Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Уроженца Беларуси расстреляли за отказ участвовать в «мясном штурме» на Донбассе — проект «Хочу жить»
  2. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  3. Москва объявляет односторонние перемирия ради выгоды, а не мира — ISW
  4. Лукашенко на переговорах с Путиным оправдывался за георгиевскую ленточку
  5. Каким будет курс доллара в самую короткую рабочую неделю года? Прогноз по валютам
  6. Летом введут существенные изменения, которые могут повлиять на толщину ваших кошельков. Посмотрите, касается ли это вас и ваших родных
  7. На трассе в Варшаве автобус с беларусами и украинцами перевернулся на бок и влетел в столб, есть пострадавшие
  8. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  9. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  10. Мобильные операторы вводят изменения для клиентов. Есть смысл изучить их, если для вас важно сохранить свой номер телефона
  11. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  12. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  13. Зеленский: «Россия что-то готовит в Беларуси этим летом»
Читать по-русски


Святлана Карукіна звольненая з пасады дырэктаркі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Пра гэта рэдакцыі паведамілі ўласныя крыніцы.

Светлана Карюкина. Фото: chekhovfest.ru
Святлана Карукіна. Фота: chekhovfest.ru

Паводле іх інфармацыі, гэта адбылося яшчэ ў ліпені гэтага года. Пацверджаннем гэтага сталі змены на сайце тэатра. Прозвішча і партрэт Карукінай адтуль зніклі.

Святлана Карукіна нарадзілася ў 1969 годзе ў Мінску. У 1993-м скончыла філалагічны факультэт БДУ. З 2005 года працавала ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі: галоўнай спецыялісткай па маркетынгу, галоўнай адміністратаркай, намесніцай дырэктара. У ліпені 2018 года стала дырэктаркай РТБД, змяніўшы на гэтай пасадзе Уладзіміра Карачэўскага — яго ў сакавіку таго года прызначылі генеральным дырэктарам Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».

Апошнім часам РТБД заставаўся адным з самых папулярных беларускіх калектываў. Аднак рэпрэсіі не абмінулі і яго.

Увосень 2020 года РТБД пакінулі акторы Мікалай Стонька і Андрэй Новік. Першы зрабіў гэта на знак пратэсту супраць цэнзуры. Другі — «на знак салідарнасці са страйкоўцамі і звольненымі». У траўні 2021 года з краіны з’ехаў Ілля Ясінскі. У 2020-м ён удзельнічаў у пратэсных маршах. Падчас аднаго з іх яго затрымалі і зламалі пазванкі. У канцы снежня 2021 года звольнілі мастацкага кіраўніка тэатра Аляксандра Гарцуева. Ён узначальваў РТБД з 2012 года.

У сакавіку — пачатку красавіка 2022 года з тэатра сышлі ці былі звольненыя чатыры акторы: Алена Баярова, Марыя Пятровіч, Марына Здаранкова і Максім Шышко. Апошняга 27 лютага затрымлівалі на антываеннай дэманстрацыі.

Светлана Науменко. Фото: rtbd.by
Святлана Навуменка. Фота: rtbd.by

Новай дырэктаркай РТБД стала Святлана Навуменка. Яна нарадзілася ў 1964 годзе. Па першай прафесіі яна акторка, працавала ў сталічным ТЮГу. Потым атрымала рэжысёрскую адукацыю, ставіла спектаклі ў розных беларускіх тэатрах. У РТБД працуе з 2010 года.

Апошнім часам звальненні ў беларускіх тэатрах зрабіліся рэгулярнымі. У пачатку красавіка 2024 года быў звольнены мастацкі кіраўнік віцебскага тэатра «Лялька» Віктар Клімчук. У сакавіку — дырэктар сталічнага Музычнага тэатра Сяргей Пукіта. У красавіку страціў пасаду і дырэктар Беларускага тэатра лялек Дзмітрый Сямёнаў. Праўда, пазней высветлілася, што ён пайшоў на павышэнне — стаў намеснікам кіраўніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама. У траўні быў звольнены мастацкі кіраўнік Нацыянальнага тэатра оперы і балета Валянцін Елізар'еў.