Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  3. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  4. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  5. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  6. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  7. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  8. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  9. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  10. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  11. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  12. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
Читать по-русски


Размяшчэнне на тэрыторыі Беларусі расійскіх ядзерных ракет стане адказам на санкцыі і да таго ж не супярэчыць дамове пра нераспаўсюд ядзернай зброі, хоць Мінск не атрымае над імі кантроль. Пра гэта паведаміла прэс-служба беларускага МЗС.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

— Цягам апошніх двух з паловай гадоў Рэспубліка Беларусь падвяргаецца беспрэцэдэнтнаму палітычнаму, эканамічнаму і інфармацыйнаму ціску з боку ЗША, Вялікабрытаніі і іх саюзнікаў па NATO, а таксама дзяржаваў — чальцоў Еўрапейскага саюза, — заявілі ў МЗС у адказ на просьбу ТАСС пракаментаваць «гіпертрафаваную рэакцыю» Украіны і Захаду на рашэнне Пуціна пра перакідванне ў Беларусь тактычнай ядзернай зброі.

У МЗС назвалі крытыку гэтага рашэння «прамым і грубым умяшаннем ва ўнутраныя справы незалежнай дзяржавы, нацэленым на змену геапалітычнага курсу і змяненне ўнутрыпалітычнага ладу Беларусі» і заявілі, што яна супярэчыць абавязанням па Мемарандуме аб гарантыях бяспекі, якія Беларусь атрымала пасля далучэння да Дамовы пра нераспаўсюд ядзернай зброі (ДНЯЗ).

Размясціць расійскія ядзерныя ракеты ў Беларусі хочуць у адказ на «аднабаковыя прымусовыя меры ў палітыцы і эканоміцы», якія суправаджаюцца «нарошчваннем на тэрыторыі суседніх краін — чальцоў NATO ваеннага патэнцыялу ў непасрэднай блізкасці ля нашых межаў».

— Улічваючы названыя абставіны і законныя заклапочанасці і рызыкі ў сферы нацыянальнай бяспекі, якія з іх вынікаюць, Беларусь робіць вымушаныя крокі ў адказ па ўмацаванні ўласнай бяспекі і абараназдольнасці, — заявілі ў знешнепалітычным ведамстве.

Пры гэтым там сцвярджаюць, што ваеннае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ажыццяўляецца ў строгай адпаведнасці з міжнародным правам.

— Навучанне беларускіх пілотаў, здольных кіраваць самалётамі са спецыфічнымі боепрыпасамі, мадэрнізацыя такіх самалётаў, роўна як і размяшчэнне ядзерных боезарадаў на тэрыторыі Беларусі без перадачы Мінску кантролю за імі, а таксама доступу да адпаведных тэхналогій, ніякім чынам не супярэчаць палажэнням артыкулаў I і II ДНЯЗ, — настойваюць у МЗС.

— Акрамя таго, гэта не з’яўляецца навіной у сферы вайсковага супрацоўніцтва няядзернай і ядзернай дзяржаваў, — дадалі дыпламаты, адзначыўшы, што ў NATO даўно існуе практыка «супольных ядзерных місій», а на тэрыторыі еўрапейскіх краін — чальцоў NATO захоўваецца звыш 150 адзінак тактычнай ядзернай зброі ЗША і падрыхтавана больш за 250 самалётаў для іх магчымага ўжывання.

Пад канец МЗС заклікаў да «канструктыўнага і ўзаемапаважлівага дыялогу», які тычыцца ў тым ліку нераспаўсюду і кантролю над узбраеннямі ў ядзернай сферы.

Нагадаем, 25 сакавіка прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што Масква і Мінск дамовіліся размясціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі, пра што даўно прасіў Аляксандр Лукашэнка. Паводле словаў прэзідэнта Расіі, будаўніцтва спецыяльнага сховішча для гэтых узбраенняў скончыцца да 1 ліпеня 2023 года.

Гэтая заява выклікала рэзкую рэакцыю ва Украіне і ЕС.

У сваю чаргу ў Крамлі заявілі, што рэакцыя Захаду не зменіць планы па тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі.