Мінскі абласны суд 16 лютага пачне разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да былога вядучага эканаміста БелВЭБ Васіля Ермакова, які абвінавачваецца ў «зліве» асабістых звестак сілавікоў, паведамляецца ў раскладзе на сайце Вярхоўнага суда.
Васіль Ермакоў абвінавачваецца ў «неправамерным завалоданні камп’ютарнай інфармацыяй, незаконных дзеяннях у дачыненні да інфармацыі пра прыватнае жыццё і персанальныя звесткі», а таксама ў «распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці».
Пра затрыманне Васіля Ермакова «Медиазона» паведаміла 8 ліпеня мінулага года са спасылкай на набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал. Паводле выдання, яго адправілі за краты за «зліў звестак сілавікоў».