Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
  2. «Прошло 86 часов». Коллапс на беларусско-польской границе — автомобили и автобусы стоят в очереди сутками
  3. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  4. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  5. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  6. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  7. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  8. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  9. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  10. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  11. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  12. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
Читать по-русски


У сеціве ў пятніцу, 23 снежня, з’явілася інфармацыя, што грузінскі банк Bank of Georgia закрывае рахункі кліентам з Беларусі і Расіі. У паведамленнях гаворыцца, што блакаванне адбудзецца цягам пяці дзён. Пазней стала вядома, што апавяшчэнні пра закрыццё рахункаў атрымалі таксама кліенты з іншых краін.

Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

«Bank of Georgia масава закрывае рахункі расіянам і беларусам без тлумачэння прычын. Банк разаслаў кліентам паведамленні, у якіх гаворыцца, што на вывад сродкаў ім даецца 5 дзён, потым рахунак будзе заблакаваны», — паведаміў тэлеграм-канал «Банки, деньги, два офшора».

Пазней з’явілася інфармацыя, што пад блакаванне трапляюць таксама рахункі грузінаў і ўкраінцаў, але такіх выпадкаў нашмат менш, перадае тэлеграм-канал «Привет из Батуми». Пры гэтым адной з версій магчымага блакавання рахункаў называецца купля крыптавалюты праз спецыяльныя сэрвісы P2P з наступным пераводам грошай на банкаўскія рахункі. У дадзеным выпадку — у Bank of Georgia. Але ёсць выпадкі, калі паведамленні пра блізкае закрыццё рахункаў атрымлівалі і тыя кліенты гэтай фінустановы, якія не займаліся пераводамі сродкаў з купляй крыптавалюты.

У кантакт-цэнтры Bank of Georgia журналісту «Люстэрка» як фізасобе паведамілі, што рахунак будзе выдалены толькі ў тых кліентаў, якія атрымалі адпаведнае паведамленне. Пры гэтым спецыяліст не пацвердзіў інфармацыю пра тое, што блакаванне датычыць толькі беларусаў і расіян.

Некалькі беларусаў, якія карыстаюцца паслугамі Bank of Georgia, расказалі «Люстэрку», што не атрымлівалі паведамленняў пра закрыццё рахунку.