Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  2. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  3. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  4. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  5. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  6. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  7. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  8. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  9. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  10. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  11. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  12. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
Читать по-русски


Улады Польшчы мусяць працягваць ціск на рэжым Лукашэнкі, яны рыхтуюць сотні новых кандыдатаў у санкцыйны спіс і без ваганняў закрыюць мяжу з Беларуссю пры неабходнасці. Пра гэта ў інтэрв'ю праграме «Госць падзеяў» на тэлеканале Polsat у панядзелак, 6 сакавіка, заявіў намеснік міністра ўнутраных справаў і адміністрацыі Мацей Вонсік.

Мацей Вонсик. Фото: polsatnews.pl
Мацей Вонсік. Фота: polsatnews.pl

— Мы мусім супрацьстаяць дзеянням Аляксандра Лукашэнкі на польска-беларускай мяжы, як і яго дзеянням супраць уласнай апазіцыі і польскай меншасці. Нагадаю, што Андрэй Пачобут атрымаў 8 гадоў калоніі, мы не можам гэта прыняць, — сказаў намеснік кіраўніка МУС.

Таксама ён нагадаў пра разбурэнне могілак салдат Арміі Краёвай у Беларусі. Гэта непрымальна для Польшчы, падкрэсліў Вонсік.

— Мы не можам дазволіць, каб за нашай усходняй мяжой выспяваў рэжым, які рэалізуе планы Пуціна. Таму дзейнічаем досыць жорстка ў дачыненні да Беларусі і без ваганняў выкарыстаем іншыя інструменты.

Так, Польшча рыхтуе папаўненне ў санкцыйны спіс, паведаміў чыноўнік.

— У апрацоўцы некалькі сотняў асобаў на ўнясенне ў санкцыйны спіс, якія стаяць за «сістэмай правасуддзя» — судамі, што вынеслі прысуды, падобныя да прысуду супраць Пачобута, — сказаў ён.

Вонсік не выключыў, што Польшча ў будучыні закрые ўсе памежныя пераходы на мяжы з Беларуссю.

— Мы гатовыя да любога сцэнару, і калі сітуацыя будзе эскалавацца, мы гатовыя закрыць «акно» Беларусі. Бо для нас Беларусь — гэта толькі маленькая фортка, а Польшча для яе — акно ў свет, — заявіў намеснік кіраўніка МУС Польшчы.

Ён адзначыў, што памежныя пераходы важныя для беларускай эканомікі і ўзроўню жыцця, але таксама і для падтрымкі Лукашэнкі.

— Не будзем вагацца, калі будзе такая сітуацыя, такая неабходнасць, — падкрэсліў Вонсік.

Аднак, дадаў ён, польскі ўрад «чакае кроку Мінска».

— Мы думаем, што можам пайсці і іншым шляхам, калі Мінск дакажа, што яму гэта важна, — сказаў Вонсік.

Вядоўца таксама пацікавіўся ў яго, як урад збіраецца рэагаваць на меры, якія ў Беларусі ўводзяць супраць польскіх перавозчыкаў. Ён пераказаў інфармацыю ад перавозчыкаў пра тое, што Беларусь не выпускае проста так польскія грузавікі, якія ўжо заехалі: кіроўцы могуць вярнуцца ў Польшчу, але ад іх патрабуюць пакінуць машыны ў Беларусі. Так затрымалі ўжо каля 70 польскіх фур. І ад іх уладальнікаў патрабуюць выплаціць па 8,5 тыс. еўра за машыну за кожны ўезд у Беларусь цягам апошніх шасці месяцаў, некаторым фірмам налічылі каля 275 тыс. еўра такога штрафу.

Намеснік міністра пацвердзіў, што ўлады ў кантакце з польскімі перавозчыкамі па гэтым пытанні.

— Будзем рэагаваць адэкватна, то-бок будзем выкарыстоўваць падобныя метады ў дачыненні да беларускіх перавозчыкаў, — адказаў намеснік кіраўніка МУС Польшчы.