Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  2. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  3. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  4. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  5. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  6. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  7. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  8. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  9. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  10. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  11. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  12. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
Читать по-русски


Кампаніі «Тусон» да гэтага часу не ўдалося вырашыць праблемы з працай касавага абсталявання ў гандлёвых сетках, якія яна абслугоўвае. Сярод іншага гэта «Остров чистоты», «ОМА», «Мацярык», «Еўраопт». У кампаніі кажуць, што спрабуюць вырашыць праблему, але зарыентаваць па тэрмінах не могуць. Нагадаем, 2 студзеня паўсталі тэхнічныя збоі ў касавым абсталяванні некаторых гандлёвых сетак.

Один из магазинов сети "Остров чистоты". Фото: outleto.by
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Адна з крамаў сеткі «Остров чистоты». Фота: outleto.by

«Усё магчымае зробім, па тэрмінах (вырашэння праблемы. — Заўв. рэд.) не можам зарыентаваць», — паведамілі ў кантакт-цэнтры «Тусона».

У кампаніі ўдакладнілі, што працягваюць прымаць паведамленні ад гандлёвых сетак пра няспраўнае касавае абсталяванне. Зарыентаваць, якія кампаніі закрануў тэхнічны збой, у кантакт-цэнтры не змаглі.

Да прыкладу, крамы «Острова чистоты и вкуса» ў рэгіёнах па-ранейшаму не працуюць, паведамілі ў кампаніі. «У Мінску некаторыя крамы пачалі працаваць, але не ўсе», — расказалі ў «Острове чистоты».

«Еўраопт» папярэдзіў кліентаў, што праз тэхнічныя непаладкі ў кампаніі «Тусон», якая абслугоўвае касавыя апараты, 3 студзеня некаторыя крамы могуць часова не працаваць.

Пры гэтым будаўнічы гіпермаркет «Мацярык» паведаміў, што 3 студзеня аднавіў працу.

Узніклы 2 студзеня ў некаторых сетках збой у рабоце касавага абсталявання плануюць ліквідаваць 3 студзеня. Пра гэта ў аўторак, 3 студзеня, заявіў на апаратнай нарадзе ў Гомельскім аблвыканкаме намеснік старшыні аблвыканкама Андрэй Канюшка, перадае БЕЛТА.

Ён удакладніў, што збой адбыўся ў касавым абсталяванні, праграмнае забяспечанне якога абслугоўвае кампанія «Тусон». «Збой закрануў фіскальнага рэгістратара, у выніку немагчыма адкрыць змену», — удакладніў Андрэй Канюшка. Паводле яго словаў, складанасці ўзніклі ў некалькіх буйных гандлёвых сетках. У іх ліку — «Острова чистоты и вкуса», «ОМА», «Еўраопт», «Дабраном», а таксама «Беларуснафта».

Так, у гомельскім рэгіёне збоі зафіксаваныя ў 15 са 109 крамаў «Еўраопта», практычна ва ўсім «Острове чистоты и вкуса». У «Дабраноме» праблема ўзнікла на 7 аб’ектах, куды пасля прывезлі касавае абсталяванне з іншых пунктаў. На «Беларуснафце» з больш чым 100 заправак складанасці ўзніклі на 36. На гэтых запраўках прынятыя меры, каб абслугоўваць кліентаў.

«Праблема па ўсёй краіне. Чакаецца, што цягам сённяшняга дня (3 студзеня) яна мусіць быць вырашаная», — заявіў Андрэй Канюшка.