумоўна, не ведаю, чым канкрэтна Крэмль націснуў на Лукашэнку і на іншых постсавецкіх лідараў, каб яны прыехалі ў Маскву на 9 траўня. Але відавочна, што такое жаданне ў Расіі было, і яно было вельмі моцным. Магчыма, расійская ўлада хацела паказаць, што жыццё працягваецца і атакі беспілотнікаў на Крэмль нікога не спалохалі, каб адмяняць нейкія традыцыйныя ўрачыстыя мерапрыемствы. А можа, сам прыезд быў задуманы як гарантыя таго, што ніхто не стане атакаваць Красную плошчу, калі на ёй будзе столькі замежных лідараў. Так ці інакш, калі знайшліся аргументы для таго, каб пераканаць прыехаць лідараў, што не такія залежныя ад Крамля, як Лукашэнка, то стымулаў для таго, каб прыехаў ён, сапраўды хапіла б.

Бо калі б на парад прыехала амаль уся СНД ад Арменіі да Узбекістана, але там бы не было Лукашэнкі, то гэта справакавала б яшчэ больш ажыятажу, падазрэнняў і пытанняў, чым тое, у якім стане ён там прысутнічаў.

Прычым пытанні задавалі б не толькі пра яго здароўе, але і пра тое, чаму яны пасварыліся з Масквой, што здарылася ў адносінах. А цяпер гэта апошняя тэма, спекуляцыі на якой Лукашэнка хацеў бы бачыць у СМІ. Калі ўспомніць, то за апошнія гады беларускі палітык ездзіў на парад Перамогі ў Маскву толькі аднойчы, у 2020 годзе. І тады гэта адбывалася на фоне вельмі канфліктных адносін. Толькі-толькі скончылася нафтавая вайна. Лукашэнка абвінавачваў «Газпрам» ва ўмяшанні ў беларускія выбары і ў прынцыпе крытыкаваў Маскву за тое, што яна неяк не так змагаецца з пандэміяй і закрывае мяжу з Беларуссю. І тады гэтым візітам на парад яму было вельмі важна развеяць сумневы, што ў іх з Пуціным ёсць нейкая асабістая сварка, каб ніхто не думаў, што Крэмль можа падтрымаць нейкага іншага кандыдата на выбарах 2020-га.

Сёння ніякіх заўважных спрэчак у адносінах няма, але дэманстрацыя саюзніцтва стала яшчэ важнейшай. Стабільнасць беларускага рэжыму сёння не ў меншай ступені, чым тры гады таму, залежыць ад бесперабойнай падтрымкі Расіі. І таму крытычна важна не даваць нікому там сумнявацца ў адданасці Лукашэнкі. І ў гэтым сэнсе прыезд на парад насуперак хваробе — гэта нават своеасаблівы ахвярны ўчынак дзеля саюзніка: не пабаяўся прыехаць нягледзячы на тое, што здароўе падводзіць. Таму што перажыць дрэннае самаадчуванне і тыдзень спекуляцый і мемаў у СМІ Лукашэнку нашмат прасцей, чым знерваваць Пуціна ў такі, як мы бачым, вельмі важны для яго дзень.

Лукашенко на параде 9 мая 2023 года в Москве. Фото: kremlin.ru
Лукашэнка на парадзе 9 траўня 2023 года ў Маскве. Фота: kremlin.ru

— Навошта ўладам так абвастраць і без таго вострую сітуацыю з Віктарам Бабарыкам і астатнімі палітвязнямі? Што і каму яны хочуць паказаць?

— Сітуацыя з Віктарам Бабарыкам сапраўды абуральная. Як мінімум на кантрасце з папярэдняй гучнай шпіталізацыяй. Я кажу, вядома ж, пра Марыю Калеснікаву. Тады ўлады хутка абверглі панічныя чуткі. Пусцілі да яе бацьку і паказалі яе фота. Цяпер іх адмова паведамляць хоць нейкую інфармацыю або апублікаваць фота Бабарыкі наводзіць на лагічную думку пра тое, што ён у такім стане, што яго страшна паказваць публіцы.

Наконт таго, які сігнал хочуць паслаць улады. Я не ведаю, свядома гэта ці не, але адзінае, што ў іх атрымліваецца гэтым сказаць, — гэта тое, што іх нічога не стрылівае і ім гэта падабаецца. А меркаванне той часткі грамадства, якая непакоіцца пра палітвязняў, проста не фактар прыняцця рашэнняў, не падстава мяняць звыклую працэдуру ціску на людзей і сакрэтнасці вакол гэтага. Але ў цэлым я не думаю, што ў новага і вельмі відавочнага ўсплёску ціску на палітвязняў ёсць нейкі канкрэтны рухальны матыў, жаданне камусьці нешта паказаць. Я не бачу ніякага палітычнага сэнсу ў тым, каб забараняць перадачу лекаў у СІЗА або даводзіць да спробы суіцыду Ігара Лосіка ці да смерці — палітвязня з інваліднасцю Мікалая Клімовіча.

Пра феномен банальнасці зла ў дыктатурах напісаныя кнігі і дысертацыі. Толькі за апошняе стагоддзе дзясяткі грамадстваў прайшлі праз гэта. І беларускае тут не выключэнне. Калі ў вас ёсць сістэма, у якой гуманізм у дачыненні да ворагаў нясе рызыку для супрацоўнікаў сілавой машыны, а іх жорсткасць нікім не караецца і нават часам заахвочваецца, то паступова такая сістэма сама створыць механізм узнаўлення, і паўтарэння, і множання зла. У выніку 5% садыстаў, ад наглядчыка да пракурора, атрымаюць доступ да сваіх ахвяраў. А 95% выканаўчых бюракратаў знойдуць сотню прычын і апраўданняў не заўважаць, як іх калегі здзекуюцца з людзей. Хтосьці з іх нават потым будзе пераконваць сябе і нашчадкаў, што яны ўвесь гэты час дапамагалі палітвязням. Бо яны трымаліся нейкіх межаў прыстойнасці і закона. А калі б іх не было, то на іх месцы былі б горшыя людзі.

Такой сістэме не патрэбны асаблівы загад зверху, каб хаваць інфармацыю пра свае перагіны. Чым вышэйшы ўзровень страху ці рызыкі для яе асобных шрубак, тым больш усе яны на розных узроўнях будуць прыкладаць намаганняў, каб ніякая ўцечка або зліў не адбыліся менавіта праз іх.

У выпадку з Бабарыкам каманда «маўчаць», хутчэй за ўсё, прыйшла. Магчыма, яшчэ адной прычынай тут было тое, што ўлада не хоча надаваць аднаму з самых папулярных палітыкаў 2020 года вобраз пакутніка. Публікаваць яго свежае фота — значыць нагадваць пра яго, асвяжаць у памяці людзей інфармацыю пра тое, што ў іх быў такі лідар. А беларуская ўлада сёння зрабіла стаўку на максімальнае забыццё, каб і свет, і людзі ўнутры краіны паступова забывалі пра гэтую праблему.

Акции протеста против результатов президентских выборов и жестокости силовиков, Минск, 16 августа 2020 года. Фото: Reuters
Акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і жорсткасці сілавікоў, Мінск, 16 жніўня 2020 года. Фота: Reuters

— Працэс рэпрэсій у Беларусі мае канец?

— Калі вы спытаеце яшчэ жывых савецкіх дысідэнтаў, што яны думалі пра будучыню ў 70-я ці ў пачатку 80-х гадоў, то амаль усе яны скажуць вам, што былі ўпэўненыя: камунізм назаўжды. Такія рэжымы, як наш, гістарычна схільныя мяняцца нечакана пад дзеяннем нейкіх вонкавых фактараў, якія ніхто не можа кантраляваць, уключаючы Лукашэнку. Або пад цяжарам уласных памылак. Таму відавочны адказ на вашае пытанне: вядома, гэты працэс мае канец. Рэпрэсіі ў Беларусі згорнуцца або скончацца тады, калі цяперашняя або наступная ўлада вырашаць, што для іх гэты працэс нясе больш рызыкі, чым яго спыненне.

Калі вы думаеце, што гэта немагчыма, то нават гісторыя краіны, часткай якой мы былі, вучыць нас, што гэта не так. Нават сталінскі СССР змог прыйсці да такой высновы ў канцы вялікага тэрору і згарнуць яго ў 1938 годзе і потым яшчэ мацней згарнуць рэпрэсіі пасля смерці Сталіна, калі за гэта выступала практычна ўся постсталінская эліта.

Але, на жаль, калі мы спусцімся з гістарычнага ўзроўню на практычны, то ў рэпрэсій як штодзённага працэсу няма ніякіх аб’ектыўных межаў, няма ніякага дна, за якім не было б яшчэ глыбейшага, а потым яшчэ аднаго і яшчэ аднаго.

Рэпрэсіі — самаўзнаўляльны механізм, для працы яму не патрэбная штодзённая каманда зверху. Як толькі яго паўнавартасна запусцілі, ён стварыў праслойку чыноўнікаў і сілавікоў, якія пачалі ад яго залежаць, іх кар’еры развіваюцца, бюджэты растуць і аўтарытэт у вачах Лукашэнкі мацнее, бо яны знаходзяць сабе новыя аб’екты для рэпрэсій.

Беларускія пратэсты 2020 года далі надта багатую глебу для таго, каб у гэтых людзей ніколі не заканчваліся ахвяры для палявання. Сотні тысяч падпісваліся за апазіцыйных кандыдатаў і выходзілі на вуліцы. Дзясяткі тысяч данацілі забароненым сёння фондам, сотні тысяч працягваюць чытаць незалежныя СМІ, якія прызнаныя экстрэмісцкімі, тысячы працягваюць крытыкаваць уладу ў сацсетках. Да гэтага ж цяпер дадаецца і крытыка Расіі, якую сталі лічыць чымсьці падобным да ўнутранай нелаяльнасці.

А калі скончацца вядомыя ўладам людзі з гэтых групаў, можна прыйсці да тых, хто ўжо адседзеў свае тэрміны, а потым можна прыдумаць новую шпіёнскую змову або падрыхтоўку тэракту і арыштаваць усіх, хто даваў у доўг або дапамагаў з арэндай жылля меркаванаму або выдуманаму дыверсанту. Стане складана з канкрэтнымі людзьмі — можна пайсці па цэлых слаях грамадства, ад палякаў да ўкраінцаў, ад іпэшнікаў да айцішнікаў. Кагосьці на паліграф, кагосьці звольніць, кагосьці раскулачыць. Каб гэтая машына з кучай бенефіцыяраў спынілася, ёй патрэбны выразны загад зверху. Гэтага не адбудзецца, бо бензін скончыўся. І пакуль ва ўлады не з’яўляецца моцны матыў націснуць на тормаз або страх не націснуць, падставаў для кароткатэрміновага аптымізму тут, на жаль, мала.

Люди, вышедшие из ЦИП на Окрестина 13 августа 2020 года. Фото: TUT.BY
Людзі, якія выйшлі з ЦІП на Акрэсціна 13 жніўня 2020 года. Фота: TUT.BY

— Чаму Зяленскі не гаварыў пра Лукашэнку ў Гаазе? Ці ёсць шанец у беларускага палітыка прайсці паміж струменьчыкамі пры досыць эфектыўным дыялогу з Украінай?

— Палітыкі, асабліва лідары краін, што ваююць, не могуць дазволіць сабе займацца дасягненнем справядлівасці ва ўсім свеце. І гэтак жа Зяленскі цяпер не можа займацца крытыкай Кітая за яго абыходжанне з уйгурамі або крытыкай Эрдагана за рэпрэсіі супраць курдаў. Яму цяпер не да таго, каб займацца дасягненнем сусветнай справядлівасці ў дачыненні да Лукашэнкі. Што да Пуціна, то такі фокус на ягоным статусе міжнароднага злачынца — гэта спроба паслаць сігнал расійскай эліце, сказаць ім, што з Пуціным у іх няма будучыні і ім варта было б яго пазбавіцца. Свет усё роўна яго не прыме, а ў іх нейкі шанец ёсць. Іншымі словамі, гэта спроба справакаваць нейкі наменклатурны пераварот у Расіі. Калі не цяпер, то ў крытычны момант у будучыні. Яны не спрабуюць звяртацца да Качанавай або Галоўчанкі, не спрабуюць справакаваць нейкі бунт элітаў, звяртаючыся да іх праз галаву Лукашэнкі.

Украінцы спрабуюць паўплываць на самога Лукашэнку. Пазіцыя Кіева ў дачыненні да беларускай палітыкі даўно вядомая. У іх ёсць галоўная і, па сутнасці, адзіная задача: не дапусціць уцягвання беларускага войска ў вайну наўпрост. І дзеля гэтага заўсёды ёсць сэнс пакідаць нейкае акно для дыялогу — шанец вярнуцца да нармальнасці — з чалавекам, на якога вы спрабуеце паўплываць. Таму для Лукашэнкі Украіна спрабуе стварыць такую сітуацыю, у якой ён бы думаў, што яму яшчэ ёсць што страчваць, калі ён уступіць у вайну. Але прыраўноўваць яго да Пуціна і пагражаць Гаагай цяпер супярэчыць гэтай мэце. Наадварот, лагічней падкрэсліваць розніцу, што ёсць Пуцін, з якім ужо ўсё зразумела, але ў Лукашэнкі яшчэ ёсць шанец змяніць свае паводзіны і нейкім чынам пазбегнуць такога ж лёсу.

Можна спрачацца з самой пастаноўкай такой мэты і тым, наколькі гэта рэалістычна, думаць, што ад рыторыкі Кіева неяк залежыць, што будзе рабіць ці не рабіць Лукашэнка ў гэтай вайне. Але калі мы бяром гэтую мэту Украіны як адпраўны пункт, то словы Зяленскага абсалютна лагічныя і вытлумачальныя. Ці ёсць у Лукашэнкі шанец выкарыстаць гэтую дваістасць для гандлю ў будучыні? Так, калі будуць выкананыя некалькі ўмоваў.

Па-першае, ён павінен не ўступіць у вайну цалкам сваёй арміяй. Па-другое, паспець своечасова дыстанцыявацца ад Расіі, калі вайна канчаткова пойдзе не паводле яе сцэнара. Першае мне здаецца цалкам імаверным. Другое крыху больш сумнеўнае за Лукашэнкам, хоць тэарэтычна і ў яго ёсць такі шанец. Я разумею, як цяжка гэта ўявіць сёння, але гісторыя вучыць нас адваротнаму. У канцы Другой сусветнай амаль усе былыя саюзнікі Гітлера паспяхова перакінуліся на бок саюзнікаў і пазбеглі такога ж пакарання пасля вайны, якое панёс Трэці Рэйх. Але ў любым выпадку, калі ў Беларусі захаваецца суверэнітэт, то імавернасць аднавіць адносіны з Украінай стане значна вышэйшай пасля змены ўлады ў нашай краіне, нават калі гэта будуць стаўленікі Лукашэнкі. У Кіева на той час будзе шмат іншых прыярытэтаў, і аднаўленне гандлю з Беларуссю можа стаць добрай дапамогай для аднаўлення краіны.

Чытайце таксама