Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Власти готовят список самых выдающихся беларусов в истории. В него попал очень спорный человек — за его решения стыдно до сих пор
  2. Беларус попытался обменять в банке настоящие купюры, которые привез из-за границы отец, но везде отказали. Почему?
  3. Прадстаўнікі Ціханоўскай і Лукашэнкі перасекліся ў Ватыкане. Спыталі, пра што яны гаварылі
  4. «Наша Ніва»: У 41 год памёр супрацоўнік мінскага АМАП
  5. Россия обвинила страны Балтии и Польшу в возрождении нацизма. «Денацификацией» она объясняла и свое нападение на Украину — ISW
  6. План Трампа: Дазвол РФ захаваць захопленыя ўкраінскія тэрыторыі «канчатковы» — The Times
  7. Аздаравіў за мяжой сотні тысяч дзяцей, але сам памёр ад лейкеміі. Гісторыя чалавека, які ратаваў беларусаў ад наступстваў Чарнобыля
  8. Раман Пратасевіч, які не мог знайсці працу, усё ж знайшоў крыніцу заробку
  9. «Надо рожать: трое, четверо, а лучше — пятеро». Лукашенко рассказал, что надо делать, чтобы в Беларусь не приглашали трудовых мигрантов
  10. «Дарожнымі знакамі абазначацца не будуць». У ДАІ з'явіліся новыя сістэмы фіксацыі — парушальнікі атрымаюць «лісты шчасця»
  11. Reuters опубликовало «окончательное предложение» США Украине и РФ. Киев и ЕС представили альтернативный план
  12. «Велізарная супярэчнасць». Чаму Літва, Латвія і Польшча не маюць рацыі, адмаўляючыся запускаць у Беларусь пасажырскія цягнікі. Меркаванне
  13. Заморозки и мокрый снег: синоптики рассказали о погоде в Беларуси в ближайшие три дня
  14. Гандлёвыя сеткі б'юць трывогу праз недахоп папулярнага прадукту, а чыноўнікі чакаюць магчымага дэфіцыту
  15. Беларусы ацанілі спробу ўладаў прымусіць іх перастаць абмяркоўваць прыезд пакістанцаў. Атрымалася сумна і трапна
  16. «Получаем обрывки информации». Сестра Марии Колесниковой рассказала последние новости от нее
  17. В базу «тунеядцев» включают тех, кого там не должно быть. Есть категории населения, у которых повышенные шансы на такое внимание
Читать по-русски


Сілавікі «адпрацоўваюць сувязі» ўдзельнікаў палка Каліноўскага і іншых беларускіх фарміраванняў, якія ваююць ва Украіне, а таксама праціўнікаў улады, якія з’ехалі за мяжу. Пра гэта сёння заявілі ў МУС. У ведамстве дадалі, што «экстрэмісты і тэрарысты», якія з’ехалі за мяжу, а таксама добраахвотнікі, што ваююць ва Украіне, нібыта выношваюць планы дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне. Пры гэтым нядаўна сілавікі затрымалі дзядзьку і цётку дзяўчыны, якая з’ехала ў Польшчу і прайшла там трэніроўку ў лагеры BYPOL. Але чаму сілавікі адкрыта кажуць пра пераслед сваякоў беларускіх добраахвотнікаў? Ці значыць гэта, што такіх самых дзеянняў можна чакаць у дачыненні да звычайных актывістаў? Задалі гэтыя пытанні экспертам.

Бойцы Полка Калиновского на войне в Украине, 2022 год. Фото: t.me/belwarriors
Байцы палка Каліноўскага на вайне ва Украіне, 2022 год. Фота: t.me/belwarriors

Палітолаг Валерый Карбалевіч адзначае, што сітуацыя, калі палітычных апанентаў улада пераследуе з дапамогай рэпрэсій, для Беларусі не новая.

— З моманту пачатку кіравання Аляксандра Лукашэнкі такое было заўсёды. Цяпер сілавікі пра гэта адкрыта пішуць, і гэта сведчыць, што працэс палітычнага тэрору паглыбляецца і пашыраецца. Гэта нагадвае палітыку рэвалюцыйнай правасвядомасці бальшавікоў. Лідары ЧК выдавалі інструкцыі на адрас мясцовых органаў улады, дзе адзначалі, што калі чалавек з’яўляецца прадстаўніком арыстакратыі або буржуазіі, то ніякіх доказаў яго віны не трэба, — кажа Карбалевіч.

Ён дадае, што Лукашэнка, выступаючы 7 сакавіка на цырымоніі ўручэння дзяржузнагарод, даў сілавікам карт-бланш на тое, «каб пашырыць рэпрэсіі на ўсіх».

— Фактычна з яго заяваў вынікае, што ўсе людзі, нейкім чынам датычныя да пратэснай дзейнасці, аўтаматычна становяцца вінаватымі ў інцыдэнце ў Мачулішчах. ГУБАЗіК дзейнічае ў поўнай адпаведнасці з гэтым указаннем. У такім выпадку сваякі падазраваных таксама робяцца падазраванымі. Наколькі гэты працэс можа распаўсюджвацца на іншых вядомых або невядомых людзей, складана сказаць. Аднак ён, відавочна, ідзе.

Фото из архива zerkalo.io
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман адзначае, што ў пастанове сілавікоў «адпрацоўваць сувязі» байцоў палка Каліноўскага «нічога дзіўнага няма».

— Усё гэта добра ілюструе імкненне ўлады да сталінскіх практык. Я б адзначыў некалькі момантаў. Калі яны ўсё гэта робяць і яшчэ публічна агучваюць свой намер працягваць, яны тым самым падкрэсліваюць, што асцерагаюцца палка Каліноўскага. Гэта трошкі не стасуецца з іх прапагандай. З аднаго боку, ёсць нязначная колькасць «збеглых», якія нібыта ўсяго толькі фатаграфуюцца, «посцяцца». А што атрымліваецца ў выніку? Здаецца, усё ж такі нейкую небяспеку яны ўяўляюць, раз сілавікам трэба «адпрацоўваць» іх кантакты.

Другі момант, на які Фрыдман звяртае ўвагу, звязаны з тым, што сілавікі пра гэта паведамляюць публічна.

— Яны маглі б усё гэта рабіць без лішняй агалоскі, але сілавікі адкрыта паказваюць, што заняліся гэтымі людзьмі. Тым самым яны спрабуюць запалохаць тых, хто знаходзіцца за мяжой. І найперш, вядома ж, людзей, якія жывуць у самой Беларусі. Трэці момант, які я хацеў бы вылучыць, на жаль, сумны. Я думаю, што рэжым, які ўзяўся за такія праверкі, не саромеецца іх і кажа пра гэта абсалютна адкрыта, будзе пераходзіць і да іншых метадаў. Следам можна пачынаць шарсціць сваякоў усіх знакамітых і не вельмі людзей, якія знаходзяцца за мяжой, — тлумачыць Фрыдман. — У якасці гістарычнага прыкладу магу вам прывесці гісторыю з Троцкім. З усімі яго сваякамі і блізкімі знаёмымі, якія былі ў Савецкім Саюзе, улады расправіліся. Паколькі да Троцкага Сталін не дабраўся (яму дазволілі з’ехаць), то рэпрэсіі закранулі ўсіх людзей, якія нейкім чынам былі з ім звязаныя, перасякаліся або займалі нейкія пасады ў ягоным атачэнні. Гэта прыклад таго, што можа быць з рэжымам, які цалкам развіваецца ў духу сталінскай традыцыі.

Фото: TUT.BY
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Сацыёлаг Генадзь Коршунаў адзначае, што з прыходам вясны ў Беларусі пачаўся час «псіхалагічных абвастрэнняў і пасадак».

— Усе вось гэтыя практыкі накшталт пераследу сваякоў актывістаў, масавыя «хапуны» былі і будуць заўсёды. Цяпер жа відавочна, што для ўсяго гэтага ёсць некалькі прычын. І ў асноўным яны, безумоўна, звязаныя з тым, што адбылося ў Мачулішчах. Рэжым убачыў, што, нягледзячы на рэпрэсіі, нягледзячы на вось гэтыя заклікі Лукашэнкі перагарнуць старонку, нягледзячы на стварэнне камісіі па вяртанні і на шэраг іншых заходаў, нічога не спрацавала. Людзі рэжыму не вераць. І што рабіць? Ва ўлады, па сутнасці, варыянтаў няма. Многія эксперты, і я ў тым ліку, неаднаразова казалі, што рэпрэсіі будуць працягвацца хоць бы з той простай прычыны, што ў Лукашэнкі няма ніякага інструмента да грамадзянскага прымірэння, няма ніякіх варыянтаў для паляпшэння эканамічнай сітуацыі і нармальнага ідэалагічнага ўздзеяння. Да таго ж з 2020 года фактычна ўсе сілавыя міністэрствы атрымалі велізарную ўладу. Таму вось тая чарговая «жастачайшая» зачыстка, якую Лукашэнка анансаваў на мінулым тыдні, у прынцыпе была чаканая і заканамерная, — каментуе сацыёлаг.

Паводле Генадзя Коршунава, гэты працэс будзе пашырацца на розных узроўнях. На яго думку, улады выбіраюць помсціць палітычным актывістам без думкі пра тое, як гэта адаб’ецца на колькасці прафесіяналаў у краіне.

— Сёння, напрыклад, прыйшла інфармацыя пра масавыя затрыманні псіхолагаў і псіхатэрапеўтаў. Я думаю, вось такія новыя прафесійныя групы будуць уключацца ў гэты арэал рэпрэсій, таму што ва ўлады велізарны комплекс непаўнавартасці. Яны не бачаць іншых спосабаў камунікацыі з грамадствам. З іншага боку, сілавікі, якія атрымалі свабоду, будуць працягваць нарошчваць маштабы арыштаў, каб даказваць свой прафесіяналізм і лаяльнасць вышэйшым органам улады.