Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  2. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  3. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  4. МИД Литвы ответил на предложение Беларуси возобновить движение пассажирских поездов между странами
  5. Памятник протесту в центре Минска. Вспоминаем, как весь город вышел на улицы требовать освобождения политзаключенных — и попал под огонь
  6. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  7. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  8. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  9. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  10. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  11. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  12. «Боюсь, ночью может начаться мародерство». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  13. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  14. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  15. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
Читать по-русски


Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна. Ім інкрымінаваныя заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, паведамілі ў ведамстве.

Аляксандра Герасіменя. Фота: TUT.BY

Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаныя ў жніўні 2020 года стварылі не зарэгістраванае ва ўстаноўленым парадку на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь аб’яднанне «Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці». Праз яго з дапамогай СМІ і глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт «распаўсюджваліся загадзя ілжывыя звесткі і выдумкі пра падзеі, якія мелі месца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь перад і пасля выбараў прэзідэнта».

«Фігуранты, у прыватнасці, звярталіся да дзяржаваў, замежных і міжнародных арганізацый і юрыдычных асобаў аб увядзенні санкцый у дачыненні да Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі і іншых спартыўных арганізацый, а таксама аб пераносе шэрагу міжнародных спаборніцтваў, у тым ліку ЧС па хакеі, а таксама адмове ад іх фінансавання», — гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.

Акрамя таго, дадалі ў пракуратуры, Герасіменя і Апейкін заклікалі не дапускаць спартоўцаў беларускай зборнай да спаборніцтваў, у тым ліку на Алімпійскія гульні, пад нацыянальным дзяржаўным сцягам. Спартоўцам яны прапаноўвалі ажыццяўляць падрыхтоўку за межамі нашай краіны, абяцаючы фінансавую падтрымку.

«Гэтыя дзеянні спрыялі адмене шэрагу спартыўных мерапрыемстваў і нанеслі шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі ў палітычнай і сацыяльных сферах. Матэрыяльная шкода перавысіла 800 тыс. рублёў», — падсумавалі ў ведамстве.

Паведамляецца, што па крымінальнай справе са згоды генеральнага пракурора праведзеная спецыяльная вытворчасць. А ў дачыненні да ўсіх фігурантаў завочна абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Нагадаем, Следчы камітэт 29 верасня расказаў, што трохразовую медалістку Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнку свету і Еўропы ў плаванні Аляксандру Герасіменю, якая раней узначальвала Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці (БФСС), і выканаўчага дырэктара БФСС Аляксандра Апейкіна збіраюцца судзіць завочна за «заклікі да санкцый». Праз два тыдні яе справу перадалі пракурору для накіравання ў суд.

Што такое спецыяльная вытворчасць

Як тлумачаць на сайце СК, «спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс». То-бок спецвытворчасць фактычна з’яўляецца першым крокам да нядаўна ўзаконеных у Беларусі завочных судоў над тымі, хто знаходзіцца за мяжой.

Разам з абвяшчэннем пра адкрыццё спецыяльнай вытворчасці СК выклікае фігурантаў у Беларусь для правядзення следчых дзеянняў — публікацыя гэтай інфармацыі на сайце ведамства па цяперашнім законе лічыцца належным паведамленнем. Усіх іх чакаюць у Мінску ў Цэнтральным апараце СК на вуліцы Фрунзе, 19.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка ў ліпені падпісаў закон пра змены ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс, якія дазваляюць судзіць беларусаў, што знаходзяцца за мяжой, завочна і нават прысуджаць іх да расстрэлу.