Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  2. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  3. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  4. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  5. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  6. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  7. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  8. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  9. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  10. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
  11. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  12. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  13. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
Читать по-русски


У афтальмалагічным медцэнтры «Новое зрение» Камітэт дзяржкантролю выявіў схему выплат заробку ў канвертах. За пяць гадоў іх сума перавысіла 2,5 млн рублёў, паведамілі ў прэс-службе ведамства.

Фото: клиника "Новое зрение"
Фота: клініка «Новое зрение»

Падчас праверак высветлілася, што прынамсі за апошнія пяць гадоў кіраўніцтва і спецыялісты медцэнтра (дактары, старшыя медсёстры) — усяго больш за 50 чалавек — атрымалі «міма касы» звыш 2,5 млн рублёў.

Памер шэрых выплат залежаў ад пасады і кваліфікацыі работнікаў і штомесяц складаў ад 200 рублёў медперсаналу да 9000 рублёў дактарам-спецыялістам і кіраўніцтву медцэнтра.

«Асноўным удзельнікам супрацьпраўнай схемы быў фактычны ўласнік медцэнтра, які пастаянна пражываў у Літве», — паведамілі ў КДК.

Паводле версіі ведамства, грошы на выплату заробкаў у канвертах паступалі ў Беларусь з-за мяжы ў выглядзе наяўных у замежнай валюце — іх завозілі ў краіну розныя асобы.

«За ўхіленне ад выканання абавязкаў па пералічэнні падаткаў у дачыненні да фактычнага ўладальніка і чатырох работнікаў медцэнтра распачатая крымінальная справа. На маёмасць падазраваных накладзены арышт», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Афтальмалагічны медцэнтр «Новое зрение» з’явіўся на арэндных плошчах паліклінікі МТЗ у Мінску ў канцы 90-х. З таго часу ён разросся да цэлай сеткі, якая пусціла карані не толькі ў некалькіх гарадах Беларусі, але і ў іншых краінах — у тым ліку ў Расіі, Літве, Латвіі, Эстоніі, Нарвегіі, Вялікабрытаніі.

У Літве клініка «Новое зрение» адкрылася ў 2009 годзе. Сам заснавальнік медцэнтра Алег Каўрыгін пераехаў з Мінска ў Вільнюс у 2012-м. У 2015 годзе ён быў названы самым інавацыйным бізнесоўцам Літвы ў галіне аховы здароўя.

Раней у Беларусі бізнесовец ужо абвінавачваўся ў кантрабандзе абсталявання, якая, паводле версіі следства, нанесла дзяржаве шкоду на суму 40 млн недэнамінаваных рублёў. У пачатку 2016 года крымінальная справа ў дачыненні да Каўрыгіна была спыненая, але на радзіму ён не вярнуўся.