Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  3. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  4. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  8. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  9. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  10. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  11. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  12. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка не прысутнічаў на фармальным сняданку пасля параду Перамогі на Краснай плошчы ў Маскве, бо паляцеў у Мінск. Пра гэта расказаў РІА «Новости» прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

Лукашенко на параде 9 мая 2023 года в Москве. Фото: kremlin.ru
Лукашэнка на парадзе 9 траўня 2023 года ў Маскве. Фота: kremlin.ru

«Лукашэнка не ўдзельнічаў ва ўчорашнім сняданку лідараў краін СНД у Крамлі праз неабходнасць ад’езду ў Мінск на мерапрыемствы», — заявіў Пяскоў.

Прэс-служба Лукашэнкі ніяк не пракаментавала спешны ад’езд палітыка з Масквы.

Пытанні да самаадчування Аляксандра Лукашэнкі ўзніклі пасля таго, як палітык не змог на парадзе ў Маскве прайсці 300 метраў пешшу — ахове прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна давялося яго везці. Да таго ж у Маскве ў Лукашэнкі на руцэ заўважылі кавалак тканіны, падобны да бінта. А ўвечары ў Мінску палітык не сказаў сваёй традыцыйнай прамовы на ўскладанні вянкоў да манумента Перамогі.

Расійскія СМІ таксама звярнулі ўвагу на самаадчуванне Аляксандра Лукашэнкі.

«Рабіў уражанне сваім нездаровым выглядам прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, і стала раптам востра шкада гэтага пажылога чалавека, які ўсё ж сабраўся ў апошні момант у Маскву. Яму цяпер было зусім, здаецца, нядобра, і не дай бог, спатрэбіліся б насілкі з рэанімацыйным інструментам, які завезлі да рага ГУМа перад самым пачаткам мерапрыемства. <…> Аляксандру Лукашэнку і праўда было вельмі нядобра. Але ён стараўся. Ён хацеў быць ля магілы Невядомага салдата. Урэшце яму далі электракар, прызначаны для перавозкі ветэранаў (такіх электракараў выстраілася ўжо шэсць ці сем на плошчы), і гэты электракар з прэзідэнтам Беларусі рухаўся за шарэнгай прэзідэнтаў, якая ішла вельмі нават не спяшаючыся», — напісаў у сваёй калонцы для «Коммерсанта» журналіст з расійскага прэзідэнцкага пула Андрэй Калеснікаў.